Акакій Харава
Акакій Харава | |
---|---|
груз. აკაკი ხორავა | |
Дата нараджэння | 17 (29) красавіка 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня 1972[1] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, педагог, палітык, тэатральны педагог |
Гады актыўнасці | з 1919 |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0451815 |
Акакій Харава (груз. აკაკი ალექსის ძე ხორავა; 1895—1972) — грузінскі акцёр. Народны артыст СССР (1936). Лаўрэат пяці Сталінскіх прэмій (1941, 1943, 1946, 1946, 1951). Кавалер двух ордэнаў Леніна (1945, 1950).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 (29) красавіка 1895 года ў сяле Ачхамуры (цяпер у Чхароцкускім муніцыпалітэце, край Самегрэла — Зема-Сванеці, Грузія). У 1915 годзе скончыў Кутаіскую класічную мужчынскую гімназію. У 1915—1917 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Кіеўскага ўніверсітэта. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вярнуўся ў Грузію.
У 1917—1919 гадах працаваў у Нова-Сенакскім павятовым харчовым камітэце, быў добраахвотнікам Нова-Сенакскага атрада па абароне Батумі ад турак. У 1919—1920 гадах працягнуў адукацыю на медыцынскім факультэце Тбіліскага ўніверсітэта, працаваў у жыллёвым і будаўнічым аддзелах Тбіліскай гарадской управы. У 1919—1921 гадах удзельнічаў у спектаклях Цэнтральнага рабочага клуба, Народнага дома імя К. Зубалава ў Тыфлісе (кіраўнік Ш. Дадыяні).
У 1921—1922 гадах працаваў карэктарам газеты «Сопліс муша» і «Муша» ў Тыфлісе. У 1922—1923 гадах вучыўся ў Тыфліскай драматычнай студыі А. Пагавы.
У 1923 годзе дэбютаваў у трупе Тыфліскага драматычнага тэатра імя Ш. Руставелі. У 1936—1949 гадах — мастацкі кіраўнік, у 1949—1955 гадах — дырэктар тэатра.
На яго творчасць вялікі ўплыў аказаў К. Марджанішвілі. У 1926—1935 гадах працаваў пад кіраўніцтвам А. Ахметэлі. Выступаў у якасці рэжысёра. З 1924 года здымаўся ў кіно.
У 1934—1936 гадах навучаў групу чачэнскіх артыстаў, якія пасля працавалі ў Чачэнскім дзяржаўным драматычным тэатры імя Х. Нурадылава (Грозны). З 1939 па 1972 год вёў педагагічную працу ў Тбіліскім тэатральным інстытуце імя Ш. Руставелі. З 1939 па 1949 год — дырэктар інстытута, з 1947 года — прафесар.
Зноскі
- ↑ а б Хорава Акакий Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Нарадзіліся 29 красавіка
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Самегрэла — Зема Сванеці
- Памерлі 23 чэрвеня
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Тбілісі
- Пахаваныя ў Тбілісі
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі I ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі III ступені
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Грузінскай ССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Акцёры СССР
- Акцёры Грузіі
- Акцёры XX стагоддзя
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Тэатральныя рэжысёры Грузіі
- Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
- Тэатральныя педагогі СССР
- Тэатральныя педагогі Грузіі
- Тэатральныя педагогі XX стагоддзя
- Рэктары
- Грамадскія дзеячы СССР
- Грамадскія дзеячы Грузіі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання