Алена Іванаўна Снапкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Іванаўна Снапкова
Дата нараджэння 25 верасня 1968(1968-09-25) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (2021)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Алена Іванаўна Снапкова (нар. 25 верасня 1968, Магілёў) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Доктар педагагічных навук (2021), дацэнт (2005), прафесар (2022).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць «Гісторыя, грамадазнаўства і савецкае права», 1990), Акадэмію паслядыпломнай адукацыі (аспірантура, 2002).

Працавала ў СШ № 40 г. Магілёва (з 1990), Магілёўскім абласным інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (з 2000), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 2002, кафедра педагогікі, з 2003 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: педагогіка вышэйшай школы; дыдактыка; сучасныя адукацыйныя тэхналогіі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2013) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Теоретические и организационно-методические основы развития методологической культуры педагога в процессе непрерывного педагогического образования : диссертация … доктора педагогических наук : 13.00.01 : защищена 12.11.2020 : утверждена 24.03.2021 / Снопкова Елена Ивановна. — Минск, 2020.
  • Аксиологические ориентиры моделирования процесса повышения квалификации педагогических кадров : диссертация … кандидата педагогических наук : 13.00.01 : защищена 26.03.2002 : утверждена 26.03.2003 / Снопкова Елена Ивановна. — Минск, 2002.
  • Евгений Иванович Сермяжко: библиографический указатель / авт.-сост. Е. И. Снопкова, С. Н. Новикова; Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова — Могилёв : МгГУ, 2015. — 33, [2] с. : ил., портр., факсим. ; 20 см.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Снопкова Елена Ивановна // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 130—132.