Алект
Выгляд
| Гай Алект | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| лац.: Gaius Allectus | |||||||
| Выява Алекта на манеце | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Караўзій | ||||||
| Пераемнік | Канстанцый I Хлор | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | невядома | ||||||
| Смерць |
296 |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
Гай Алект (лац.: Gaius Allectus) — рымскі імператар-узурпатар мяцежнай Брытаніі ў 293—296 гадах. Алект быў скарбнікам самаабвешчанага імператара Брытаніі Караўзія. У 293 годзе Алект забіў Караўзія пасля таго, як той прайграў у бітве пры Булоне. Асноўныя сілы Алект засяродзіў на поўдні вострава, каб абараніцца ад нападу Канстанцыя Хлору. Кіраваў выключна як тыран. У 296 годзе Канстанцый Хлор і яго прэфект Асклепіядот узялі па флатыліі і высадзіліся ў Брытаніі. Частка флоту павярнула назад, але войска Асклепіядота прарвалася да ўзбярэжжа. Алект сустрэў свайго праціўніка з войскам, але быў разбіты і загінуў падчас уцёкаў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алект- Roman Emperors — Allectus Архівавана 7 чэрвеня 2011.