Перайсці да зместу

Акадэмік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Акадэмік — правадзейны член НАН РБ, акадэмій навук іншых дзяржаў, а таксама некаторых галіновых акадэмій. Выбіраецца на агульным сходзе акадэміі. Існуюць званні ганаровы акадэмік, замежны член і ганаровы член акадэміі.

У Беларусі званне акадэміка ўведзена 26 снежня 1928 года, калі СНК БССР зацвердзіў першы склад правадзейных членаў Беларускай Акадэміі Навук.

13-14 лістапада 2014 года адбыліся чарговыя выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі. На 24 вакансіі акадэмікаў[1] было вылучана 40 кандыдатур[2]. У выніку было абрана 16 новых акадэмікаў НАН Беларусі і 3 новыя замежныя члены НАН Беларусі[3]. Выбары на спецыяльнасцях «Механіка», «Біятэхналогія раслін», «Мікрабіялогія», «Анкалогія», «Кормавытворчасць, кармленне сельскагаспадарых жывёл», «Раслінаводства», «Тэхналогіі вытворчасці прадуктаў харчавання», «Тэхналогіі і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі (тэхнічныя навукі)» не адбыліся[2][3]. Такім чынам, па стане на 1 студзеня 2015 года у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 91 акадэмік, 2 ганаровыя члены і 13 замежных членаў.

Зноскі

  1. Веды. — 2014. — 1 верасня. — С.2
  2. а б Веды. — 2014. — 3 лістапада. — С.2(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2016. Праверана 26 снежня 2014.
  3. а б Веды. — 2014. — 17 лістапада. — С.1-2(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2016. Праверана 26 снежня 2014.