Алена Ціхаўна Жукава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алена Ціхаўна Жукава
Дата нараджэння 22 снежня 1935(1935-12-22) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Месца працы

Алена Ціхаўна Жукава (22 снежня 1935, Віцебск) — беларускі вучоны-педагог у галіне тэхнічнай графікі. Кандыдат педагагічных навук (1980), прафесар (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Віцебскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча (1954), Віцебскі педагагічны інстытут (1963), дзе працуе з 1965 г. (з 1991 прафесар кафедры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта).

Распрацавала тэарэтычныя і метадычныя пытанні ўдасканалення графічнай падрыхтоўкі школьнікаў і студэнтаў ВНУ. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для школ, тэхнікумаў, ВНУ. Выдатнік народнай адукацьіі Беларусі. Узнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жукава Алена Ціханаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1998. — Т. 6. — С. 444.