Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч
Фатаграфія
Арлен Кашкурэвіч. Фота Яўгена Колчава. 8 лютага 2013 г.
Імя пры нараджэнні: Арсэн Міхайлавіч Кашкурэвіч
Дата нараджэння: 15 верасня 1929(1929-09-15)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 26 жніўня 2013(2013-08-26) (83 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства: Сцяг Беларусі
Род дзейнасці: мастак
Вучоба:
Вядомыя працы: «Купаліяна» (2011), «Святыя зямлі Беларускай» (1993)
Узнагароды: Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973)
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Арле́н Міха́йлавіч Кашкурэ́віч (таксама Арсен; 15 верасня 1929 — 26 жніўня 2013[1]) — беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі (1973)[2]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і служачага. У Вялікую Айчынную вайну ў эвакуацыі ў Саратаве. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1953)[3], аддзяленне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1959). Дыпломная праца — ілюстрацыі да рамана ісландскага пісьменніка Х. Лакснеса «Атамная станцыя». У 1959—1969 гадах выкладаў у Беларускім Дзяржаўным тэатральна-мастацкіма інстытуце. Член Саюзу мастакоў СССР, Беларускага саюза мастакоў. Працаваў у жанры станковай графікі, афармляў кнігі. Прафесар-візітатар ЕГУ. Лаўрэат дзясяткаў міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленне.[4]. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах свету.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод прац станковай графікі:

  • серыя «Горад і людзі» (1963—1964)
  • серыя «Партызаны» (1969—1970)
  • серыя «Купаліяна» (на аснове вобразаў твораў Янкі Купалы, 1971)
  • серыя «Блакада» (1979)
  • «Прысвячэнне В. Быкаву» (трыпціх, 1984)
  • «Спрадвечнае» (трыпціх, 1984)
  • «Напалм» (дыпціх, 1985)
  • серыя «Асветнікі» (1989)
  • серыя «Святыя зямлі Беларускай» (ад 1993)

Ілюстрацыі

Партрэты гістарычных дзеячаў Беларусі (Міндоўга, Жыгімонта Старога і іншых).

Ілюстрацыі выкананыя ў тэхніцы афорта, лінагравюры і эстампа. За серыі станковых работ «Партызаны» і «Купаліяна» ў 1972 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

Выстаўкі

  • 2007 «Разам» (супольная, Мінск)
  • 2005 «Concerto Grosso» (персанальная, Мінск)
  • 1987 Графіка А. Кашкурэвіча (персанальная, Полацк)

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Людміла Аляксандраўна Краснеўская-Кашкурэвіч. Сыны Ігар Кашкурэвіч і Тодар Кашкурэвіч таксама сталі мастакамі[6].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганчароў, Мікалай Іванавіч. Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч. : Біягр. нарыс / Рэд. Г. П. Падбярэзскі. — Мн. : Беларусь, 1976. — 64 с.
  • Familia: А. Кашкурэвіч, І. Кашкурэвіч, Т. Кашкурэвіч. Жывапіс. Графіка: Каталог. — Мн.: Рэкламэкспарт, 1993. — 24 с.
  • Быкаў В. Арлен Кашкурэвіч [аб творчасці графіка]. — У кн.: Быкаў В. Праўдай адзінай. Літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю. Мн., 1984, с. 125—127.
  • Караткевіч Уладзімір. Княль і гусляр. [А. Кашкурэвіч]. // Маладосць 1969, № 8, с.113.
  • Да юбілею мастака А. М. Кашкурэвіча / К. Дз. Варанько // Мастацкая адукацыя і культура: 2004. — № 4. — С. 15-16
  • Іван Шамякін. Мой сааўтар — мастак: [Аб ілюстрацыях А. Кашкурэвіча да рамана «Сэрца на далоні»] // Літаратура і мастацтва. 11 жніўня 1964.
  • Алена Киселевич. Артыкул пра выставу Арлена Кашкурэвіча на euramost.org(руск.) 
  • Інтэрвію Арлена Кашкурэвіча Сяргею Харэўскаму.//Наша Ніва, № 42/2004