Элеанора Джорджы
Элеанора Джорджы | |
---|---|
італ.: Eleonora Giorgi | |
![]() | |
Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1953[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 2025[2] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Angelo Rizzoli[d] і Massimo Ciavarro[d][3] |
Прафесія | кінарэжысёр, актрыса, сцэнарыст, кінапрадзюсар, кінаактрыса, рэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0320395 |
![]() |
Элеанора Джорджы (італ.: Eleonora Giorgi; 21 кастрычніка 1953[1], Рым — 3 сакавіка 2025[2], Рым) — італьянская актрыса, рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню на вялікім экране Элеанора Джорджы з’явілася ў эпізадычнай ролі Мэйд у фільме «Чорнае чэрава тарантула» (1971). Першая галоўная жаночая роля — Mariuccia у фільме рэжысёра Сальваторэ Самперы «Непрыкаяная» (1974), дзе яе партнёрам стаў спявак і кампазітар Даменіка Мадуньё.
Атрымала вядомасць як выканаўца галоўных жаночых роляў у італьянскіх камедыях 80-х гадоў. Элеанора Джорджы грала ў дуэтах з вядомымі камедыйнымі акцёрамі Італіі Адрыяна Чэлентана, Рэната Пацэта, Джоні Дарэлі, Карла Вердонэ.
У 1979 годзе выйшла замуж за выдаўца Анджэла Рыцалі, развялася з ім у 1984 годзе. У 1988 годзе пайшла з кіно, жыла з сям’ёй і дзецьмі на ферме. У 1993 годзе выйшла замуж за італьянскага акцёра Масіма Сівара, зноў развялася ў 1996 годзе.
У 2003 годзе Джорджы выступіла як рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар фільма «Мужчыны і жанчыны, праўда і хлусня», дзе ў галоўнай ролі зняла Арнелу Муці, сваю асноўную саперніцу ў камедыях 80-х гадоў.
У 2008 годзе паставіла камедыю «Мінулым летам».
Джорджы працуе на радыё, удзельнічае ў шоу на тэлебачанні, здымаецца ў тэлесерыялах.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (1979) «Аксамітныя ручкі» — Цілі
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 ліпеня 2016.
- ↑ а б Addio a Eleonora Giorgi, l’attrice è morta a 71 anni — Vanity Fair. Праверана 3 сакавіка 2025.
- ↑ https://www.tio.ch/people/gossip/1336942/massimo-ciavarro-e-il-dolore-per-la-fine-del-matrimonio-con-eleonora-giorgi?mr=1&ref=