Алег Аляксандравіч Судлянкоў
| Алег Аляксандравіч Судлянкоў | |
|---|---|
| Сяргей Харэўскі і Алег Судлянкоў (2014) | |
| Род дзейнасці | бібліяфіл, калекцыянер |
| Дата нараджэння | 8 мая 1940 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 чэрвеня 2022 (82 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
Алег Аляксандравіч Судлянкоў (8 мая 1940, Хабараўск — 13 чэрвеня 2022, Мінск) — беларускі бібліяфіл, калекцыянер графікі, кніжных знакаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Хабараўску, вучыўся ў сярэдняй школе ў Прыбалтыцы; але большая частка яго жыцьця звязана з Беларуссю і Мінскам. Па адукацыі інжынер (скончыў два політэхнічныя інстытуты — у Мінску і ў Ташкенце). Пачаў збіраць экслібрысы з 1966 года. Сабраў некалькі тысяч такіх кніжных знакаў.
Аўтар шматлікіх артыкулаў пра экслібрыс у перыядычным друку, а таксама аўтарскіх публікацый у часопісах «Нёман», «Мастацтва». Арганізатар, удзельнік выставачных праектаў. Ахвотай перадаваў для экспазыцыі розных музеяў і выставак кніжныя знакі са сваёй калекцыі.
Арганізаваў выданне ў Кіеве некалькіх кніг беларускіх кніжных графікаў — Генадзя Вяля, Рамана Сустава, Юрыя Якавенкі. Дапамог мінскаму выдаўцу Але Зміёвай выдаць серыю альбомаў, прысвечаных творчасці такіх экслібрысістаў, як Ганна Ціханава, Арлен Кашкурэвіч, Мікола Селяшчук, Юрый Якавенка, Генадзь Вяль[1].
Быў добра знаёмы з такімі легендамі і стварэння кніжнага знака, і яго калекцыянавання, як Сяргей Фарцінскі, Лембіт Лыхмус, Якаў Бэрдзічэўскі, Алег Ласунскі, Валер Палікарпаў, Генадзь Вяль, Фёдар Шурмялёў.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- «Гісторыя беларускіх кніжных знакаў XVI—XX стст.», 2022, выдавецкі дом «Звязда»[2]
Зноскі
- ↑ Памёр Алег Судлянкоў — вядомы калекцыянер графікі і кніжных знакаў Архівавана 14 чэрвеня 2022., Звязда, 14-06-2022
- ↑ Дзе і чаму з’явіліся кніжныя знакі, Звязда, 17.04.2022