Албанская народная ізапаліфанія
Выгляд
Албанская народная ізапаліфанія (алб.: Iso-polifonia popullore shqiptare) — албанская традыцыя шматгалосных спеваў. Унесена ў 2005 г. ЮНЕСКА у спіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва.
Ізапаліфанічныя спевы з'явіліся ў сярэднявеччы пад уплывам візантыйскай праваслаўнай царкоўнай традыцыі. У Албаніі вылучаюцца дзве стылістыкі — паўночная і паўднёвая, якія супадаюць з этнаграфічнымі межамі. Два галасы ўяўляюць сабою найпростую форму албанскай ізапаліфаніі. Шматгалоссе суправаджаецца гудам з выкарыстаннем ступеністага дыхання.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА |