Сярэдняя школа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вучні м'янманскай сярэдняй школы
Аўстралійскія дзеці трапляюць з малодшай школы адразу ў старэйшую
Японская сярэдняя школа Мусасіно ў Токіо
Вучні в'етнамскай сярэдняй школы
Сярэдняя школа ў індыйскім штаце Керала

Сярэдняя агульнаадукацыйная школа — у Беларусі і шэрагу іншых краін установа адукацыі, якая дае агульную (без навучання прафесіі) сярэднюю (10 — 12 класаў) адукацыю. Звычайна ўключае ў сябе 3 ступені навучання: пачатковую (у Беларусі 1 — 4 класы), базавую (5 — 9 кл.) і старэйшую (10 — 11 кл.). Можа быць пачатковай (навучанне толькі ў класах пачатковай ступені), няпоўнай (навучанне да базавай ступені) і поўнай. Па заканчэнні 9 класаў выдаецца пасведчанне аб базавай адукацыі, па заканчэнні 11 кл. — атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.

У многіх краінах сярэдняй школай называюць базавую ступень (паміж пачатковымі і старэйшымі класамі). Старэйшая ступень ў такіх краінах можа называцца вышэйшай школай (у той час як у Беларусі і шэрагу іншых краін пад вышэйшай школай разумеюць вышэйшыя навучальныя ўстановы). У такім разе сярэдняя школа можа знаходзіцца ў тым жа будынку, што і пачатковая і/ці старэйшая, а можа быць ад іх адлучана, як у Японіі. У некаторых краінах адукацыя, атрыманая ў сярэдняй школе, лічыцца пачатковай. Звычайна наведванне школы абавязковае да базавай альбо старэйшай ступені, але не ўсюды: да прыкладу, у Гаіці абавязкова толькі пачатковае навучанне[1].

Сярэднія школы ў свеце[правіць | правіць зыходнік]

Краіна Класы ці ўзрост вучняў Нататкі
Аўстралія адсутнічае[2] акрамя Паўночнай тэрыторыі, дзе сярэдняй школай завуцца 7—9 гады навучання[3]
Арменія 5—9 класы[4]
Беліз 9—12 класы[5]
Бенін адсутнічае пасля пачатковай школы дзеці пераходзяць у ніжэйшую старэйшую школу[6]
Бутан 7—10 класы 7—10 класы ў сярэдніх школах, або 7—8 класы ў ніжэйшых сярэдніх школах і 9—10 класы ў сярэдніх школах[7] Пасля 8, 9 і 10 класа школьнікі здаюць дзяржаўныя іспыты
Гаіці 10—13 класы[1]
Грузія 10—12 класы[8]
ЗША 6—9 ці 7—9[9]
Іарданія 12—16 гадоў[10]
Ізраіль 6—9 класы[11]
Індыя 1—8 класы CBSE[en] вызначае сярэднюю школу як установы пачатковай (1—5 класы) і вышэйшай пачатковай адукацыі (5—8 класы)[12], аднак кожны штат вызначае ўласныя стандарты, і яны могуць адрознівацца ад рашэнняў цэнтральнага кіравання[12]. У некаторых установах сярэднімі школамі завуць тыя школы, дзе вучацца з 5 па 10 клас[12].
Іран 15—17 гадоў[13] не абавязкова
Канада 9—12 класы[14]
Рэспубліка Кіпр 12—18 гадоў[15]
Кітай 12—17 гадоў[16]
Кувейт 10—12 класы[17]
Кыргызстан 5—11 класы 5—9 клас — ніжэйшая сярэдняя школа і 10—11 — вышэйшая сярэдняя школа ці тэхнікум[18]
Лаос 6—12 класы[19] 6—9 класы ніжэйшай сярэдняй школы і 10—12 класы вышэйшай сярэдняй школы
Ліван 10—12 класы[20]
Літва 5—12 класы 5—10 класы завуцца «ніжэйшай сярэдняй школай»[21], а 11—12 — «вышэйшай сярэдняй школай». У вышэйшай сярэдняй школе вучні займаюцца па індывідуальных планах[22].
Мадагаскар 6—9 класы[23]
М’янма 10—15 гадоў[24]
Новая Зеландыя 9—13 класы[25]
Палесціна адсутнічае змяшана з пачатковым[26]
Паўночная Карэя 14—16 гадоў[27]
Паўднёвая Карэя 7—9 класы[28]
Польшча 7—12 ці 7—13 класы[29]
Расія 5—9 класы[30]
Сінгапур 7—10[31]
Сьера-Леонэ 7—9 класы[32]
Танзанія 1—4 класы[33] 8—11 год навучання
Украіна 5—9 клас[34]
Францыя 6—3 класы[35] 6—9 гады навучання
Японія 14—16 гадоў[36]


Зноскі

  1. а б WISE Haiti workshop. Education in Haiti an overview of trends , issues and plans (англ.)(недаступная спасылка) (18 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012. Праверана 27 жніўня 2013.
  2. Australian School Systems. Australianexplorer. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2012. Праверана 12 ліпеня 2010.
  3. Programs for international students(недаступная спасылка). Department of Education and Training. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2013. Праверана 12 ліпеня 2010.
  4. Сістэма адукацыі Арменіі
  5. Бібліятэка Кангрэса. Belize School System (англ.)(недаступная спасылка) (18 сакавіка 1992). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2013. Праверана 27 жніўня 2013.
  6. THE EDUCATIONAL SYSTEM OF BENIN REPUBLIC Архівавана 27 ліпеня 2008.. Embassy of the United States, Cotonou, Benin
  7. ЮНЭСКА. National report on the development of education (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2014. Праверана 26 жніўня 2013.
  8. ФГБНУ «Главэкспертцентр». Сістэма адукацыі Грузіі (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013. Праверана 26 жніўня 2013.
  9. Philip J. Cook Robert MacCoun Clara Muschkin Jacob Vigdor. Should Sixth Grade be in Elementary or Middle School? An Analysis of Grade Configuration and Student Behavior (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013. Праверана 27 жніўня 2013.
  10. ЮНЭСКА. Jordan Page 1 of 7 Education statistics: Jordan (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 26 жніўня 2013.
  11. Кнесет. [http://www.knesset.gov.il/mmm/data/pdf/m02611.pdf חטיבות-הביניים ומקומן במבנה החינוך העל-יסודי במערכת החינוך] (іўрыт). Праверана 19 снежня 2013.
  12. а б в Amaidi. Indian Education System(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2012. Праверана 5 мая 2012.
  13. Study in Iran :: Iran Educational System
  14. Міністэрства адукацыі, Антарыа. [www.edu.gov.on.ca/eng/educationFacts.html Education Facts] (англ.). Праверана 27 жніўня 2013.
  15. Ministry of Education and Culture. Structure of the Education System of Cyprus(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2015. Праверана 11 мая 2013.
  16. ЮНЭСКА. Education statistics: China (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2013. Праверана 26 жніўня 2013.
  17. Ministry of Education.Education Indicators in the State of Kuwait 2004-2005 report.
  18. Kyrgyzstan country profile. Бібліятэка Кангрэса Federal Research Division[en]
  19. p7, World Data On Education. World Data On Education(недаступная спасылка). ЮНЭСКА. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2014. Праверана 9 лютага 2012.
  20. Skaf, Antoine and Zeina Habib (2008) "Lebanon" In Ina V.S. Mullis, Michael O. Martin, Joh F. Olson, Dbra R. Berger, Dana Milne, and Gabrielle M. Stanco ed., TIMSS 2007 Encyclopedia: A Guide to Mathematics and Science Education Around the World, Volume 2, Boston: TIMSS & PIRLS International Study Center(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2012. Праверана 22 мая 2016.
  21. Міністэрства адукацыі і навукі Літвы. Lower secondary education (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2013. Праверана 27 жніўня 2013.
  22. Міністэрства адукацыі і навукі Літвы. Upper secondary education (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2013. Праверана 27 жніўня 2013.
  23. Metz, Helen Chapin. Library of Congress Country Studies: Madagascar (Education) (1994). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2011. Праверана February 1, 2011.
  24. ЮНЭСКА. Myanmar Page 1 of 7 Education statistics: Myanmar (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2013. Праверана 27 жніўня 2013.
  25. Ministry of Education Wellington. 2013 Roll Return Guidelines (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2013. Праверана 27 жніўня 2013.
  26. The World Bank Group Middle East and North Africa Human Development Group. West Bank and Gaza EDUCATION SECTOR ANALYSIS (англ.)(недаступная спасылка) (7 верасня 2006). — «The preponderance of combined basic and sec ondary schools makes it difficult to estimate unit costs for primary and secondary education separately.»  Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2014. Праверана 27 жніўня 2013.
  27. 북한 교육제도 개혁, 12년제 의무교육 실시 — 데일리투머로우 Архівавана 22 лютага 2013.. Goodnewspress.net (2012-09-25). Retrieved on 2013-07-12.
  28. Ministry of Education Science & Technology. Education System(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013. Праверана 5 мая 2012.
  29. BIURO UZNAWALNOSCI WYKSZTALCENIA I WYMIANY MIEDZYNARODOWEJ. POLISH SYSTEM OF EDUCATION (польск.). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2009. Праверана 27 жніўня 2013.
  30. Пастанова Ўрады Расійскай Федэрацыі ад 23 сакавіка 2001 г. № 224
  31. Associate Professor Goh Chor Boon and Professor S. Gopinathan. The Development of Education in Singapore since 1965(недаступная спасылка). Nanyang Technological University, Singapore. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2014. Праверана 27 жніўня 2013.
  32. Government of Sierra Leone (2004). The Education Act 2004 ((недаступная спасылка)). Sierra Leone: Sierra Leone Encyclopedia. p. 4. Праверана 2008-06-25.
  33. Basic Education Statistics in Tanzania: 2006-2010, Tanzania Ministry of Education and Vocational Training, June 2010, page iv Архівавана 10 мая 2012.
  34. Міністерство освіти і навукі України. Загальна середня освіта (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013. Праверана 27 жніўня 2013.
  35. Les niveaux et les etablissements d'enseignement Архівавана 4 кастрычніка 2006.
  36. Міністэрства адукацыі, культуры, спорту, навукі і тэхналогій. The Middle School System as Provided for in the Education System Order (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2013. Праверана 26 жніўня 2013.