Аклахомскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аклахомскі ўніверсітэт
англ.: University of Oklahoma
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Oklahoma
Заснаваны 1890
Студэнты 27 772[1]
Размяшчэнне Норман, Аклахома, ЗША
Сайт ou.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аклахомскі ўніверсітэт (англ.: University of Oklahoma) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Норман у штаце Аклахома.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1890 годзе на тэрыторыі Аклахома, ён існаваў побач з індзейскай тэрыторыяй на працягу 17 гадоў, перш чым гэтыя дзве тэрыторыі сталі штатам Аклахома.

Налічваючы каля 3 тысяч выкладчыкаў, універсітэт прапануе 152 праграмы бакалаўрыяту, 160 магістарскіх праграм, 75 доктарскіх праграм і 20 спецыяльнасцей на першым прафесійным узроўні.

У кампусе ў Нормане ёсць два вядомыя музеі: Музей мастацтва імя Фрэда Джонса-малодшага, які спецыялізуецца на французскім імпрэсіянізме і індзейскім мастацтве, і Музей прыродазнаўства імя Сэма Нобла ў Аклахоме, які спецыялізуецца на прыродзе Аклахомы.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж архітэктуры
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж атмасферных і геаграфічных навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж зямлі і энергіі
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж прыгожых мастацтваў
  • Каледж міжнародных студый
  • Каледж журналістыкі і масавых камунікацый
  • Каледж права
  • Каледж прафесійнага і бесперапыннага навучання

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]