Алекса Відзіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Алекса Відзіч
Нарадзіўся 29 верасня 1994(1994-09-29)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 181 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Арменія Шырак
Нумар 26
Маладзёжныя клубы
2003—2013 Сербія Слабада (Ужыцэ)
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2017 Сербія Слабада (Ужыцэ) 71 (2)
2013—2014   Сербія Мачва (Шабац) 23 (1)
2018 Беларусь Смалявічы 25 (0)
2019 Беларусь Мінск 25 (0)
2020 Чарнагорыя Будучнаст (Падгорыца) 3 (0)
2020 Сербія Злацібар (Чаеціна) 4 (0)
2021—2022 Сербія Раднічкі (Срэмска-Мітравіца) 30 (2)
2022— Арменія Шырак (Гюмры) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 жніўня 2022.

Алекса Відзіч (нар. 29 верасня 1994, Ужыцэ, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца армянскага клуба «Шырак» з Гюмры.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Слабада» з роднага горада Ужыцэ. У сезоне 2013/14 выступаў на правах арэнды ў клубе «Мачва», пасля вярнуўся ў «Слабаду», якая на той час выбыла ў Першую лігу з Суперлігі. На працягу трох з паловай сезонаў абараняў колеры роднага клуба ў Першай лізе, за гэты час стаў адным з лідараў каманды і яе капітанам.

У студзені 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[2]. У складзе каманды стаў іграком стартавага складу. Па выніках сезона 2018 «Смалявічы» выбылі ў Першую лігу, і Алекса пакінуў клуб.

У сакавіку 2019 года праходзіў прагляд у «Мінску» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[3]. У сталічным клубе таксама стаў адным з асноўных ігракоў. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[4].

У лютым 2020 года стаў іграком чарнагорскай «Будучнасці»[5], а ў ліпені вярнуўся ў Сербію, папоўніўшы склад «Злацібар», аднак пераважна заставаўся на лаўцы запасных і ў канцы года пакінуў каманду. У жніўні 2021 года далучыўся да «Раднічкаў» са Срэмскай-Мітравіцы.

У ліпені 2022 года перайшоў у армянскі «Шырак».

Зноскі

  1. Aleksa Vidic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Три украинца и серб стали игроками "Смолевичей" (руск.). football.by (2 сакавіка 2018). Праверана 23 сакавіка 2018.
  3. Видич сменил "Смолевичи" на "Минск" (руск.). football.by (21 сакавіка 2019). Праверана 21 сакавіка 2019.
  4. Видич покинул "Минск" (руск.). football.by (9 студзеня 2020). Праверана 9 студзеня 2020.
  5. Алекса Видич перешел в «Будучность» (руск.). by.tribuna.com (18 лютага 2020). Праверана 18 лютага 2020.