Алег Мікалаевіч Варвашэня
Алег Мікалаевіч Варвашэня | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1964 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | станковая скульптура і манументальная скульптура |
Вучоба | |
Член у |
Алег Мікалаевіч Варвашэня (нар. 27 чэрвеня 1964, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі скульптар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1984 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1993 — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У 1993—1997 гг. стажыраваўся ў Акадэмічных майстэрнях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак з 1990 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1997 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры[1]. Матэрыял — бронза, граніт[2].
Сярод твораў: скульптура-фантан «Феміда» (г. Магілёў), серыі скульптур «Жаночы торс», «Мой сусед», «Якая ляжыць з рукой» (усе Мінск), помнікі графу С. Зорычу (у суаўтарстве, г. Шклоў Магілёўскай вобласці), У. Караткевічу (у суаўтарстве, г. Кіеў)[2].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), у прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д «ТРОГАТелЬная выставка». З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года
- ↑ а б Варвашэня Алег Мікалаевіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Варвашэня Алег Мікалаевіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.
- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары XXI стагоддзя
- Скульптары Беларусі
- Скульптары-манументалісты