Ала Лявонаўна Ламакіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ала Лявонаўна Ламакіна
Нараджэнне 17 красавіка 1965(1965-04-17) (57 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст
Месца працы

Ала Лявонаўна Ламакіна (у дзявоцтве — Сцешыц; 17 красавіка 1965, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларуская дзяржаўная дзеячка. Намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (з 2017).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 17 красавіка 1965 года ў Горках Магілёўскай вобласці. Бацька — Лявон Іосіфавіч Сцешыц (1937—2009), беларускі вучоны ў галіне эканомікі, дэкан факультэта бухгалтарскага ўліку Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (1972—1993). Мама — Марыя Іванаўна Сцешыц, выкладала ў сельгасакадэміі бухгалтарскі ўлік[1].

Скончыла з медалём горацкую сярэднюю школу № 4 і, пасля здачы на выдатна ўступнага экзамена, была залічана ў студэнты Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Пасля першага курса перавялася ў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, які скончыла ў 1987 годзе[1].

У 1987—1991 гадах працавала малодшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі эканомікі меліярацыі зямель Беларускага навукова-даследчага інстытута меліярацыі і воднай гаспадаркі[2].

У 1991—1997 гадах — вядучы эканаміст аддзела цэнаўтварэння і парытэту цэн у прамысловасці, абслугоўваючых і забеспячэнскіх арганізацыях галоўнага ўпраўлення эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У 1997—2002 гадах — галоўны эканаміст аддзела цэнаўтварэння і парытэту цэн і сабекошту ў прамысловасці і сферы абслугоўвання галоўнага ўпраўлення эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[2].

У 2002—2004 гадах — галоўны эканаміст аддзела цэнаўтварэння і сабекошту прадукцыі Дэпартамента эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У 2004—2005 гадах — галоўны эканаміст упраўлення цэнаўтварэння і сабекошту галоўнага ўпраўлення эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[2].

У 2005—2012 гадах працавала намеснікам начальніка, у 2012—2017 гадах — начальнікам галоўнага ўпраўлення эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[2].

27 студзеня 2017 года прызначана намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Муж — Алег Ламакін, сын — Дзмітрый Ламакін[1].

Зноскі