Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці | |
![]() Лагатып партыі | |
Лідар | Васіль Васілевіч Задняпраны |
---|---|
Дата заснавання | 26 чэрвеня 1993[1] |
Штаб-кватэра | 220004, Мінск, пр-т Пераможцаў, 23/3, пакой 205 |
Ідэалогія | Сацыял-дэмакратыя, дэмакратычны сацыялізм |
Колькасць членаў |
1584 (2004) больш 8 тыс. (2013)[2] |
Дэвіз | «Праца і справядлівасць — вечныя каштоўнасці чалавецтва» |
Месцаў у Мясцовыя Саветы дэпутатаў |
127 / 18110 |
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў |
3 / 110 |
Постаці | члены партыі ў катэгорыі (5 чал.) |
Сайт | rpts.by |
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (РПТС) — палітычная партыя Беларусі. Падтрымлівае палітыку дзеючага прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі[3].
Змест
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Партыя створана на Устаноўчым сходзе 26 чэрвеня 1993. Сярод заснавальнікаў партыі былі такія асобы, як А. Нятылькін, І. Лучанок, І. Антановіч, У. Гасцюхін, Я. Бабосаў і інш. 18 жніўня 1994 партыя зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі[1] (пасведчанне №026).
На II-м з'ездзе былі прыняты змены і дапаўненні ў Праграму і Статут партыі. 31 сакавіка 1995 партыя перерэгістравана Міністэрствам юстыцыі (пасведчанне №067).
У 2006, нягледзячы на тое, што колькасць членаў партыі складала 1120 членаў, партыя не мела сваіх абласных аддзяленняў. На самой справе колькасць актыўных членаў складала ўсяго каля 200 чал.[4]
На парламенцкіх выбарах 2008 ад партыі балатаваліся тры кандыдата: Мікалай Мікалаевіч Руеў (Гомельская-Цэнтральная выбарчая акруга № 33), Аляксандр Васільевіч Грамыка (Гомельская-Навабеліцкая выбарчая акруга № 36) і Пётр Мікалаевіч Усціменка (Гомельская сельская выбарчая акруга № 37). Ні адзін з кандыдатаў не атрымаў дастатковай колькасці галасоў: адпаведна — 5 230 (11%), 8 154 (16,1%) і 9 379 (15,9%)[5].
На парламенцкіх выбарах 2012 партыя вылучыла 8 кандыдатаў, з якіх толькі 1 быў абрана дэпутатам.
У 2014 годзе партыя падтрымала рэферэндум у Крыме і анексію Крыма Расіяй[6].
Па выніках выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання (2018) першае месца па агульнай колькасці абраных дэпутатаў заняла КПБ, набраўшы 309 дэпутацкіх мандатаў. Другое месца і 127 месцаў у РППС.
Мэты[правіць | правіць зыходнік]
Стварэнне грамадства эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці[1].
Выбары[правіць | правіць зыходнік]
Выбары ў парламент[правіць | правіць зыходнік]
Год | Кол-ць галасоў | % | Мандаты | Δ |
---|---|---|---|---|
1995/1996 | — | — | 1 | — |
2000 | ? | ? | 2[7] | ▲ 2 |
2004 | ? | ? | 0 | ▼ 2 |
2008 | ? | ? | 0 | — |
2012 | ? | ? | 1[8] | ▲ 1 |
2016 | ? | ? | 3 | ▲ 2 |
Выбары ў мясцовыя органы[правіць | правіць зыходнік]
Год | Кол-ць кандыдатаў | Мандаты | Δ |
---|---|---|---|
1995 | ? | ? | ? |
1999 | ? | 2 | ? |
2003[9] | 0 | 0 | 0 |
2007 | 40 | 12 | ▲ 12 |
2010 | 15 | 6 | ▼ 6 |
2014 | 50 | 34 | ▲ 28[10] |
2018 | ? | 127 | ▲ 93[11] |
Старшыні[правіць | правіць зыходнік]
- А. Нятылькін
- Віктар Аляксеевіч Сакалоў
- В. Задняпраны (з 26 сакавіка 2006)
Колькасць членаў партыі[правіць | правіць зыходнік]
З'езды[правіць | правіць зыходнік]
- I (Устаноўчы) — 26 чэрвеня 1993
- II — 18 сакавіка 1995
- III — 22 красавіка 1999
- IV — 2005 (прысутнічала 25 дэлегатаў)[4]
- V — 26 сакавіка 2006
- VI (нечарговы) — 18 лістапада 2006
- IX (нечарговы) — 4 жніўня 2012
- X — 19 сакавіка 2016[12]
- XI (нечарговы) — 15 ліпеня 2016[13]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Група партыі ў Кантакце
- Партыя ў Facebook
- Устаў партыі
- Праграма партыі
- Левые партии Таможенного союза решили объединиться в Минске
- Сергей Миронов поздравил членов Республиканской партии труда и справедливости с Днем единения народов Беларуси и России
- Зачем партиям-фантомам считать голоса за чужих кандидатов?
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Звесткі пра палітычныя партыі, зарэгістраваныя у Рэспубліцы Беларусь. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2012.
- ↑ 2,0 2,1 Членство в РПТС превысило 8 тыс. человек
- ↑ Q&A: Belarus elections (англ.) . BBC News (26 верасня 2008). Праверана 22 кастрычніка 2018.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 В. Заднепряный: «Наша партия — на страже интересов белорусского народа»
- ↑ Сведения об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвертого созыва
- ↑ Республиканская партия труда и справедливости: Поздравляем Крым, Севастополь и Россию (руск.) . Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (19 сакавіка 2014). Праверана 22 кастрычніка 2018.
- ↑ А. Нятылькін (Выбар. акруга № 103) і Васіль Сцяпанавіч Гаргун (Лунінецкая выбар. акруга № 12)
- ↑ Жанна Мікалаеўна Мішур (Бабруйская-Першамайская выбарчая акруга № 79: 36 451 галасоў (68,7%)
- ↑ Не прымала ўдзел
- ↑ Сведения о составе избранных депутатов местных Советов депутатов двадцать седьмого созыва
- ↑ Сведения о составе избранных депутатов местных Советов депутатов двадцать восьмого созыва
- ↑ Х отчетно-выборный съезд РПТС. Подробности
- ↑ XI съезд РПТС выдвинул 23 кандидата в Парламент