Перайсці да зместу

Эсхіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эсхіл
стар.-грэч.: Αἰσχύλος
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 525 да н.э.[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 456 да н.э.[4][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Эўфарыён Элефсійскі[d]
Дзеці Эўфарыён[d] і Эўён[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці аўтар трагедый, ваяр, драматург
Жанр старажытнагрэчаская трагедыя[d][4]
Мова твораў старажытнагрэчаская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эсхіл (стар.-грэч.: Αἰσχύλος, 525 да н.э., Элеўсін, Грэцыя — 456 да н.э., Геле, Сіцылія) — старажытнагрэчаскі драматург, бацька еўрапейскай трагедыі, які стварыў новыя сцэнічныя магчымасці праз увядзенне другога акцёра (даэсхілаўская трагедыя ўяўляла сабою харавую кантату з удзелам аднаго акцёра-дэкламатара).

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Прымаў удзел у войнах супраць персаў: у Марафонскай бітве (490 да н.э.), бітве пры Саламіне (480 да н.э.) і, магчыма, у бітве пры Платэях (479 да н.э.).

Аўтар трагедый «Прасіцелькі», «Персы», «Сямёра супраць Фіваў», «Прыкуты Праметэй» і трылогіі «Арэстэя». Вядомыя назвы яшчэ каля 80-ці твораў Эсхіла (трагедыі, сатыраўскія драмы), частка якіх дайшла да нас у фрагментах. Творы Эсхіла заснаваныя на міфах, у якія грэкі яшчэ верылі абсалютна. Эсхіл не выпраўляе міфы, не інтэрпрэтуе іх, але ж міфы ў народзе перадаюцца ў безлічы варыянтаў, і Эсхіл выбірае адпаведны яго задуме варыянт-сюжэт.

Найбольш вядомая трагедыя Эсхіла — «Прыкуты Праметэй». Сюжэт яе шырока вядомы. Зеўс карае, прыкоўваючы да гары Каўказа, тытана Праметэя за выкрадзены тым на Алімпе і падараваны людзям свяшчэнны агонь. Аўтар у п’есе як быццам сумняваецца ў справядлівасці Зеўса. На самай справе гэта літаратурны інтрыгуючы прыём, бо ў Эсхіла была яшчэ адна п’еса — «Вызвалены Праметэй», дзе драматург вяртае веру ў справядлівы касмічны парадак: абодва персанажы — Зеўс і Праметэй — прыйшлі да кампрамісу, адмовіліся ад сваіх пераваг дзеля вышэйшан мэты — гармоніі свету. А ўвогуле дзве трагедыі — часткі трылогіі; тады пісалі п’есы і выконвалі на працягу трох дзён каляндарнага свята.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Трагедыі «Персы» і «Прыкуты Праметэй» на беларускую мову пераклаў Л. Баршчэўскі (зб. «Старагрэцкая драматургія», 2020).

Зноскі

  1. Ф. Зел. Эсхил // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 130–135.
  2. а б Ярхо В. Н. Эсхил // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 8.
  3. Н. Кун Эсхил // Электрофор — Эфедрин — 1933. — Т. 64. — С. 724–727.
  4. а б в Эсхил // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
Aeschyli Tragoediae septem, 1552
  • Лебядзевіч, Дз. М. Трагедыя Эсхіла «Прыкуты Праметэй» // Беларуская мова і літаратура. — 1996. — Вып.2.
  • Ратабыльская, Т. А. Гісторыя сусветнага тэатра: Эсхіл // Народная асвета. — 1996. — № 3.
  • Эсхіл. Прыкуты Праметэй; Сафокл. Антыгона. — Мн., 1993.
  • Ярхо, В. Н. Эсхил. — М., 1958.