Акно (фільм)
Выгляд
| Акно | |
|---|---|
| Акно | |
| | |
| Жанр | драматычны фільм |
| Краіна | |
| Мова | беларуская |
| Год | 2019 |
«Акно́» — беларускі незалежны кароткаметражны беларускамоўны мастацкі фільм[1][2]. Творчы калектыў стваральнікаў кінастужкі арганізаваў удзел фільма ў французскім, канадскім і японскім спецыялізіраваных кінафестывалях.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Генадзь ляжыць у хоспісе ў адной палаце з Алесем, натхнёна слухае гісторыі суседа пра тое, што адбываецца за акном. Праз некаторы час Генадзь хоча трапіць да акна і ўбачыць свет на ўласныя вочы. Але да акна яго не перакладаюць, эгаізм і амбіцыі бяруць над ім верх…
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Генадзь Фамін | |
| Кастусь Міхаленка | |
| Алеся Пухавая | |
| Віктар Бойка |
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- рэжысёр — Алена Ясінская
- аўтары сцэнарыя — Вікторыя Федарынчык, Алена Ясінская, Уладзь Кахановіч
- аператар — Уладзь Пыхцін
- мастак па святлу — Павал Гілеў
- гукарэжысёр — Зміцер Мацеюк
- мантаж — Алена Ясінская
- каляроўшчык — Агата Міхайлава
- прадзюсары — Алена Ясінская, Анатоль Новікаў
- дызайн постэра — Уладзімір Цэслер, Юры Тарэеў
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Паводле меркавання кінакрытыка Антона Сідарэнкі, кароткаметражная карціна, у якой здымаліся прафесійныя акцёры, мае ўсе прыкметы паспяховага кіно — атмасферу, драматургію, выразна акрэсленую ідэю[3].
Зноскі
- ↑ Дапамажыце беларускамоўнай кінастужцы атрымаць гук!. «Новы Час». 24 ліпеня 2019. Праверана 2020-06-19.
- ↑ Дапамажыце беларускамоўнай кінастужцы атрымаць гук!. «Наша слова». 24 ліпеня 2019. Праверана 2021-02-14.
- ↑ СІДАРЭНКА, Антон. Пачынаецца ўсё з дэбюту. Культура, № 30 (1260) 23.07.2016 - 29.07.2016 г. Архівавана з арыгінала 18 мая 2021. Праверана 2021-05-18.