Аклахомскі паўднёва-ўсходні дзяржаўны ўніверсітэт
Выгляд
Аклахомскі паўднёва-ўсходні дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Southeastern Oklahoma State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Southeastern Oklahoma State University |
Заснаваны | 1909 |
Студэнты | 5 607[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Дзюрант, Аклахома, ЗША |
Сайт | se.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аклахомскі паўднёва-ўсходні дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Southeastern Oklahoma State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Дзюрант у штаце Аклахома.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]6 сакавіка 1909 года заканадаўчы сход штата Аклахома зацвердзіў акт аб прызначэнні горада Дзюрант сядзібай для новай вучэльні. Яна адкрыла свае дзверы для студэнтаў 14 чэрвеня 1909 года як дзяржаўная нармальная школа. Першапачатковая праграма навучання складалася з чатырох гадоў сярэдняй школы і першага і другога курсаў каледжа. Першыя заняткі праводзіліся ў часовых памяшканнях да завяршэння будаўніцтва Морысан-хола ў студзені 1911 года, вядомага сёння як адміністрацыйны будынак.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аклахомскі паўднёва-ўсходні дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы