Алена Іванаўна Белая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Іванаўна Белая
Дата нараджэння 9 снежня 1957(1957-12-09) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог, публіцыстка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар

Алена Іванаўна Белая (нар. 9 снежня 1957, Красны Беражок Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларуская літаратуразнаўца, педагог. Даследчыца творчасці Уладзіміра Караткевіча і беларускай прозы першай трэці XX стагоддзя.

Сфера навыковых інтарэсаў: праблематыка асабістасці ў шырокім гуманітарным кантэксце. Кандыдат педагагічных навук. Доктар філалагічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1979 годзе Магілёўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура».

Працавала выхавацелем дзіцячага садку, настаўнікам у горадзе Слонім, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 2 горада Баранавічы. У 1995—1995 гг. — навучанне ў аспірантуры Нацыянальнага інстытута адукацыі.

У У 1995—2003 працавала выкладчыкам гісторыі беларускай літаратуры, методыкі выкладання беларускай літаратуры Баранавіцкага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага каледжа.

У 2000 годзе абараніла кандыдатскую дысертацыю па тэме «Фарміраванне гісторыка-патрыятычнай свядомасці школьнікаў пры вывучэнні літаратуры (на матэрыяле твораў У. Караткевіча)». Навуковая значнасць атрыманых вынікаў дысертацыі вызначаееца тым, што на аснове теэрэтычнага і эксперыментальна-практычнага даследвання распрацавана сістэма вывучэння творчасці У.Караткевіча, якая забяспечвае большую эфектыўнасць працэсу фарміравання гістарычнай свядомасці школьнікаў як адной з асноў іх грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

У 2003 г. атрымала вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Педагогіка».

У 2003—2004 гг. працавала на пасадзе загадчыка кафедры гуманітарных дысцыплін Баранавіцкага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага каледжа, у 2004—2006 гг. — загадчыкам кафедры філалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2006—2009 гг. праходзіла навучанне ў дактарантуры пры кафедре беларускай літаратуры і культуры БДУ. З 2012 г. — прафесар кафедры філалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

У 2019 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Беларуская проза першай трэці ХХ ст. : станаўленне сістэмы персанажаў, тыпы і эвалюцыя мастацкіх характараў» [2].

Аленай Іванаўнай упершыню праведзена комплекснае даследаванне сістэмы персанажаў у яе непарыўнасці з мастацкай канцэпцыяй асобы на матэрыяле беларускай прозы першай трэці ХХ ст. Да гэтага адпаведная праблематыка ў творах данага перыяду асвятлялася фрагментарна, класіфікацыя і сістэматызацыя літаратурных тыпаў не ажыццяўлялася. Уведзены ў навуковы ўжытак тэарэтычныя даследаванні, якія дагэтуль былі на перыферыі даследчай думкі; улучаны ў тыпалагічны кантэкст мастацкія творы Я. Брайцава, Я. Нёманскага, М. Мойхер-Сфарыма, М. Ільінскага, С. Пясецкага і інш.; прапанавана новае прачытанне твораў З. Бядулі, М. Зарэцкага, К. Чорнага. Выяўлены кагерэнтнасць і пераемнасць, семантыка-стылявыя мадыфікацыі і нацыянальная адметнасць персанажаў айчыннай прозы, вызначаны вектары іх эвалюцыі, дадзена абноўленая трактоўка традыцыйных мастацкіх тыпаў, вылучаны новыя тыпы і характары. Мэтам літаратуразнаўчага даследавання падпарадкаваны асобныя паняцці і катэгорыі з тэзаўрусу сумежных антрапалагічна арыентаваных навук.

Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны пры распрацоўцы курсаў па гісторыі беларускай літаратуры для вышэйшай школы, планаў семінарскіх і практычных заняткаў, стварэнні праграм па ўводзінах у літаратуразнаўства, тэорыі літаратуры; пры правядзенні параўнальна-тыпалагічных даследаванняў іншых літаратур акрэсленага перыяду.

Аўтар навукова-метадычных артыкулаў, якія друкаваліся ў часопісах «Беларуская мова і літаратура», «Народная асвета» і «Роднае слова».

Увесь час цікавіцца і займаецца літаратурнай творчасцю. У 1990-я гады яе апавяданні і эсэ друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Сям’я».

У 2006 г. выйшла кніга паэзіі Алены Белай пад назвай «Кніга жонкі паэта» [3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

2012 — прэмія спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей адораных студэнтаў па выніках 2010—2011 навучальнага года. 2013 — грамата Міністэрства адукацыі Республікі Беларусь за актыўны ўдзел ў міжнародным супрацоўніцтве, асабісты ўклад у развіццё здольнасцей адораных студэнтаў і ў сувязі з Днём беларускай навукі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Манаграфіі:

  • Белая, А. І. Чалавек у плыні часу : мастацкаяканцэпцыяасобы і тыпалогіяхарактараў у беларускай прозе першайтрэці ХХ стагоддзя: манаграфія. — Баранавічы : РВА БарДУ, 2009. — 408 с.
  • Белая, А. І. Людзі адной зямлі : Тыпалогія і паэтыкахарактараў у беларускай прозе першайтрэці XX стагоддзя". — Барановичи: РИО БарГУ, 2010. — 420 с.
  • Белая, А. І. Герой. Асоба. Характар : Мастацкая персаналогія ў беларускай прозе першайтрэці XX стагоддзя. — Барановичи: РИО БарГУ, 2012. — 517 с.
  • Белая, А. І. Абрысы роднага : нацыянальныя локусы культуры ў беларускай прозе «эпохі рубяжа»: манаграфія /А. І. Белая ; М-ва адукацыіРэсп. Беларусь, Баранавіцкідзяржаўныўніверсітэт. — Баранавічы: БарДУ, 2015. — 206 с.
  • Беларуская проза першай трэці ХХ ст. : станаўленне сістэмы персанажаў, тыпы і эвалюцыя мастацкіх характараў : манаграфія / А. І. Белая ; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Баранавіцкі дзярж. ун-т. — Баранавічы : БарДУ, 2018. — 352 с.

Навукова-метадычныя выданні:

  • Фарміраванне гістарычнай свядомасці школьнікаў пры вывучэнні рамана У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»: дапаможнік для настаўнікаў. — Баранавічы, 1999. — 62 с.
  • Фарміраванне гісторыка-патрыятычнай свядомасці школьнікаў пры вывучэнні твораў У.Караткевіча: вучэб.-метад.дапаможнік. — Баранавічы, 2011. — 104 с.

Аўтар больш за 100 навуковых артыкулаў, тэзісаў дакладаў па літаратуразнаўству, методыцы выкладання беларускай літаратуры.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • [1]]
  • [2]]
  • [3]]
  • [4]]
  • Кніга жонкі паэта / А.Белая. — Баранавічы, 2007. — 132 с.
  • Алена Іванаўна Белая: бібліяграфічны паказальнік / складальнікі: Л.Гарбунова, Т.Громава, Т.Пучынская. — Баранавічы, 2017. — 70 с.