Актанавы лік
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Акта́навы лік — умоўная колькасная характарыстыка ўстойлівасці да дэтанацыі(руск.) бел. маторнага(англ.) бел. паліва для карбюратарахных рухавікоў(руск.) бел.. Актанавы лік роўны колькасці (аб'ёмных %(руск.) бел.) ізаактану, актанавы лік якога прыняты за 100, у яго сумесі з н-гептанам, актанавы лік якога прыняты за 0. Для кожнага паліва падбіраецца эталонны эквівалент гэтай сумесі. Актанавы лік бензінаў можна павысіць на 4—15 адзінак дабаўкай да 0,1 % прысадак(руск.) бел., напрыклад тэтраэтылсвінцу(руск.) бел.. Звычайна бензіны маюць актанавы лік 76—98.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Актанавы лік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.