Аксана Генадзеўна Фёдарава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аксана Фёдарава)
Аксана Фёдарава
Дата нараджэння 17 снежня 1977(1977-12-17)[1][2] (46 гадоў)
Месца нараджэння
Рост 178 см[3]
Грудзі 88 см[3]
Стан 64 см[3]
Сцёгны 93 см[3]
Колер валасоў карычневыя валасы[d]
Грамадзянства
Агенцтва
www.oksana-fedorova.ru

Акса́на Гена́дзеўна Фёдарава (нар. 17 снежня 1977, Пскоў, Расія) — расійская фотамадэль, тэлевядучая. Пераможца конкурсаў «Міс Расія» (2001) і «Міс Сусвет» (2002).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аксана Фёдарава нарадзілася 17 снежня 1977 года ў Пскове. У 1997 годзе скончыла з залатым медалём Пскоўскую школу міліцыі. У тым жа годзе паступіла ў Санкт-Пецярбурскі ўніверсітэт МУС РФ на факультэт кіраўнікоў гарадскіх і раённых органаў унутраных спраў. У 2000 годзе скончыла з адзнакай універсітэт і прапрацавала некалькі месяцаў дазнаўцам у ЛАУС аэрапорта «Пулкава».

У 1999 годзе перамагла ў конкурсе «Міс Санкт-Пецярбург». У 2001 годзе стала пераможцай конкурсу «Міс Расія», у 2002 годзе — конкурсу «Міс Сусвет», які праходзіў у Пуэрта-Рыка. Праз чатыры месяцы пазбаўлена звання ў сувязі з нежаданнем выконваць абавязкі пераможцы. Званне перайшло Жусцін Пасек з Панамы.

У 20022005 гадах прымала ўдзел у выбарчых кампаніях Расійскай партыі Жыцця. З мая 2006 года з’яўляецца партнёрам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Расіі.

Вядучая праграмы для дзяцей «Дабранач, маляняты!» на расійскім тэлебачанні. Здымалася ў тэлесерыяле «Не нарадзіся прыгожай».

Таксама дэбютавала ў якасці пісьменніцы. Выдавецтва «Эксмо» выпусціла першую кнігу Аксаны Фёдаравай «Формула стылю»: парады і рэкамендацыі па пытаннях прыгажосці і стылю. Кніга ўтрымоўвае таксама аўтабіяграфічныя ўстаўкі і фатаграфіі з асабістага архіва Аксаны. У крамах з’явілася ў верасні 2008 года. Таксама планавалася яшчэ не менш за 2 кнігі па пытаннях макіяжа, іміджу і іншага.

Маёр міліцыі[4], кандыдат юрыдычных навук. Дактарант факультэта падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў Санкт-Пецярбурскага ўніверсітэта МУС. З 2007 года пражывае з мамай у Маскве.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Маці — Алена Аляксееўна. Бацька сышоў з сям’і, калі Аксана была дзіцём. Пасталеўшы, Аксана спрабавала знайсці бацьку, але ён ужо да таго часу памёр. Дзед па матчынай лініі — вайсковец у адстаўцы, памёр у 2007 годзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]