Юрый Уладзіміравіч Якавенка
Юрый Уладзіміравіч Якавенка | |
---|---|
Адкрыццё выстаўкі Юрыя Якавенкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, 30.10.2014 | |
Дата нараджэння | 28 снежня 1965 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сюррэалізм |
Заступнікі | Хрыстас Яннакіс[1] |
![]() |
Юрый Уладзіміравіч Якавенка (28 снежня 1965, пасёлак Смалянінава, Прыморскі край, РСФСР) — беларускі мастак-графік, ілюстратар. Жыве і працуе ў Гродне.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся малюнкам з дзіцячых гадоў, наведваў студыю Палаца хімікаў у Гродна. У 1972 годзе быў накіраваны вучыцца ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат для адораных дзяцей імя Івана Ахрэмчыка. Пасля 10 класаў навучання быў прызваны на службу ў Савецкую Армію, дзе займаўся афарміцельскай працай. У 1992 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графікі. Год працаваў мастаком-пастаноўшчыкам на кінастудыі Беларусьфільм, зняў мультыплікацыйны фільм «Месяц»[2].У 1994 годзе ўступіў у шэрагі Беларускага Саюза мастакоў, у 2007 — у шведскае аб'яднанне «Grafikens Hus»[3]. Мае больш за 25 міжнародных і айчынных узнагарод за ўдзел у біенале эстампа і кніжнай графікі. Больш за 60 персанальных выстаў мастака праходзілі ў Гродне, Мінску, Маскве і многіх краінах Еўропы.
Юрый Якавенка стаў дзесятым беларускім мастаком, удастоеным звання ганаровага члена Расійскай акадэміі мастацтваў. Прэзідэнт РАМ Зураб Цэрэтэлі асабіста ўручыў яму рэгаліі ганаровага члена акадэміі[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Юрый Якавенка працуе ў тэхніцы традыцыйнага афорта. Графічныя кампазіцыі характарызуюцца вытанчанасцю формы. Сюжэты твораў часта сюррэалістычная. Мастак стварыў унікальную сістэму аўтарскіх вобразаў.
Проект «alfabeto»
[правіць | правіць зыходнік]Праект быў прадстаўлены ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2010 годзе. У экспазіцыю ўвайшлі графічныя лісты — ілюстрацыі да паэмы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» і серыя гравюр «alfabeto», якая прысвечана творчаму даследаванню літары. Аўтар разглядае алфавіт як «знакі з адназначным чытаннем» і як мнагазначныя сімвалы[5].

Праект ажыццявіўся пры ўдзеле італьянскага друкара Джуліяна Якамуччы — надрукаваны і аформлены ў Сан-Бэнедэта-дэль-Тронто ў 2009 годзе. Гравюры выкананы Юрыем Якавенка у тэхніках афорта і мецца-цінта, кожная мае аўтарскую подпіс. Як і падчас Міколы Гусоўскага, кніга выканана на паперы ручной працы з няроўнымі лістамі, тэкст дапаўняюць 13 гравюр. Калекцыйную каштоўнасць выданню надае ручное выкананне, натуральныя матэрыялы вокладкі, лаканізм у афармленні, а таксама невялікі тыраж выдання — 75 асобнікаў. Кожны адбітак асобніка падпісаны арабскімі лічбамі і ў 15 асобніках рымскімі. Гравюры ў гэтым выданні з'яўляюцца не проста ілюстрацыямі, а выглядаюць самастойнымі творамі на фоне тэксту[6].
Кніга «Песня пра зубра» з гравюрамі Юрыя Якавенкі была паднесена ў якасці падарунка Папе Рымскаму Бенедыкту XVI і каралеве Вялікабрытаніі Лізавеце II.
Праект «Царства Саламона»
[правіць | правіць зыходнік]Быў прадстаўлены ў Мінску, у галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у лістападзе 2014 года. У праект увайшлі гравюры, якія сталі ілюстрацыямі як англійскай, так італьянскай версіі выдання «Песня песней Саламона»[7].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]15 ліпеня 2010 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і асабісты ўклад у развіццё творчага патэнцыялу маладых мастакоў[8].
- Адкрыццё праекта «Царства Саламона» ў Нацыянальняй бібліятэцы Беларусі 30 кастрычніка 2014 года
-
Скульптар Марыя Капілава і мастацтвазнаўца Таццяна Бембель
-
Урачыстае адкрыццё праекта
-
Уступнае слова Юрыя Якавенкі
-
Старшыня беларускага Саюза мастакоў Рыгор Сітніца і рэктар Беларускай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна
-
Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі і мастак Георгій Скрыпнічэнка
-
Уступнае слова Таццяны Бембель
-
Уступнае слова рэктара БДАМ Міхаіла Баразны.
-
Выступ Юрыя Якавенкі.
-
Мастак Аксана Аракчэева і калекцыянер Алег Судленкоў.
-
Выступ старшыні беларускага Саюза мастакоў Рыгора Сітніцы.
Зноскі
- ↑ Открылась персональная выставка художника-графика Юрия Яковенко (руск.)
- ↑ Юрий Яковенко. Мастер и его мастерская (руск.)
- ↑ Беларускі Саюз мастакоў. Гродзенская абластная арганізацыя Архівавана 29 лістапада 2014.
- ↑ [https://web.archive.org/web/20141129011556/http://grodnonews.by/ru/0/19753/news Архівавана 29 лістапада 2014. Архівавана 29 лістапада 2014. Архівавана 29 лістапада 2014. Гродненский график Юрий Яковенко примерил мантию от Зураба Церетели (руск.)]
- ↑ http://vgr.by/home/culture/7554-news-yakovenko Архівавана 29 лістапада 2014. «Вечерний Гродно». Известный график Юрий Яковенко следующую папку работ посвятит поэзии Богдановича (руск.)
- ↑ Юрый Якавенка: «Аlfabeto»
- ↑ Выстаўка графікі Юрыя Якавенкі Архівавана 18 снежня 2014.
- ↑ Ганаровыя грамадзяне Архівавана 1 снежня 2016.
![]() |
Юрый Уладзіміравіч Якавенка на Вікісховішчы |
---|
- Нарадзіліся 28 снежня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Прыморскім краі
- Постаці Беларусьфільма
- Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Графікі Беларусі
- Графікі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Ганаровыя грамадзяне Гродна