Юбілейны медаль «100 год прафсаюзнаму руху Беларусі»
Юбілейны медаль «100 год прафсаюзнаму руху Беларусі» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Каму ўручаецца |
1.Члены прафсаюзаў, якія ўнеслі значны ўклад у прафсаюзны рух Беларусі і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны; 2.ветэраны прафсаюзнага руху Беларусі, прафсаюзныя працаўнікі, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, члены грамадскіх аб'яднанняў, якія асабістым прыкладам і грамадскай дзейнасцю ахоўваюць працоўныя і сацыяльна-эканамічныя правы і законныя інтарэсы членаў прафсаюзаў; 3.грамадзяне Рэспублікі Беларусь, узнагароджаныя дзяржаўнымі ўзнагародамі СССР і Рэспублікі Беларусь за доблесную працу і дасягнуўшыя высокіх рэзультатаў у працы ў перыяд падрыхтоўкі к юбілею прафсаюзнага руху Беларусі. |
||
Падставы ўзнагароджання | У гонар прафсаюзнага руху Беларусі. | ||
Дата заснавання | 26 красавіка 2004 | ||
Статус | уручаецца | ||
![]() |
Юбіле́йны меда́ль «100 год прафсаю́знаму ру́ху Белару́сі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 26 красавіка 2004 г.
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне[правіць | правіць зыходнік]
Медаль прысуджаецца ў гонар прафсаюзнага руху Беларусі.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца:
- Члены прафсаюзаў, якія ўнеслі значны ўклад у прафсаюзны рух Беларусі і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны;
- ветэраны прафсаюзнага руху Беларусі, прафсаюзныя працаўнікі, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, члены грамадскіх аб'яднанняў, якія асабістым прыкладам і грамадскай дзейнасцю ахоўваюць працоўныя і сацыяльна-эканамічныя правы і законныя інтарэсы членаў прафсаюзаў;
- грамадзяне Рэспублікі Беларусь, узнагароджаныя дзяржаўнымі ўзнагародамі СССР і Рэспублікі Беларусь за доблесную працу і дасягнуўшыя высокіх рэзультатаў у працы ў перыяд падрыхтоўкі к юбілею прафсаюзнага руху Беларусі.