Алена Усцінаўна Шышкіна-Галіневіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Усцінаўна Шышкіна-Галіневіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1868(1868-10-01)
Месца нараджэння
Дата смерці мерк. 1943
Бацька Усцін Мікалаевіч Галіневіч
Месца працы
Вучоба
Уплыў Ісак Ільіч Левітан, Sergei Volnukhin[d] і Anna Golubkina[d]
Член у

Алена Усцінаўна Галіневіч, замужам Алена Усцінаўна Шышкіна-Галіневіч (руск.: Елена Устиновна Голиневич / Елена Устиновна Шишкина-Голиневич; 1 кастрычніка 1868, Расійская імперыя — 1943 (?)[1]) — беларуская дваранка, выкладчыца, мастачка і скульптар Расійскай імперыі і СССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алена Усцінаўна Галіневіч, фота каля 1893 г.

Нарадзілася 1 кастрычніка 1868 г. у Расійскай імперыі ў сям'і беларускага праваслаўнага двараніна, інжынера і архітэктара Усціна Мікалаевіча Галіневіча (1829—1893) і яго жонкі Вольгі Акімаўны, дачкі тытулярнага саветніка. Належала да беларускага праваслаўнага дваранскага роду Галіневічаў, які не меў уласнага дваранскага гербу, бо яшчэ ў канцы XVIII ст. у Расійскай імперыі Галіневічы належалі да святарскага саслоўя.

Пасля заканчэння гімназіі выкладала маляванне. Праз год паступіла ў Санкт-Пецярбургскую малявальную школу Шцігліца. Са школы Шцігліца паступіла ў Маскоўскае вучылішча жывапісу, дзе займалася на малявальным аддзяленні ў Ісака Ілліча Левітана[2][3], а пасля ў скульптурнай майстэрні Сяргея Міхайлавіча Валнухіна[4][5]. Там была таксама вучаніцай і блізкай сяброўкай Ганны Сямёнаўны Галубкінай, скульптаршы[6]. Пасля заканчэння навучання ў вучылішчы ў 1893 г., пераехала ў Парыж (Францыя). Вярнуўшыся з Парыжа, паступіла выкладчыкам скульптуры ў Маскоўскае Строганаўскае вучылішча, дзе прапрацавала 15 гадоў. З 1890-х да 1917 г. працавала ў галіне дробнай пластыкі ў маскоўскім аддзяленні ювелірнай фірмы Фабержэ (Санкт-Пецярбург)[7][8]. Яе ювелірныя работы не падпісаны, а маюць фірмены знак Фабержэ[9]. Пісала пейзажныя акварэлі і акварэлі інтэр'ера[10]. Жыхарствавала ў Маскве на вуліцы Арбат дом 35[11].

Ганна Сяргееўна Галубкіна, Алена Усцінаўна Шышкіна-Галіневіч (крайняя справа) і іншыя мастачкі ў Парыжы (Францыя). Фота 1895 г.
Ганна Сяргееўна Галубкіна і Алена Усцінаўна Шышкіна-Галіневіч (справа) у майстэрні ў Крыжаўзвіжанскім завулку, г. Масква (Расійская імперыя). Фота 1903 г.

У жніўні 1918 г. паміж Маскоўскім прафсаюзам скульптараў-мастакоў і аддзелам выяўленчым мастацтве Наркамасветы Расіі быў падпісаны дагавор на выкананне помнікаў у Маскве па ленінскім дэкрэце аб манументальнай прапагандзе. Тады ж складзены канчатковы спіс гэтых помнікаў. Яны былі размеркаваны паміж вядомымі і маладымі майстрамі. Алене Галіневіч-Шышкінай было даручана зваяць скультуру Георгія Пляханава[12].

Была членам маскоўскага мастацкага выставачнага аб'яднання "Аб'яднанае мастацтва" ("Объединённое искусство" (ОБИС)), існавалага ў 1925 г. у СССР, і ўдзельніцай выставак. Член Таварыства рускіх скульптараў і ўсіх яго выставак. Была ўдзельніцай выстаўкі "15 год РСЧА"[13].

Была блізкім чалавекам сям'і рускага скульптара Уладзіміра Мікалаевіча Дамагацкага (1876—1939), хроснай маці яго сына[14].

Пасля замужжа мела прозвішча «Шышкіна», а сучасная даведачная інфармацыя падае яе імя як «Алена Усцінаўна Шышкіна-Галіневіч».

Вядомыя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Чырвоная конніца» («Красная конница»), чарнільны прыбор

Зноскі

  1. В.Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М, 1984. — С. 227.
  2. Добровольский, О. Голубкина. — М. : Молодая гвардия, 1990. — 352 с.
  3. В.Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М, 1984. — С. 227.
  4. Добровольский, О. Голубкина. — М. : Молодая гвардия, 1990. — 352 с.
  5. В.Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М, 1984. — С. 227.
  6. Добровольский, О. Голубкина. — М. : Молодая гвардия, 1990. — 352 с.
  7. Добровольский, О. Голубкина. — М. : Молодая гвардия, 1990. — 352 с.
  8. Шишкина (Голиневич) Елена Устиновна (Иустиновна)
  9. В.Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М, 1984. — С. 227.
  10. В.Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М, 1984. — С. 227.
  11. Шишкина (Голиневич) Елена Устиновна (Иустиновна)
  12. Добровольский, О. Голубкина. — М. : Молодая гвардия, 1990. — 352 с.
  13. В.Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М, 1984. — С. 227.
  14. В.Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М. Советский художник, 1984. — С. 227.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гербоўнік беларускай шляхты / Нацыянальны цэнтр па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. — Т. 4 : Г / [Дз. Ч. Матвейчык (кіраўнік) і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2016. — 959 с.
  • Добровольский, О. Голубкина / О. Добровольский. — М. : Молодая гвардия, 1990. — 352 с.
  • В.Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М. : Советский художник, 1984. — 368 с.
  • Анциферов, А.А. Портрет Елены Голиневич-Шишкиной работы А.С. Голубкиной / А.А. Анциферов // Третьяковские чтения. 2010—2011. — Москва, 2012. — С. 505—510.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]