Перайсці да зместу

Адрыяна Чэлентана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адрыяна Чэлентана
італ.: Adriano Celentano
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 6 студзеня 1938(1938-01-06)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Жонка Клаўдзія Моры
Дзеці Rosalinda Celentano[d], Rosita Celentano[d] і Giacomo Celentano[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтар-выканаўца, акцёр, комік, кінарэжысёр, сцэнарыст, тэлевядучы, кампазітар, гітарыст, мантажор, спявак, кінакампазітар, кінаакцёр, рэжысёр, вядучы, вытворца, студыйны музыкант, кінапрадзюсар, грамадскі дзеяч, музыкант
Гады актыўнасці з 1956
Пеўчы голас барытон
Інструменты гітара, ударныя музычныя інструменты, фартэпіяна і вакал
Жанры поп-музыка, поп-рок, італа-дыска[d], сінці-поп, рок-н-рол, свінг, Easy Listening[d] і light music[d]
Лэйблы Universal Music Group, Sony BMG, Ariola Records[d] і Clan Celentano[d]
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
ilmondodiadriano.it (італ.)

Адрыяна Чэлентана (італ.: Adriano Celentano; 6 студзеня 1938, Мілан, Італія[4]) — італьянскі музыкант, кінаакцёр, эстрадны спявак, кампазітар і кінарэжысёр. Таксама грамадскі дзеяч і вядучы тэлепраграм. У Італіі атрымаў мянушку «Molleggiato» (італ.: на спружынах[5]) — за сваю манеру рухацца на сцэне.

Чэлентана з’яўляецца адным з самых паспяховых і ўплывовых выканаўцаў у гісторыі італьянскай музыкі — за ўсю сваю кар’еру ён выканаў каля 600 песень[6][7], выпусціў сорак адзін студыйны альбом агульным тыражом 150 мільёнаў экземпляраў[8][9], а таксама зняўся больш чым у сарака кінафільмах.

1938—1960: Раннія гады

[правіць | правіць зыходнік]
Дом на вуліцы Глюка, дзе прайшлі раннія гады спевака

Адрыяна чэлентана нарадзіўся ў дзень Бефаны (свята жартаў і розыгрышаў) 6 студзеня 1938 года ў Мілане[4], на Віа-Глюк 14 (італ.: Via Gluck, 14)[заўв 1]. Ён стаў пятым дзіцём у сям’і, якая пераехала з Апуліі ў пошуках працы. У момант яго нараджэння маці Адрыяна споўнілася ўжо сорак чатыры гады. У Мілане Адрыяна правёў сваё дзяцінства і юнацтва. У дванаццацігадовым узросце кінуў школу[10] і, бо яго сям’я жыла бедна, пачаў працаваць у гадзіннікавай майстэрні[11].

  1. Міланская вуліца, якая названа ў гонар кампазітара Крыстафа Вілібальда Глюка
  1. Adriano Celentano // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Adriano Celentano // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119122200 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 Adriano Celentano (англ.) на сайце Notable Names Database
  5. Полонская М. Клан, который построил Буфф(руск.) // Zефир : часопіс. — 2003.
  6. Celentano: 70 anni domani e 150 milioni di dischi venduti (італ.). archivio.agi.it (5 января 2008). Праверана 10 октября 2016.
  7. Легенде итальянского кино Адриано Челентано исполняется 70 лет(недаступная спасылка). segodnya.ua (6 января 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2017. Праверана 10 октября 2016.
  8. Pasqua E.. L’inglese inventato di Celentano spopola negli Usa e su Internet — Corriere della Sera (італ.). Corriere della Sera. corriere.it (21 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 10 мая 2012.
  9. Giordano P.. Toh, gli Usa scoprono il Celentano rapper (італ.)(недаступная спасылка). il Giornale.it. ilgiornale.it (22 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 10 мая 2012.
  10. Денисова М. Адриано Челентано: «Я — брутальный мужчина»(руск.) // 7 дней : часопіс. — 2004.
  11. Колосова Е. А. Вы чините часы у Челентано? Юбилею Адриано Челентано посвящается…(руск.) // Школа жизни : часопіс. — 2008.