Скідзель
Горад
Скідзель
| ||||||||||||||||||||||||||
Скі́дзель[2] (афіц. транс.: Skidzieĺ) — горад раённага падпарадкавання ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на р. Скідзелька. За 30 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі Гродна-Масты, на аўтадарозе Гродна—Ліда. Насельніцтва 10 717 чал. (2018)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У XVI ст. вялікакняскі двор у Гарадзенскай эканоміі ВКЛ. З 1588 — каралеўскі двор Гарадзенскага стараства Троцкага ваяводства.
Гісторыя мястэчка Скідзель пачалася з прывілею караля Рэчы Паспалітай Уладысава IV Вазы ад 27 ліпеня 1644 года, паводле якога на адным з ворных палеткаў каралеўскага двара быў заснаваны новы населены пункт з правамі горада. Каморнік эканоміі Войцех Пуцілоўскі вымераў тут квадратны па сваёй форме рынак, які займаў плошчу 3 моргі і 9 прутоў, а таксама 100 местачковых пляцаў — на рынку і Азёрскай, Віленскай, Катранскай, Луненскай і Наваградскай вуліцах — пад засяленне будучымі мяшчанамі. Паводле каралеўскага прывілея ў Скідзелі праводзіліся 2 кірмашы на год, таргі 2 разы на тыдзень.
З 1795 у складзе Расійскай імперыі. У 1885 цэнтр воласці Гродзенскага павета.
З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета.
З 1939 у БССР, з 1940 гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі ў Скідзелі лагер смерці, дзе знішчылі 2330 чалавек. З 1962 у Гродзенскім раёне. 29 верасня 1972 года да Скідзеля далучана вёска Хваты[3]. З 1974 горад.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XXI стагоддзе: 2006 — 10,7 тыс. чал.; 2015 — 10 554 чал.[4]; 2016 — 10 592 чал.[5]; 2017 — 10 709 чал.[1];2018— 10 717 чал.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы харчовай (ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат», «Гроднахлебапрадукт» і інш.) і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Племптушкарэпрадуктар «Юбілейны». Гасцініца.
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Музей беларускага паэта М. Васілька. Касцёл (1990-я), царква (2005).
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Міхайлаўская царква (1851)
- Касцёл Унебаўзяцця Маці Божай (1870-я)
- Касцёл Святога Іосіфа Рамесніка
- Скідзельскі парк
- Царква ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай (2014)
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Алесь Чобат
- Пётр Якаўлевіч Сяўрук
- Веньямін Іванавіч Сянько (1946—2020) — спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгункі, цягі паяздоў і электрыфікацыі. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Токць С. Метадалогія і метады гісторыка-дэмаграфічнага даследавання беларускага мястэчка ХІХ ст. (на прыкладзе Скідзеля) // Гістарычная ўрбаністыка: асновы метадалогіі і крыніцазнаўчая база : зб. навук. арт. / ГрДУ імя Я.Купалы; рэдкал. І. В. Соркiна (гал. рэд.) і інш. — Гродна: ГрДУ, 2011. ISBN 978-985-515-519-6
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скідзель
Геаграфічныя звесткі па тэме Скідзель на OpenStreetMap