Алена Віктараўна Сцяжкіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Віктараўна Сцяжкіна
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 лютага 1968(1968-02-25) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, гісторык, пісьменніца, настаўніца, публіцыстка, педагог
Мова твораў руская
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алена Віктараўна Сцяжкіна (укр.: Олена Вікторівна Стяжкіна; 28 лютага 1968, Данецк, Украінская ССР) — украінская пісьменніца і гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 28 лютага 1968 года ў Данецку ў сям’і дактароў. У 1985 годзе з адзнакай скончыла данецкую школу № 2 і паступіла на гістарычны факультэт Данецкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння універсітэта паступіла ў аспірантуру. У 1996 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Культурныя працэсы ў Данбасе ў 1960 — пачатку 1990-х гадоў» і пачала працаваць на кафедры гісторыі славян гістарычнага факультэта Данецкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Паралельна ў якасці журналісткі і копірайтэра супрацоўнічала з газетамі, а таксама забаўляльнымі часопісамі Данецка. Артыкулы Алены Сцяжкінай публікаваліся ў газетах «Экспресс», «Московский комсомолец в Донбассе», «Аэронет», «День и ночь». У гэты ж час яна захапляецца літаратурнай дзейнасцю, публікуючы свае першыя творы ў раздзеле «Самвыдат» анлайн-бібліятэкі. Свае першыя творы яна публікуе пад псеўданімам Алена Юрская. Друкавалася ў часопісах «Крещатый Яр», «Натали», «День и ночь», «Знамя».

У 2003 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Жанчыны ў гісторыі ўкраінскай культуры другой паловы XX стагоддзя».

У 2014 годзе ў сувязі з узброеным канфліктам на ўсходзе Украіны з’ехала з Данецка.

З 2014 года з’яўляецца членам выканаўчага савета Украінскага цэнтра Міжнароднага ПЭН-клуба[1], членам праўлення Украінскай асацыяцыі даследчыкаў гісторыі жанчын (з 2014 года), членам Украінскай асацыяцыі вуснай гісторыі[2]. У 2014 годзе заснавала грамадскі рух «Дэакупацыя. Вяртанне. Адукацыя». Сузаснавальнік бюлетэня «Говорит Донбасс» (2014—2016).

Замужам, мае сына і дачку.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Великое никогда (Донецк, 1993)
  • Кухонный вальс (Донецк, 2003)
  • Купите бублики: Повести, рассказы (М.: ОЛМА, 2006)
  • Ты посмотри на нее! (Киев: Факт, 2006)
  • Фактор Николь: Повести и рассказы (М.: АСТ, 2009)
  • Все так (М.: Астрель, 2012)
  • Один талант (М.: АСТ, 2014)
  • Журнальный зал. Елена Стяжкина. Список публикаций.
  • На языке Бога (Єгупець, 2016, випуск 25)
  • Розка (Харків: Фоліо, 2018)
  • Смерть лева Сесіла мала сенс (Львів: Видавництво Старого Лева, 2021)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Олена Стяжкіна. Членкиня Виконавчої ради Архівавана 9 снежня 2019.
  2. Члени Асоціації Архівавана 21 сакавіка 2020.
  3. «Русская Премия»-2013: лауреатам награды вручены(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2018. Праверана 10 сакавіка 2021.