Акведук Дыяклетыяна

Акведук Дыяклетыяна (харв.: Dioklecijanov akvadukt) — акведук у Спліце, Харватыя, пабудаваны ў часы Рымскай імперыі для забеспячэння вадой Палаца Дыяклетыяна. Яго даўжыня складала 9 кіламетраў і звязвала Палац Дыяклетыяна з ракой Ядра.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Акведук Дыяклетыяна быў пабудаваны ў часы яго кіравання (у канцы III — пачатку IV стагоддзя). Даўжыня акведука складала каля 9 кіламетраў, а розніца ў вышынях паміж канцавымі пунктамі — 33 метры.
Крыніцай вады была рака Ядро ў 9 кіламетрах на паўночны захад ад Палаца Дыяклетыяна. Дастаўлялася вада як непасрэдна ў Палац, так і навакольныя паселішчы.
Лепш за ўсё захаваўся ўчастак акведука каля горада Солін. Тут яго даўжыня складае 180 метраў, а вышыня — 16,5 метраў.
Акведук Дыяклетыяна быў разбураны пасля ўварвання готаў ў сярэдзіне VI стагоддзя. Пасля гэтага ён не функцыянаваў на працягу 13 стагоддзяў. Упершыню ён быў адрэстаўраваны па ініцыятыве мэра Спліта Антоніа Баямонці ў 1877—1880 гадах у часы Аўстра-Венгерскага кіравання. Ён перастаў выкарыстоўвацца з 1932 года, калі была пабудавана вадаправодная станцыя Капіліца.
У наш час акведук ізноў рэканструюецца і з'яўляецца ўражваючым помнікам на ўездзе ў Спліт.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Joško Belamarić: Dioklecijanov akvedukt, Ministarstvo kulture Republike Hrvatske, Uprava za zaštitu kulturne baštine, Konzervatorski odjel, 1999. Split, ISBN 953-6158-07-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акведук Дыяклетыяна
- Dal-koning d.o.o.: Konzervatorski elaborat zaštite i obnove Dioklecijanovog akvedukta na lokaciji Brodarica-istok Архівавана 21 снежня 2008. (харв.)
- Vjesnik, Joko Svalina:Dioklecijanovim akveduktom voda u rujnu(недаступная спасылка) (харв.)
- Vjesnik, Mira Jurković: Hrvatski kandidati za Unescovu listu svjetske baštine: Dioklecijanov akvedukt i starogradski ager Архівавана 26 жніўня 2005. (харв.)