Аксамітныя ручкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аксамітныя ручкіM:
італ.: Mani di velluto
Жанр кінакамедыя[2]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 98 хв.
Краіна
Мова італьянская мова
Год 20 снежня 1979[1], 27 лістапада 1981[1], 22 лютага 1982[1] і 10 чэрвеня 1983[1]
IMDb ID 0079523

«Аксамітныя ручкі» (італ.: Mani Di Velluto) — італьянскі камедыйны фільм 1979 года, рэжысёрскага дуэта Кастэлана і Піпала, з Адрыяна Чэлентана і Элеанорай Джорджы ў галоўных ролях.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Інжынер Гвіда Квілер разбагацеў на продажы браніраванага шкла для ювелірных крам, яго багацце ацэньваецца ў 12 мільярдаў лір (383 000 долараў па курсе 1978 года). Але сваім шклом ён раззлаваў страхавыя кампаніі і рабаўнікоў. Жонка (і яе палюбоўнік) хоча з ім развесціся і забраць усе яго грошы. Падчас сустрэчы са сваёй дзяўчынай Гвіда расказвае ёй, што пасля разводу ён стане зусім бедным і хоча пачаць усё спачатку. Аднак дзяўчыну цікавіць толькі яго банкаўскі рахунак, і яна сыходзіць ад яго. У пагоні за каханай, якой Гвіда хацеў вярнуць забытую сумачку, ля мапеда, на якім ён ехаў, адмаўляюць тармазы, і Гвіда падае ў фантан. У гэты час сям’я злодзеяў, якая едзе за ім на машыне, прымае Квілера з сумкай у руках за дылетанта, які скраў сумачку. Пасля падзення Квілера ў фантан сям’я злодзеяў, не знайшоўшы ў яго пры сабе дакументаў, вырашае адвезці яго да сябе дадому.

У сям’і злодзеяў дзядуля сядзіць у турме, унучка — кішэнніца, а яе брат друкуе фальшывыя грошы. Гвіда прыгадвае, што прыгожая зладзейка аднойчы абакрала яго ў метро. Паліцыя лічыць, што Квілера скралі дзеля выкупу. Гвіда збягае дадому, але працягвае сустракацца з дзяўчынай. Інжынеру даводзіцца прыкідвацца, што ён бедны злодзей, каб заваяваць сімпатыю дзяўчыны. Ён прыдумляе розныя рабаванні і махінацыі, каб ёй спадабацца.

Але аднойчы яна даведваецца яго сапраўднае імя…

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г https://www.imdb.com/title/tt0079523/releaseinfo
  2. а б в http://www.imdb.com/title/tt0079523/ Праверана 18 красавіка 2016.
  3. а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.