Алег Мікалаевіч Назаранка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Мікалаевіч Назаранка
Дата нараджэння 10 ліпеня 1961(1961-07-10) (62 гады)
Месца нараджэння
Бацька Мікалай Пятровіч Назаранка
Род дзейнасці графік
Месца працы
Жанр малюнак, афорт і літаграфія
Вучоба
Член у

Алег Мікалаевіч Наза́ранка (нар. 10 ліпеня 1961, Мінск) — беларускі графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын мастака Мікалая Пятровіча Назаранкі, брат мастака Пятра Мікалаевіча Назаранкі. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1986 годзе. З 1993 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе пераважна ў тэхніках малюнка, афорта, літаграфіі. У творах адлюстроўвае гістарычную тэматыку (серыі «Зямля пад белымі крыламі» паводле кнігі Уладзіміра Караткевіча, 1986; «Пейзажы паэзіі самоты», прысвечаная Максіму Багдановічу, 1993), праблемы экалогіі (серыя «Сон даўжынёй у стагоддзі», 1994), праблемы сучаснасці: «Усёвідушчая», «Дыялог», «Прастора», «Год 2000» (усе 1993); «Дакрананне», «Дзяўчына і птушка» (абодва 1994); «Каін і Авель» (1995); «Пакаянне» (1996); трыпціх «Coda» (1996—1997). Працуе ў станковым жывапісе: карціны «Святочны дзень» (1993), «Ева», «Сон» (абедзве 1995), «Маленне I», «Маленне II» (абедзве 1997), «Аголеная» (1998) і іншыя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]