Алег Аркадзьевіч Гарбуноў
Алег Аркадзьевіч Гарбуноў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 жніўня 1962 (61 год) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Алег Аркадзьевіч Гарбуноў (5 жніўня 1962, Віцебск) — беларускі палітык. Капітан ІІІ рангу, гідраакустык.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1995—1996), дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1 склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 жніўня 1962 года ў Віцебску.
Скончыў Малдаўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, юрыст, менеджэр-эканаміст.
Працаваў слесарам Віцебскага тэлевізійнага завода, на прадпрыемствах і арганізацыях Кішынёва, на працягу сямі гадоў праходзіў ваенную службу на Паўночным флоце на атамнай падводнай лодцы.
Быў старшыней Таварыства беларуска-ліванскага сяброўства. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1995—1996), быў там адзіным прадстаўніком Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, пазней выйшаў з ЛДПБ. Абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1 склікання, быў членам Камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД.
У 2018 годзе працаваў дырэктарам НВПУП «Эліён-9», балатаваўся ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ад Камуністычнай партыі Беларусі[1].
Цяпер працуе намеснікам дырэктара Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа»[2].
Зноскі
- ↑ Сведения о кандидатах в депутаты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2023. Праверана 14 красавіка 2022.
- ↑ Контакты. Национальный выставочный центр «БелЭкспо»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Человек с большой буквы Архівавана 9 верасня 2020.
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці
- Члены Камуністычнай партыі Беларусі
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання