Перайсці да зместу

Алена Мікалаеўна Анісім

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:13, 25 верасня 2016, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Алена Мікалаеўна Анісім
Імя пры нараджэнні Алена Мікалаеўна Амельчыц
Дата нараджэння 28 верасня 1962(1962-09-28) (61 год)
Месца нараджэння в. Савоні, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР
цяпер Беларусь
Грамадзянства беларуска
Адукацыя Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Член у
Род дзейнасці мовазнаўца, палітык
Месца працы
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Але́на Мікала́еўна Ані́сім (28 верасня 1962, в. Савоні, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларуская мовазнаўца і палітычны дзеяч. Намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, навуковы супрацоўнік ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі». Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання.

Біяграфія

Нарадзілася 28 верасня 1962 г. у вёсцы Савоні Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сям'і настаўнікаў (дзявочае прозвішча Амельчыц)[1]. Скончыла Залужскую сярэднюю школу з залатым медалём у 1978 г. У тым жа годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт аддзялення беларускай мовы і літаратуры, які скончыла ў 1983 г. У часе вучобы працуе гідам-перакладчыкам з групамі з Чэхаславакіі, якія суправаджала з паездкамі па рэспубліках СССР[1].

Працавала ў дзіцячым садку ў Стаўбцоўскім раёне (1984—1986), у сярэдняй школе № 55 (1986) і № 71 (1986—1991) горада Мінска. З 14 траўня 1991 года — у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі (цяпер філіял ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»), працуе на пасадзе навуковага супрацоніка аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі, аўтар-укладальнік некалькіх слоўнікаў[1].

Замужам, мае трох дарослых сыноў[1].

Грамадская і палітычная дзейнасць

У 19801982 гг. удзельнічала ў Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні[1]. З 1999 г. з'яўляецца сябрам Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, у 2000—2014 гг. узначальвала Мінскую гарадскую арганізацыю ТБМ, з 2011 г. — першы намеснік старшыні ТБМ. Сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Мела намер удзельнічаць у Прэзідэнцкіх выбарах 2015 г., але пазней адмовілася ад вылучэння[2].

На Парламецкіх выбарах 2016 г. абраная дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе[3].

Зноскі

  1. а б в г д Анісім Алена Мікалаеўна. vybory2016.by. Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2016. Праверана 12 верасня 2016.
  2. Алена Анісім не будзе вылучацца ў якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах. Наша Ніва (30 чэрвеня 2015). Праверана 12 верасня 2016.
  3. В Беларуси избран парламент шестого созыва. ЦИК обнародовал фамилии депутатов (руск.). pravo.by (12 верасня 2016). Праверана 12 верасня 2016.