Алена Станіславаўна Патапава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Станіславаўна Патапава
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 27 сакавіка 1978(1978-03-27) (46 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Вядомы як ===

Алена Станіславаўна Патапава (27 сакавіка 1978, Скідзель, Гродзенская вобласць) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1] і 8 склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 27 сакавіка 1978 года ў г. Скідзелі Гродзенскай вобласці.

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасцях «Філалогія» і «Правазнаўства».

Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №28 г. Гродна; старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ТАА «ЗОВ», намеснікам генеральнага дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Будаўніча-мэблевае аб’яднанне «ЗОВ».

Выбіралася дэпутатам Гродзенскага гарадскога Совета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў.

З’яўляецца членам Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

Член Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[2]. З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі