Віцебск

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Віцебск)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Віцебск
Viciebsk collage.jpg
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Глава
Заснаваны
Першае згадванне
Плошча
91,81[1] км²
Насельніцтва
369 933 чалавекі[2] (2017)
Шчыльнасць
4 029 чал./км²
Нацыянальны склад
беларусы — 80,47 %,
рускія — 12,67 %,
украінцы — 1,31 %,
іншыя — 5,55 %
Канфесійны склад
праваслаўныя, каталікі
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовы індэкс
2100xx
Аўтамабільны код
2
Віцебск на карце Беларусі ±
Віцебск (Беларусь)
Віцебск
Віцебск (Віцебская вобласць)
Віцебск

Ві́цебск[3] (афіц. транс.: Viciebsk) — горад абласнога падпарадкавання ў Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Віцебскага раёна і Віцебскай вобласці, на рацэ Заходняя Дзвіна пры ўпадзенні ў яе рэк Віцьба і Лучоса. За 300 км ад Мінска. Вузел чыгунак на Маскву, Санкт-Пецярбург, Оршу, Полацк і аўтамабільных дарог, самая буйная М8E95 (у тым ліку рэспубліканская магістраль М3 М8). Порт на рацэ Заходняя Дзвіна. Аэрапорт (пункт пропуску праз дзяржаўную мяжу). Непадалёк ад мяжы з Расіяй. Насельніцтва 369 933 чал. (2017)[2].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

У летапісах называецца Видбеск, Видебск, Витепеск, Витьбеск, у ням. летапісах — Вітэнбеке (лац.: Vitenbeke)[4].

Тапонім «Віцебск» утварыўся ад ракі Віцьба па самай старажытнай мадэлі — уласная назва ракі + -ск[5]. Існуе некалькі версій паходжання гідроніма «Віцьба».

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, у аснове назвы рэчкі паняцце «віць» — вільготнае месца, багна — у спалучэнні з фармантам -ба, што надае прыналежнасць да месца[6]. Гісторык А. Сапуноў сцвярджаў, што Віцьба атрымала назву ад уласных лукавін, паміж якімі яна мусіла «віцца»[7].

Лінгвіст акадэмік Ул. Тапароў аспрэчваў славянскую версію паходжання назвы Віцьбы і апеляваў да густога балцкага гідранімічнага фону на Падзвінні. На яго думку, назва Віцьбы (і Віцебска) - балцкая, а найбольш аўтэнтычнымі формамі трэба лічыць найбольш рана засведчаныя "Відба" і "Відбеск". Балцкую першакрыніцу ён рэканструяваў у выглядзе Vid-up- "Сярэдняя рака" і параўноўваў з балцкімі назвамі тыпу Vidupe (у Латвіі) і Выцебець (на Павоччы, каля Выцебеці шмат назваў-"дубляў" тыпу рэчка Сярэдняя)[8].

У айканіміі беларускіх зямель суфікс -ск (-цк) з'яўляецца глыбока традыцыйнай рэліктавай з'явай, якая падкрэслівае самабытнасць беларускага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. Такі суфікс адзначаецца з IXX стст., у тым ліку ў назвах двух старажытнейшых гарадоў Полацк і Смаленск, засведчаных летапісамі пад 862 і 863 гг. Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, згаданых у летапісах XI ст., прыпадае менавіта на зону фармавання беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці беларускі горад з ліку тых, што занесены ў «Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст., заканчваецца на -ск (-цк)[5].

У гаворках Віцебшчыны мае наступныя варыянты: Віцемск, Вітэбск, Вытэбск, Віцімськ[9].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Першае пасяленне чалавека на тэрыторыі сучаснага Віцебска можна аднесці да эпохі каменнага веку. Яно размяшчалася ўздоўж левага берага Віцьбы, недалёка ад вусця, на тэрыторыі колішняга Верхняга замка. Падчас археалагічных раскопак тут знойдзены каменная сякера тыпу «пальштаб» з закраінамі і каменная сякера са свідраванай адтулінай, а таксама ножападобныя крамянёвыя пласціны — рэшткі крэмнеапрацоўчай вытворчасці. Гэтыя матэрыялы адносяцца да неаліту, або ранняга перыяду бронзавага веку[10]. Каменныя сякеры знойдзены і на тэрыторыі колішняга Дольнага замка, але ў больш позні час (12—13 ст.). Іх выкарыстоўвалі ў якасці засцярэгаў ад Перуна (або пажараў) пры збудаванні жытла.

У раннім жалезным веку рэльеф Віцебска быў зусім іншы, чым цяпер. Ён уяўляў сабой некалькі ўзвышшаў, якія знаходзіліся ў забалочанай даліне Віцьбы. На адным з такіх узвышшаў на левым беразе Віцьбы, за 100—150 м ад яе вусця, узнікла гарадзішча ранняга жалезнага веку т.зв. днепрадзвінскай археалагічнай культуры. У пісьмовых крыніцах 16 ст. гэтая гара з-за стромкасці схілаў вядома пад назвай Ламіха (пазней Замкавая гара). Гарадзішча ўяўляла сабой гару ў выглядзе ўсечанай піраміды з роўнай пляцоўкай зверху. Памеры пляцоўкі 60 х 130 м (0,7 га). У 1928 годзе вядомы беларускі археолаг А. М. Ляўданскі даследаваў культурны пласт паселішча. У культурным слоі, таўшчыня якога дасягала 1 м, знойдзены рэшткі ляпнога посуду культуры штрыхаванай керамікі і тыпу сярэдняга пласта Тушамлі, ткацкі грузік.

У Дзяржаўным археалагічным музеі ў Варшаве захоўваецца бронзавая ручка скіфскага мяча, якая была знойдзена ў Віцебску на гарадзішчы. Гэта яшчэ адзін доказ, што на тэрыторыі гістарычнага цэнтра Віцебска існавала паселішча ранняга жалезнага веку (не пазней 3 ст. н.э.).

У 6-8 ст. на Замкавай гары і на Дзвінскім узвышшы, якое размешчана на левым беразе Заходняй Дзвіны, паміж вусцем Віцьбы і Пілатавым ручаём існуюць паселішчы носьбітаў культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны. Ад гэтай пары знойдзены фрагменты посуду, гліняныя грузікі, праселкі.

На паўночнай ускраіне Віцебска за 3 км ад Ніжняга замка (за 1 км ад левага берага Заходняй Дзвіны) у мясцовасці Пескавацік, каля сучасных Мазурынскіх могілак, ёсць невялікае гарадзішча. 3 паўднёвага і ўсходняга бакоў яно акружана балотам. Некалі тут былі возера і рака. Пляцоўка гарадзішча ўтварае круг дыяметрам 35 м. Уваход на гарадзішча знаходзіцца з паўночнага боку. Вышыня гары 15 м. Амаль уся пляцоўка гарадзішча пашкоджана траншэямі. У 1972 годзе на гарадзішчы праводзіліся раскопкі. Было даследавана 16 м² культурнага слоя. Яго таўшчыня складала 0,5 — 0,6 м. Пласт чорнага колеру, бедны на знаходкі. Знойдзена некалькі кавалкаў ляпной керамікі днепра-дзвінскай культуры, косці жывёлы і клык мядзведзя.

Для вывучэння гісторыі насельніцтва важнае значэнне маюць раскопкі курганных могільнікаў. У наваколлі Віцебска каля в. Лятохі ў лесе ўздоўж дарогі захаваўся могільнік, які налічвае 14 курганоў вышынёй 1,5—2,5 м, дыяметрам 12—14 м. Адзін курган валападобны, мае даўжыню 70 м, шырыню 8—9 м. Каля асновы насыпу захаваліся глыбокія вузкія раўкі. Адсюль бралі грунт для насыпання кургана. У 1924 г. 2 курганы каля в. Лятохі даследаваў А. К. Супінскі. Выяўлены рэшткі напалавіну спаленага нябожчыка. У 1965 і 1972 гг. былі даследаваны яшчэ 3 курганы. Адзін з іх быў пусты, у другіх пад насыпам знойдзена трупаспаленне. У трэцім, падоўжаным кургане, пад насыпам было выяўлена вогнішча і ляпны гаршчок банцараўскай культуры. Гэты курган датуецца 6—8 ст[крыніца не паказаны 112 дзён][11][няма ў крыніцы].

Пісьмовы перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Паводле падання з Віцебскага летапісу, заснаваны вялікай княгіняй Вольгай у 974 годзе, але Вольга памерла 11.7.969 года. Калі заснаванне Віцебска звязана з дзейнасцю Вольгі, то паводле «Аповесці мінулых часоў» у 947 годзе Вольга наведвала міжрэчча Заходняй Дзвіны і Дняпра і заснавала тут пагосты для збору даніны, у т.л. на рэках Мста і Луга, магчыма тады быў заснаваны пагост і на Віцьбе — Віцебск. Гэта не выключана, бо заснаванне пагостаў Вольгай было яе агульнадзяржаўнай праграмай пасля забойства яе мужа Ігара падчас збору празмернай даніны з драўлян, а віцебскае месца знаходзілася на важнейшых гандлёвых шляхах, што было ўдалым месцам для збору як даніны з тутэйшых плямёнаў, так і мытаў. Магчыма, складальнік Віцебскага летапісу пераблытаў лічбы, перапісваючы з больш ранняй крыніцы і атрымаў 974 замест 947, магчыма блытаніну ўнеслі яшчэ да яго ранейшыя перапісчыкі, але і магчыма, што гэта проста неверагоднае паданне. Сустракаюцца варыянты падання, дзе заснаванне Віцебска адносяць да 914 г.)[12].

Упершыню згадваецца ў 1021 годзе, калі разам з Усвятам быў перададзены вялікім князем кіеўскім Яраславам Уладзіміравічам полацкаму князю Брачыславу Ізяславічу пры заключэнні міру. Горад атрымаў назву ад ракі Віцьбы, на беразе якой узнік. З 1101 — цэнтр Віцебскага княства, першы князь Святаслаў Усяславіч, пазней горадам і княствам валодалі яго нашчадкі Васількавічы. У 12—13 ст. цэнтр на гандлёвым шляху па Заходняй Дзвіне. З 1321 года ў складзе ВКЛ, адзін з сыноў вялікага князя Гедзіміна Альгерд ажаніўся (1318) з адзінай дачкой апошняга віцебскага князя Марыяй, а пасля смерці цесця (1321) сам стаў віцебскім князем. Да 1351 у Віцебску пабудаваныя каменныя Верхні і Ніжні замкі, княжацкі палац. У 15—16 ст. — буйны гандлёвы і рамесны цэнтр; у 1441 названы ў ліку 15 найбуйнейшых гарадоў ВКЛ. У пач. 16 ст. — цэнтр Віцебскага ваяводства. У выніку войнаў 16—18 ст. неаднаразова спалены і зруйнавы. У 1597 горад атрымаў магдэбургскае права і герб. Пасля Віцебскага паўстання (1623) пазбаўлены магдэбургскага права (адноўлена ў 1644) і іншых прывілеяў. У 14—18 ст. у Віцебску пры праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх храмах і манастырах дзейнічалі школы. У 2-й пал. 18 ст. стаў 2-ім па велічыні (пасля Магілёва) горадам на тэрыторыі сучаснай Беларусі. З 1772 у складзе Расійскай імперыі, 17721777 цэнтр Віцебскай правінцыі, з 1796 цэнтр Беларускай, з 1802Віцебскай губерні. У 1781 зацверджаны новы герб Віцебска з «Пагоняй». У 19 ст. паскорылася развіццё рамяства. У 1825 г. у ім 16,9 тыс. жыхароў. Тут працавалі 10 прадпрыемстваў, 135 крам, 8 корчмаў, 150 шынкоў, 6 навучальных устаноў. 24 царквы ўпрыгожвалі горад купаламі. У 1826 г. створана Беларускае вольнае эканамічнае таварыства[13], у 1834 г. — Віцебскае таварыства ўрачоў. Адчынена настаўніцкая семінарыя. У 1838 г. пачала выдавацца газета «Витебские губернские ведомости». У 1845 г. адкрыўся гарадскі тэатр, у 1845—1847 гг. тут з'явіўся балет Піёна, а з канца 19 ст. пры тэатры дзейнічаў прафесійны сімфанічны аркестр. Віцэ-губернатарам Віцебска ў 1853—1854 гг. быў рускі пісьменнік І. Лажэчнікаў.

Віцебская мяшчанка (1844)

У 1866 праз Віцебск пракладзена Рыга-Арлоўская чыгунка, пазней чыгуначныя лініі злучылі горад з Масквой, Брэстам, Пецярбургам і Кіевам. У 1898 у Віцебску пушчаны першы ў Беларусі трамвай[14] (гл.: Віцебскі трамвай). У 1913 г. у Віцебску 109 тыс. жыхароў. Гэта — адзін з самых значных прамысловых цэнтраў. У ім дзейнічала 45 фабрык і заводаў. Усяго ў прамысловасці ў той час было занята каля 8 тыс. чалавек, у т.л. 40 % у тэкстыльнай і каля 20 % у металаапрацоўчай галінах[15]. Працавалі першы на Беларусі настаўніцкі інстытут, які быў адкрыты ў 1910 г., рэальнае вучылішча. У 1911 г. адкрылася Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута.

У Першую сусветную вайну Віцебск стаў прыфрантавым горадам. Сюды перамясціліся штаб Дзвінскай ваеннай акругі, інш. ваенныя ўстановы, шпіталі. Гарнізон горада ў 1916 г. налічваў 40 тыс. ваеннаслужачых. Прадпрыемствы былі пераведзены на выпуск ваеннай прадукцыі, створаны новыя майстэрні, іншыя прадпрыемствы для абслугоўвання патрэб фронту.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Віцебск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І зезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[16], аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 3 сакавіка 1924 года Віцебск вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна (у 1924—1930 гадах — акругі, а з 15 студзеня 1938 года — цэнтр вобласці).

У 1926 годзе ў Віцебску адкрыўся II Беларускі дзяржаўны тэатр. У 1920-я гады сфармавалася творчая мастацкая школа, якая ў сусветнай мастацтвазнаўчай літаратуры атрымала назву «Віцебскай школы абстракцыянізму». У гэты ж час у Віцебску пачало дзейнічаць краязнаўчае таварыства, якое выдавала зборнік «Віцебшчына». Сябры мастацкай секцыі таварыства збіралі ўзоры народнага мастацтва, рабілі замалёўкі помнікаў архітэктуры і інш.

27 верасня 1938 года Віцебск атрымаў афіцыйны статус горада абласнога падпарадкавання. У гэты час тут працавалі 209 прадпрыемстваў, 3 ВНУ, 42 агульнаадукацыйныя школы, 40 бібліятэк, 11 лякарняў, 3 кінатэатры. Горад стаў буйным прамысловым і культурным цэнтрам Беларусі.

У Другую сусветную вайну з 11 ліпеня 1941 да 26 ліпеня 1944 года Віцебск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У верасні 1941 года ў горадзе заснавалі канцлагер «Пяты полк», дзе да канца нямецкай акупацыі забілі 75 тыс. ваеннапалонных і 4 тыс. віцяблянаў[17]. У Вялікую Айчынную вайну моцна разбураны, дзейнічала Віцебскае гета.

Пался вайны эканоміка горада аднаўляецца. У структуры яго прамысловага комплексу вылучаецца машынабудаванне і лёгкая прамысловасць, станкабудаванне.

У 50-60-ыя гады ўладамі ў горадзе метадычна былі знішчаны шэраг старажытных храмаў Віцебска (Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Касцёл Святога Антонія Падуанскага, Дабравешчанская царква, Касцёл Святога Іосіфа і калегіум езуітаў, Свята-Васкрасенская (Заручаўская) царква).

З 27 ліпеня 1990 года Віцебск у складзе незалежнай Рэспублікі Беларусь. У 1999 годзе створана свабодная эканамічная зона «Віцебск». У горадзе пабудаваны Лядовы палац спорту, з'явіўся характэрны комплекс пірамід гандлёва-забаўляльнага цэнтра Марка-сіці, рэканструяваны Цэнтральны стадыён і Летні амфітэатр знакавага для горада міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар», рэканструяваны чыгуначны вакзал і іншыя аб'екты, аднаўляюцца гістарычныя помнікі, збудаваны шэраг новых храмаў і іншых грамадскіх аб'ектаў, будуюцца новыя жылыя раёны.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Геалогія і гідралогія[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя горада размешчана на ўзгорыстай мясцовасці на заходніх адгор'ях Віцебскага ўзвышша, прарэзанага ярамі, глыбіня якіх 10-12, месцамі да 40 м. Заходняя Дзвіна працякае ў межах горада ў выглядзе падковы з паўночнага захаду на паўднёвы захад па даліне, якая глыбока ўразаецца і дзеліцца на левабярэжную ўзгорыстую, з глыбокімі ярамі частку і правабярэжную — з больш роўным рэльефам. Максімальныя ваганні вышынь у межах горада каля 80 м, найбольш характэрныя да 20 м. Абсалютная вышыня ад 125 м над узроўнем мора (урэз Заходняй Дзвіны ў месцы сутокі з Лучосай), да 204 м (на ўсходняй ускраіне горада). У рэльефе горада і наваколля выдзяляюцца глыбока ўрэзаныя даліны Заходняй Дзвіны, Віцьбы, Лучосы. У заходняй частцы горада на адносна плоскім рэльефе правабярэжжа вылучаецца Юр'ева горка з абсалютнай вышынёй больш за 175 м[18].

У наваколлях Віцебска знаходзіцца самае буйное ў Беларусі месцазнаходжанне даламіту Руба (распрацоўваецца вытворчым аб'яднаннем «Даламіт»). Маюцца значныя запасы глін і суглінкаў (больш за 42 млн м³); найбольш буйных пяскоў, пяскоў і пясчана-гравійнага матэрыялу (9 млн м³); найбольш буйныя: Журжаўскае 2-е радовішча глін, Кальцовае радовішча глін (распрацоўваецца вытворчым аб'яднаннем «Кераміка»), Асецкае радовішча глін, Пушчанскае радовішча глін; Максюткаўскае радовішча пясчана-гравійнага матэрыялу, Астроўскае радовішча пяскоў[19].

Тэрыторыя горада размешчана ў межах Аршанскага ваданапорнага басейна. Ваданосныя гарызонты адносяцца да карбанатнай тоўшчы франскага яруса верхняга дэвону. Для водазабеспячэння горада выкарыстоўваюцца артэзіянскія крыніцы, якія валодаюць вялікімі запасамі пітной вады. Вада прэсная (мінералізацыя 0,1 — 0,5 г/л), але змяшчае павялічаную колькасць жалеза і солей кальцыю, што прыдае ёй жорсткасць. Для паляпшэння смакавых і іншых якасцей праводзіцца абезжалезванне вады.

У межах горада і яго наваколлі працякае Заходняя Дзвіна і яе прытокі Лужаснянка і Шэвінка (правыя), Віцьба і Лучоса (левыя, упадаюць у межах горада). Гушчыня рачной сеткі складае 0,45 км./км². Па воднаму рэжыму рэкі адносяцца да раўнінных з перавагай снегавога жыўлення, маюць невялікія схілы (каля 1,2 %) і хуткасці цячэння.

Заходняя Дзвіна, якая працякае па глыбока ўрэзанай даліне, перасякае горад шырокай дугой. У цэнтральнай частцы горада рака цячэ з поўначы на поўдзень. Шырыня Заходняй Дзвіны ў межах горада горада 110—150 м, шырыня даліны — 200—300 м, схілы крутыя, якія прарэзаны крутымі ярамі.[крыніца не паказаны 111 дзён]

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Віцебск — найбольш паўночны абласны цэнтр Беларусі, ён знаходзіцца ў межах 55—56 пн. ш. Клімат умерана-кантынентальны, адметны ўмерана цёплым летам (сярэдняя тэмпэратура ліпеня +17°, +20 °C) і ўмерана халоднай зімой (сярэдняя тэмпэратура студзеня −8°, −10 °C).

Клімат Віцебска
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Сярэдні максімум, °C −5 −3 2 10 18 21 22 21 16 9 2 −2
Сярэдняя тэмпература, °C −8 −6,5 −2 5,5 12,5 16 17 16 11,5 6 0 −5
Сярэдні мінімум, °C −11 −10 −6 1 7 11 12 11 7 3 −2 −8
Норма ападкаў, мм 38 30 39 39 52 79 92 73 65 48 56 52
Крыніца: Витебск, климат // www.hmn.ru/

Расліннасць і жывёльны свет[правіць | правіць зыходнік]

У Віцебску, яго парках, скверах, у поймах Заходняй Дзвіны, Віцьбы, Лучосы сустракаецца 27 відаў млекакормячых, каля 100 відаў птушак і 10 відаў земнаводных, 4 віды паўзуноў, насякомых, ракападобных.

Найбольш разнастайны састаў птушак: верабей, шызы голуб, грак, Каўка, чорны стрыж, шпак, вялікая сініца, гарадская ластаўка. У парках і скверах жывуць берасцянка, рабіннік, зелянушка, мухалоўка-пярэстаўка, садовая валасянка, салавей, пеначка-веснічка, вялікі дзяцел і інш. У зімні час у горадзе з’яўляюцца амялушка, чыж, чачотка, снягір. На ўчастках Заходняй Дзвіны, якія не замярзаюць, іншы раз зімуюць крыжанка, лебедзь-шыпун, вялікая паганка. На пустках сустракаюцца паўзуны — яшчарка жвавая, вуж, у поймах рэк, ручаёў, старых кар'ерах земнаводныя — жабы, рапухі, жарлянка чырванабрухая і інш[20].

З жывёл, якія ахоўваюцца і занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, у зялёнай зоне горада сустракаюцца беркут, дзербнік, пугач, звычайны зімародак, шэры саракуш; матылькі — мёртвая галава, блакітная ордэнская стужка, чорны апалон, махаон, жаўтушка тарфянікавая, пераліўніца вялікая, адмірал; асобныя віды чмялёў; у Заходняй Дзвіне — сом і рыбец; у Лучосе, Віцьбе і інш. прытоках Заходняй Дзвіны — рак шыракапальцы[21].

Азеляненне[правіць | правіць зыходнік]

Першыя паркі ў гарадах Віцебшчыны з’явіліся ў пачатку XVII стагоддзя. У канцы XIX стагоддзя ў Віцебску існавалі губернатарскі і батанічныя сады, паркі «Цівалі», «Елагі», парк духоўна-епархіяльнага вучылішча. У 1924 годзе закладзены Парк чыгуначнікаў. Пасля вайны актыўна закладваліся паркі і скверы, якія адлюстроўвалі рэаліі жыцця грамадства: у гонар Рэвалюцыі, Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, мемарыяльныя, у памяць пра загінулых землякоў, юбілеяў камсамола і інш[22].

У горадзе маецца (2010) 7 паркаў (103,8 га), 35 сквераў (40,7 га), 2 бульвары (2,9 га), 15 азелянёных тэрыторый грамадскіх цэнтраў (11,8 га)[23], добраўпарадкаваныя азелянёныя тэрыторыі ўздоўж р. Заходняя Дзвіна[24], а таксама гарадскія лясы, лесапаркі і іншыя азелянённыя тэрыторыі (332,0 га)[23].

Найбуйнейшы парк імя Савецкай Арміі (122 га) закладзены ў 1946 як парк Мазурына ў паўночнай частцы горада на беразе Заходняй Дзвіны[25]. Акрамя яго маюцца паркі імя 30-годдзя УЛКСМ, імя 40-годдзя УЛКСМ, Партызанскай славы імя Міная Шмырова (былы парк імя Леніна), чыгуначнікаў, імя Фрунзэ[26], Тысячагоддзя Віцебска, у 2010 годзе сквер імя Калініна перайменаваны ў парк Пераможцаў[27].

Батанічны сад Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, закладзены ў 1919 годзе на тэрасах старога парка каля р. Віцьба, мае другую па велічыні калекцыю жывых раслін у Беларусі, у якой налічваецца больш за 2,5 тыс. найменняў[28].

Віцебскі заалагічны парк заснаваны ў 1992 годзе. Старая частка заапарка (1,3 га) размешчана ў самым цэнтры горада. З 2010 года вядзецца будаўніцтва новага заапарка (87 га) ў лесапарку на ўсходняй ускраіне горада ў мікрараёне Білева[29][30]. У заапарку ўтрымліваецца 71 від жывёл, 6 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Агульная колькасць жывёл — 231 асобіна[29].

Узровень азелянення горада складае 15,8 %, што значна ніжэй за норму (40 %), забяспечанасць насаджэннямі агульнага карыстання — 13,6 м²/чал. пры норме для буйных гарадоў 15 м2/чал.[31]. Агульная тэндэнцыя ў другой палове 2000-х гадоў мела негатыўны характар. Напрыклад, быў знішчаны сквер на плошчы Перамогі[32], дрэвы з якога перасадзілі ў батанічны сад і парк Мазурына[33].

У дастатковай меры забяспечана ландшафтна-рэкрэацыйнымі тэрыторыямі агульнага карыстання насельніцтва ў цэнтры і паўночна-заходнім сектары горада, што абумоўлена пераважным размяшчэннем паркаў, сквераў, бульвараў, садоў, водна-зялёных сістэм у цэнтральнай частцы горада, невысокай шчыльнасцю насельніцтва, а таксама развітым транспартным паведамленнем паміж жылымі кварталамі і лесапаркавым масівам на паўночным захадзе горада[24].

Найбольшы дэфіцыт добраўпарадкаваных ландшафтна-рэкрэацыйных тэрыторый адзначаецца каля жылой шматпавярховай забудовы мікрараёнаў Поўдзень I—VII, Усход, а таксама сядзібнай забудовы Маркаўшчына, Тарны, каля кварталаў паміж вуліцамі Горкага і К. Маркса, на паўночным захадзе правабярэжнай часткі горада (Васькавічы, Давыдаўка, Мішкава). Дэфіцыт адзначаецца таксама каля жылых кварталаў паміж вуліцамі Маркса і Ленінградскай. Прычына нізкай забяспечанасці — адсутнасць дастатковай колькасці добраўпарадкаваных ландшафтна-рэкрэацыйных тэрыторый раённага і гарадскога значэння ў радыусе даступнасці для насельніцтва шчыльна заселеных жылых раёнаў, наяўныя тэрыторыі прыроднага комплексу не добраўпарадкаваны, а лясы, якія прылягаюць да сядзібнай забудовы, не ўваходзяць у межы горада[24].

Дэфіцыт у мікрараёнах высакашчыльнай шматкватэрнай забудовы Усход і Поўдзень абумоўлены недастатковасцю для насельніцтва, якое пражывае ў гэтых мікрараёнах (больш 114 тыс. чалавек), толькі аднаго парку 1000-годдзя Віцебска і некалькіх невялікіх сквераў[24].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 1650 годзе ў горадзе налічвалася 10 тыс. чалавек.[34] У 1784 годзе — 10 289 чалавек: 4 955 мужчын і 5 334 жанчын, у тым ліку купцоў 473 хрысціян і 1386 іудэяў, мяшчан — 6 218 хрысціян і 1386 іудэяў, 652 іудэяў сталых жыхароў павету, 552 працоўнага люду, 635 шляхты[35]. Па дадзеных на 1785 год — 10,5 тыс. чалавек.

У пачатку 19 стагоддзя ў горадзе налічвалася не больш за 11 тысяч жыхароў, у тым ліку 110 духоўнага саслоўя, 222 членаў урада, 71 шляхты, 1 180 купцоў-хрысціян, 128 купцоў-іудэяў, 6 242 мяшчан-хрысціян, 2 850 мяшчан-іудэяў[36]. У 1817 годзе — 3 340 чалавек[37]. У 1825 годзе — 16,9 тыс. чалавек.[38] У 1860 годзе — 29 496 чалавек (у тым ліку 14 315 мужчын), з іх паводле саслоўя: 3 207 шляхты, 325 купцоў, 23 745 мяшчан, 561 членаў цэхаў; паводле веры: 10 383 праваслаўных, 3 769 каталікоў, 156 адзінаверцаў, 124 раскольнікаў, 70 пратэстантаў, 15 004 іудэяў[36]. На 31 снежня 1863 года налічвалася 27 868 чалавек (13 301 мужчын і 14 567 жанчын), паводле веры 9 416 праваслаўных, 2 741 каталікоў, 405 раскольнікаў, 375 адзінаверцаў, 195 пратэстантаў, 14 736 іудэяў[36]. У 1881 годзе — 48 206 чалавек (26 462 мужчын і 21 744 жанчын), у тым ліку 16 954 праваслаўных, 5 567 каталікоў, 633 адзінаверцаў, 497 пратэстантаў, 384 раскольнікаў, 24 171 іудэяў[36]. 1885 год — 54 916 чалавек (29 317 мужчын і 25 599 жанчын), у тым ліку праваслаўных 10 205 мужчын і 7697 жанчын, каталікоў — адпаведна 3 344 і 3 432, адзінаверцаў — 378 і 386, пратэстантаў 227 і 219, раскольнікаў — 252 і 231, іудэяў — 14 911 і 13 394[36]. 1888 год — 58 179 (31 417 мужчын і 26 762 жанчын)[36]. 1891 год — 59 403, у тым ліку 24 597 праваслаўных, 6 749 каталікоў, 832 адзінаверцаў, 813 раскольнікаў, 24 945 іудэяў, 288 мусульманаў, 12 інш. веры[36]. 1897 год — 65 871 чалавек, у тым ліку 34 429 габрэяў[39].

З развіццём прамысловасці і чыгункі насельніцтва расло і ў канцы 19 стагоддзя ў Віцебску жыло 66 тыс.чалавек. На 17 студзеня 1939 — 167,3 тыс. жыхароў. У часы Вялікай Айчыннай вайны загінула 62 тыс. Са 180 тыс. чалавек, якія пражывалі ў Віцебску на пачатак 1941 года засталося 118 тыс. Даваеннага ўзроўню насельніцтва горада дасягнула толькі ў 1964 годзе. Найбольшы прырост насельніцтва адзначаўся ў 1965—1975 гадах, пазней прырост знізіўся і ўсталяваўся на мяжы 6—8,5 тыс. чалавек у год.

Змяненне колькасці насельніцтва Віцебска (18—21 ст.)

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У прамысловым комплексе развіты машынабудаванне і металаапрацоўка. У гэтых галінах працуюць акцыянернае прадпрыемства «Візас», «Вістан» і інш.

Электронная прамысловасць прадстаўлена ААТ «Віцязь», якое выпускае тэлевізары, ААТ "ВЗРД «Маналіт», якое выпускае радыёдэталі, ААТ «Віцебскі прыборабудаўнічы завод», РУВП "Завод «Эвістар» і інш.

На лёгкую прамысловасць працуюць Віцебскае панчошна-трыкатажнае прадпрыемства імя «КІМ», РУП «Вітэкс», РУП "Фабрыка мастацкіх вырабаў «Купава», ААТ «Сцяг індустрыялізацыі», «Чырвоны Кастрычнік», «Віцебскія дываны», СТАА «Белвест» па вытворчасці абутку, сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка» і інш.

Працуюць таксама прадпрыемствы хімічнай (Віцебскае абласное ўнітарнае прадпрыемства «Вітпласт»), харчовай (ААТ «Малако», «Віцебскі мясакамбінат», «Маслаэкстракцыйны завод», унітарнае вытворчае прадпрыемства "Віцебскі кандытарскі камбінат «Віцьба» і інш.), дрэваапрацоўчай і будматэрыялаў («Віцебскдрэў», «Віцебскмэбля», «Завод зборнага жалезабетону № 3» і інш.) галін прамысловасці.

Працэнтныя суадносіны галін прамысловасці горада наступныя: лёгкая прамысловасць 42,2 %, харчовая прамысловасць 23,6 %, машынабудаўнічая і металаапрацоўчая прамысловасць 21,0 %, вытворчасць будматэрыялаў 6,8 %, дрэваапрацоўчая прамысловасць 4,8 %, іншыя галіны прамысловасці 1,6 %[41].

У Віцебску зарэгістравана каля 2 тыс. прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу і каля 6 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. 427 прадпрыемстваў недзяржаўнага сектара эканомікі горада займаюцца вытворчай дзейнасцю, выкананнем работ і аказаннем паслуг: 60 % камерцыйных прадпрыемстваў працуюць у сферы гандлю і грамадскага харчавання, 16 % — прамысловай вытворчасці, 11,4 % — будаўніцтва. Паслугі па розных відах дзейнасці аказваюць 25 % прадпрымальнікаў.

3 малых і сярэдніх прадпрыемстваў горада найбольш паспяхова працуюць: «Марка» і «Ірвіт» (вытворчасць абутку), АТ «Рагнеда» (вытворчасць трыкатажу), АТ «Дзвіна» (пашыў вопраткі), ЗАТ «Факел» (вытворчасць вогнетушыцеляў), БелСофт, БелФорт (продаж і абслугоўванне камп'ютарнай і аргтэхнікі) і іншыя прадпрыемствы. У малым і сярэднім бізнесе занята каля 35 тыс. чалавек ці звыш 9 % агульнай колькасці жыхароў горада.

У Віцебску каля 650 магазінаў розных форм уласнасці, у тым ліку 30 — фірмен­най сеткі і 116 — ведамасных, 407 прадпрыемстваў грамадскага харчавання, 11 рынкаў і 5 гандлёвых цэнтраў («Кантынент», «Пасаж», «Еўропа», «Эвіком», «Прывакзальны»). Буйнейшыя гандлёвыя прадпрыемствы — ААТ «Веста», КУТП «Віцебскія прадукты», ААТ «Віцебскі ўнівермаг», ААТ «Ніка», ЗАТ «Амега».

Віцебск звязаны з другімі гарадамі і рэгіёнамі з дапамогай чыгуначнага, паветранага і аўтамабільнага транспарту.

Паслугі паштовай сувязі ў Віцебску аказваюць 29 паштовых аддзяленняў і 6 паштовых кіёскаў, якія ўваходзяць у структуру Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Віцебскаблпошта». Усе паштовыя аддзяленні забяспечаны камп'ютарнай тэхнікай, прапаноўваюць шырокі спектр прадуктаў і паслуг насельніцтву не толькі ў аддзяленнях сувязі, але і на даму. Увесь час укараняюць новыя паслугі (абслугоўванне банкаўскіх пластыкавых картак, аплата паслуг мабільнай сувязі, электронныя паслугі сувязі).

Гарадская тэлефонная сетка налічвае 8 буйных АТС і 14 падстанцый ёмістасцю 125 тыс. нумароў. Абаненты маюць выхад на аўтаматычную міжгароднюю сетку, могуць падключыцца да сеткі Інтэрнэт, карыстацца паслугамі даведачна-інфармацыйнай службы па телефоне. У горадзе працуе 15 пунктаў калектыўнага карыстання УП «Віцебскаблтэлекам», дзе кліентам прадастаўляецца ўвесь спектр паслуг, у тым ліку Інтэрнэта. Паслугі сотавай сувязі ў Віцебску прапануюць усе беларускія аператары — Velcom, Diallog, БелСел, МТС.

У межах горада размешчана свабодная эканамічная зона «Віцебск». Яе вытворчая тэрыторыя забяспечана ўсімі інжынернымі камунікацыямі, уключаючы пад'язныя аўтамабільныя і чыгуначныя шляхі. Будынкі, збудаванні і зямельныя ўчасткі здаюцца рэзідэнтам на ўмовах доўгатэрміновай арэнды. Сумесна з адміністрацыяй СЭЗ «Віцебск» праводзіцца работа па прыцягненні новых рэзідэнтаў.

Сярэдняя колькасць удзельнікаў знешнегандлёвых аперацый у горадзе больш за 500, з іх каля 45 — буйныя прамысловыя прадпрыемствы. Суб'екты гаспадарання ажыццяўляюць знешнеэканамічныя сувязі з 40 дзяржавамі свету. Экспартныя пастаўкі ідуць на рынкі больш 30 краін бліжняга і далёкага замежжа. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з'яўляюцца Расійская Федэрацыя, Германія, Польшча, Латвія, Літва, Украіна і Малдова[42].

У 1892—1941 працавала Віцебская купецкая фабрыка аптычных вырабаў.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

За 5 км на ўсход праходзіць магістраль М8E95. У самім горадзе знаходзіцца скрыжаванне наступных аўтамабільных дарог: магістраль М3 (Мінск — Віцебск), дарогі: Р20 (Віцебск — Полацк — пункт пропуску Бігосава (мяжа Латвіі)), Р21 (Віцебск — ЛёзнаЗавольша), Р25 (Віцебск — СянноТалачын), Р87 (Віцебск — Орша), Р112 (Віцебск — СуражСтайкі), Р115 (Віцебск — Гарадок). У наш час вядзецца будова заходняга ўчастка аб'язной кальцавой аўтамабільнай дарогі.

Віцебскі вакзал пасля рэканструкцыі

Віцебск з'яўляецца чыгуначным вузлом на Смаленск, Санкт-Пецярбург, Гомель, Полацк. Чыгуначны вакзал абслугоўвае пасажыраў як далёкага, так і прыгараднага напрамкаў. У 2010 годзе завяршылася рэканструкцыя будынка чыгуначнага вакзала і Прывакзальнай плошчы.

У Віцебску знаходзіцца аўтавакзал. Аўтобусныя маршруты злучаюць горад з Берлінам, Масквой, Рыгай, Санкт-Пецярбургам, а таксама абласнымі гарадамі Беларусі.

Грамадскі транспарт (на 2017 год):

За 10 км на ўсход ад горада знаходзіцца аэрапорт Віцебск.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 1898 г. пачала працаваць Віцебская школа-майстэрня Іегуды Пэна.

3 Віцебшчынай звязана творчасць мастакоў Н. Орды, І. Трутнева, Дз. Струкава, К. Стаброўскага, І. Аскназія, М. Дабужынскага, Я. Мініна і інш., якія зрабілі шматлікія замалёўкі помнікаў старажытнай архітэктуры, пейзажаў Віцебска і края.

У 1892—1898 гг. у маёнтку Здраўнёва пад Віцебскам жыў і працаваў І. Я. Рэпін.

У 1919 г. адбываліся выстаўкі твораў мастакоў-авангардыстаў, дзе акрамя работ віцебскіх жывапісцаў і графікаў экспанаваліся карціны з музеяў Масквы і Петраграда.

У 1919—1923 гг. працавала створаная па ініцыятыве Марка Шагала народная мастацкая школа «новага рэвалюцыйнага ўзору», у якой выкладалі Мсціслаў Дабужынскі, Юдэль Пэн, Казімір Малевіч, Роберт Фальк, Абрам Бразер, Саламон Юдовін і інш. У 1919—1921 гг. пры школе існаваў музей сучаснага мастацтва, створаны па ініцыятыве Марка Шагала. Фонд складаўся з 120 твораў авангардысцкага характару. У 1925 г. частка работ перададзена ў Віцебскі абласны краязнаўчы музей. У хуткім часе школа ператварылася ў вышэйшыя мастацка-практычныя майстэрні, пазней — у мастацка-практычны інстытут (існаваў да 1922 г.), з 1923 г. — Віцебскае народнае мастацкае вучылішча, пры якім у 1927 г. створана аб'яднанне моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі (кіраўнік Павел Гаўрыленка). Аб'яднанне ў 1928—1930 гг. наладжвала ў горадзе мастацкія выстаўкі.

У 1920—1923 гг. дзейнічала арганізацыя «Сцвярджальнікі новага мастацтва», якая мела на мэце замяніць выяўленчае мастацтва абстрактнымі формамі вытворча-мастацкага канструявання. У 1920 выйшлі кнігі Малевіча «Бог не скінуты», «Мастацтва, царква, фабрыка», «Супрэматызм» (у апошняй аўтар выклаў тэорыю новага авангардысцкага кірунку). Выдаваліся часопісы «Мастацтва» (1921—1922 гг.) і «Журнал ВИТРОСТА» (Віцебскага аддзялення РОСТА, 1921 г.), плакаты Віцебскія «Окна РОСТА» (1919—1922 гг.) і інш. На іх старонках публікаваліся матэрыялы пра мастацкае жыццё горада.

У 1920-я г. пачало дзейнічаць Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства (кіраўнік Мікола Каспяровіч), куды ўваходзілі Аляксандр Шлюбскі, Іван Фурман, Зіновій Гарбавец, Іван Гаўрыс, Яфім Мінін, Міхаіл Эндэ.

Члены мастацкай секцыі таварыства пры мастацкім вучылішчы збіралі ўзоры народнага мастацтва, рабілі замалёўкі помнікаў архітэктуры і г.д. Таварыствам выдадзены брашуры «Крашаніна» (1925 г.) і «Віцебск у гравюрах Саламона Юдовіна» (1926 г.) Івана Фурмана, «Беларуская архітэктура» Міколы Каспяровіча (1925 г.). Артыкулы Міколы Каспяровіча, Міколы Шчакаціхіна, Івана Гаўрыса, Яфім Мініна, Я. Васілевіча па праблемах мастацтва змяшчаліся ў зборніку «Віцебшчына» (т. 1—2, 1925— 28 гг.)[43].

У цэлым 1920-я гады вызначаліся вострай барацьбой паміж прыхільнікамі авангардызму і рэалістычнага мастацтва.

12.07.1939 г. у Віцебску адкрыта мастацкая галерэя Ю. Пэна (экспанавалася каля 100 яго работ). Усяго ў фондах галерэі было каля 800 твораў (асноўная частка перададзена ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, асобныя творы — у Віцебскі абласны краязнаўчы музей).

У 1941 г. адбыліся першая выстаўка выяўленчага мастацтва Віцебска і перасоўная выстаўка графікі. Другая абласная выстаўка твораў мастакоў Віцебска і вобласці наладжана ў 1949 г.

Віцебск часта называюць горадам мастакоў. Гэта даніна мастацкім традыцыям, закладзеным стваральнікам першай прыватнай школы жывапісу і малюнка Юдалем Пэнам, першымі вольнымі дзяржаўнымі майстэрнямі — роданачальнікамі Віцебскай мастацкай школы.

Пасля стварэння ў 1952 г. Віцебскай абласной арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі мастацкае жыццё горада актывізавалася. Выстаўкі мастакоў адбыліся ў 1953 г., 1955 г., 1957 г.; з 1960 г. штогод наладжваюцца справаздачныя абласныя выстаўкі, а таксама маладзёжныя, групавыя, тэматычныя, персанальныя і інш.

У пачатку 1950-х г. пачала складвацца Віцебская школа акварэлі.

Афіша мастацкай выстаўкі віцебскіх мастакоў (2012)

Сёння віцебская арганізацыя Беларускага саюза мастакоў налічвае больш за 100 чалавек, якія працуюць у розных жанрах і відах мастацтва. У асноўным — гэта выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. Машэрава, тэхналагічнага ўніверсітэта і Беларускай акадэміі мастацтваў.

У ліку старэйшых мастакоў горада — Рыгор Клікушын, Аляксандр Салаўёў, Іван Сталяроў і інш. На самы высокі ўзровень паднялі віцебскую школу акварэлі такія мастакі, як Фелікс Гумен, Уладзімір Іваноў, Міхась Ляўковіч, Вікенцій Ральцэвіч, Генадзь Шутаў. Сярод жывапісцаў выдзяляюцца Аляксандр Дасужаў, Мікалай Дундзін, Анатоль Ізаітка, Алег Скавародка і інш[44].

Горад Віцебск упрыгожваюць работы скульптараў Аляксандра Гвоздзікава, Івана Казака, Валерыя Магучага, Азата Тарасяна[45].

У пачатку 1990-х у горадзе працавала галерэя Алеся Пушкіна. У Віцебску праведзены 1-ы Міжнародны пленэр памяці М. Шагала (1994 г.), 1-ы і 2-і Міжнародныя пленэры «Малевіч. УНОВИС. Сучаснасць» (1994 г., 1996 г.). Традыцыйным стаў дзіцячы Рэпінскі пленэр.

Віцебск — адзіны горад у рэспубліцы, які праводзіць выстаўкі-конкурсы студэнцкіх работ. На Арт-сесію прыязджаюць навучэнцы мастацкіх ВНУ Беларусі, Расіі і Латвіі.

Перыядычна адбываюцца выстаўкі твораў самадзейных мастакоў і майстроў народнага мастацтва. Створаны творчыя аб'яднанні «Квадрат» (1987 г.), «УБІКУС» (1992 г.), «Віцебская акварэль» (1995 г.).

Музеі[правіць | правіць зыходнік]

Першы музей у Віцебску быў адкрыты ў 1868 г. пры губернскім статыстычным камітэце. У 1893 г. па ініцыятыве гісторыкаў Е. Р. Раманава і А. П. Сапунова ў архірэйскім доме заснаваны царкоўна-археалагічны музей. Неўзабаве пасля стварэння Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909 г.) яе члены пачалі камплектаваць уласны музей, у аснову якога была пакладзена калекцыя статыстычнага камітэта.

Першы прыватны музей Віцебска належаў вядомаму адвакату і калекцыянеру Вацлаву Пятровічу Федаровічу (1848—1911). Ён узнік хутка пасля пераезду апошняга ў Віцебск (1880-я гады) і налічваў некалькі тысяч прадметаў — адзенне і абутак народаў, якія жылі на Віцебшчыне, зброя і творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, знаходкі з археалагічных раскопак, манеты і медалі, вырабы з фарфору, шкла і г.д.

У 1915 г. у Віцебск прыехаў чарцёжнік інжынернага кіраўніцтва Віленскай ваеннай акругі, калекцыянер Антон Брадоўскі (1859—1928). Асабліва каштоўнай часткай яго збору з'яўлялася нумізматычная калекцыя (у 1918 г. падаравана губернскаму аддзелу асветы). У 1918 г. у Віцебску створаны губернскі музей (сучасны абласны краязнаўчы музей).

У 1920-я г. пачало дзейнічаць Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства.

У першыя гады Савецкай улады акрамя губернскага гістарычнага музея ў Віцебску створаны музеі: сучаснага мастацтва (пры Мастацка-практычным інстытуце), сельскагаспадарчы (пры Доме селяніна), ветэрынарна-заалагічны, эканоміка-прамысловы (пры эканамічным тэхнікуме), рэвалюцыі (пры СШ № 29), санітарнай адукацыі і гігіены (пры сельскагаспадарчым тэхнікуме), педагагічны і іншыя. 3 2-й палавіны 1920-х гадоў і, асабліва, у 1930-я гады ўсе названыя музеі закрыліся. Толькі пры ветэрынарным інстытуце існаваў энтамалагічны кабінет, створаны выдатным віцебскім вучоным Плюшчэўскім-Плюшчыкам (1849—1926) і перададзены ў дар гораду. У 1939 г. адкрылася карцінная галерэя Ю. Пэна, якая ў 1941 г. была эвакуіравана ў Саратаў[46].

Літаратурнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Віцебскі літаратурны музей

У 17 ст. віцебскі ваявода Я. Храпавіцкі склаў «Дыярыуш», «дыялогам» з якога пачаў сваю дзейнасць віцебскі школьны тэатр.

У 1768 г. С. Аверка склаў Віцебскі летапіс, дзе шмат арыгінальных звестак па гісторыі горада.

У Віцебску нарадзіліся беларускія і польскія паэты Ф. Д. Князьнін, А.Рыпінскі, рускі гісторык і філолаг-славіст А. Л. Пагодзін, вучыўся паэт-рамантык Т. Лада-Заблоцкі, (паэма «Ваколіцы Віцебска» і інш.), жыў А. Дэльвіг. Віцэ-губернатарам Віцебска ў 1853—1854 гг. быў рускі пісьменнік І. Лажэчнікаў.

У сярэдзіне 19 ст. літаратары Віцебска групаваліся вакол А. Вярыгі-Дарэўскага.

У канцы 19 — пач. 20 ст. у Віцебску і на Віцебшчыне жылі і працавалі беларускія этнографы і фалькларысты Е. Раманаў, М. Нікіфароўскі, В. Астаповіч, краязнаўцы А. Сапуноў, У. Стукаліч, пісьменнік А. Пшчолка.

Горад наведалі А. Пушкін (1820 г., 1824 г.), М. Гогаль (1828 г.), Т. Шаўчэнка (1843 г., 1847 г.), І. Бунін (1889 г.), збіраў матэрыялы для нарысаў Г. Успенскі (1890 г.).

У 1924—1928 гг. у Віцебску дзейнічала акруговае аддзяленне літаратурнага аб'яднання «Маладняк». Частымі гасцямі Віцебска былі Я. Купала, Я Колас, К. Чорны, іх п'есы ставіліся на сцэне Віцебскага тэатра.

У 1958 г. выйшаў літаратурна-мастацкі альманах «Дзвіна». У 1992 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» зноў выйшаў альманах «Дзвіна» (Віцебшчына літаратурная).

Дзейнічаюць абласныя аддзяленні Беларускага саюза журналістаў (з 1970 г.), Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1980 г.), Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2005 г.).

З 1988 года працуе Віцебскі літаратурны музей.

Пры Віцебскім дзяржаўным універсітэце створаны літаратурны музей, экспануюцца рукапісы, фотаздымкі, кнігі з аўтографамі пісьменнікаў-землякоў[43].

У горадзе жывуць і працуюць пісьменнікі П. Ламан, У. Папковіч, А. Салтук, Д. Сімановіч, В. Русілка, С. Рублеўскі, Ф. Сіўко і інш[47].

Тэатральнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа

3 канца 17 ст. і да 1870-х г. адбываліся народныя лялечныя паказы жлоба, паказы народнай драмы «Цар Максімілян», дзейнічаў Віцебскі школьны тэатр. У 1805, 1806 гг. горад наведвалі польскія трупы М. Кажынскага, паміж 1808 і 1812 гг. — А. Руткоўскага. У 1840-я г. у Віцебску існаваў хатні тэатр віцебскага генерал-губернатара А. М. Галіцына, у якім выступаў і балетны ансамбль пад кіраўніцтвам М. Піёна.

23 снежня 1845 г. адкрыўся гарадскі тэатр. Будынак тэатра быў 3-ярусны: ніжні (бенуар) меў 12 ложаў (кожная на 5 асоб), сярэдні (бельэтаж) — 13 ложаў, верхні — галерэя; партэр меў больш за 100 месцаў, сцэна была прыстасавана для паказу драматычных спектакляў і балетаў. У ім працавалі Віцебскі балет Піёна, драматычная трупа Я. Чаховіча (1847—49) гг., гастраліравалі польскія, рускія, украінскія трупы, акцёры: М. Іваноў-Казельскі, У. Давыдаў, М. Дальскі, К. Гарын, В. Далматаў, П. Арленеў і інш[48].

Сёння ў горадзе працуюць два прафесійныя тэатры:

Фестывалі[правіць | правіць зыходнік]

Летні амфітэатр — асноўная пляцоўка «Славянскага Базару»

Акрамя «Славянскага базару» Віцебск з'яўляецца радзімай многіх міжнародных культурных праектаў. Гэта і міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі, міжнародны фестываль «Пурымшпіль у Віцебску», міжнародны фестываль аўтарскай песні «Віцебскі лістапад», міжнародны конкурс мадэльераў і манекеншчыц агенцтваў мадэляў Рэспублікі Беларусь «Белая амфара». «Адраджэнне вялікіх традыцый», — пад такім дэвізам праходзіць традыцыйны міжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага.

Дзякуючы фестывалю польскай песні, фестывалю спартыўных і бальных танцаў «Віцебская сняжынка», «Арт-сесіі», горад набыў шырокую вядомасць.

У горадзе праводзяцца розныя фестывалі дзіцячай творчасці, агляды-конкурсы выканаўчага майстэрства маладых талентаў. Традыцыйна праходзяць фестывалі мастацкай самадзейнасці. Найбольш значныя сярод іх: фестываль дзіцячай творчасці, дзіцяча-юнацкі фестываль харавых калектываў «Спяваючы свет», гарадскі фестываль школьных драматычных тэатраў «Школьны тэатр», фестываль патрыятычнай песні «Афганістан баліць у маёй душы», фестываль маладых выканаўцаў «Песні юнацтва нашых бацькоў», фестываль гітарнай музыкі «Менестрэль», віцебскі конкурс юных кампазітараў імя А. В. Багатырова, Велікодны фестываль[49].

Выдаецца часопіс «Ідыёт».

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з карпусоў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта

У 14—18 ст. пры праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх храмах і манастырах існавалі школы, езуіцкі і піярскі (1775 г.) калегіумы, дзейнічалі праваслаўныя брацтвы, базыльянскія школы і інш. У 2-й пал. 16 ст. кальвіністамі было заснавана вучылішча. З 1641 г. да 1820 г. дзейнічаў Віцебскі езуіцкі калегіум[50]. Пры ім быў Віцебскі школьны тэатр.

У канцы 18—пач. 19 ст. рымска-каталіцкія ордэны адкрывалі жаночыя школы і пансіянаты. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ў канцы 18 ст. у Віцебску былі адкрыты рускія школы, вучылішчы, гімназіі. Першая руская школа адкрыта ў канцы 1770-х г. (у 1784 г. у ёй навучалася 76 дзяцей). Першая мужчынская гімназія адкрыта ў 1808 г.[51], у 1834 г. — Віцебская настаўніцкая семінарыя, у 1870 г. — Віцебская Марыінская жаночая гімназія[52]. Медыцынскіх работнікаў сярэдняй кваліфікацыі рыхтавала з 1872 г. Віцебская фельчарская школа. У 1890 г. адкрыта духоўная семінарыя, а ў 1902 г. — епархіяльнае жаночае вучылішча. У 1891 г. у Віцебску 22 навучальныя ўстановы, у якіх займалася каля 3500 навучэнцаў, у т.л. павятовыя вучылішчы: двухкласнае (145 навучэнцаў) і аднакласнае (148 навучэнцаў), прыходскае (60 навучэннаў); 5 бібліятэк, чытальня.

У 1906-1913 гг. існавала прыватная Віцебская фельчарска-акушэрская школа. У 1910 г. адкрыты першы на Беларусі настаўніцкі інстытут, пераўтвораны ў 1918 г. у педагагічны інстытут, Віцебскае рэальнае вучылішча. У 1911 г. створана Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. У 1913 г. дзейнічала таварыства «Адукацыя». У 1920 г. заснаваны механіка-будаўнічы тэхнікум, у 1921 г. — вышэйшы сельскагаспадарчы тэхнікум (з 1924 г. ветэрынарны інстытут), мастацкае вучылішча. З 1921 па 1924 год працавала Беларуская секцыя пры Віцебскім губернскім аддзеле народнай асветы.

У 1940 г. у Віцебску 53 дзіцячыя сады, 43 агульнаадукацыйныя школы, 15 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, 4 ВНУ, 2 навукова-даследчыя ўстановы.

Сёння навуковы комплекс горада прадстаўлены галіновымі навукова-даследчымі інстытутамі, канструктарскімі арганізацыямі, ВНУ і іншымі навучальнымі ўстановамі. Віцебск мае добра распрацаваную сістэму адукацыі, што дазваляе забяспечыць шырокую і высокую кваліфікацыю насельніцтва горада.

Сістэма дашкольнага выхавання і агульнай сярэдняй адукацыі горада складаецца з 98 дашкольных устаноў (у тым ліку 3-х цэнтраў развіцця дзіцяці), 42 агульнаадукацыйных школ, ліцэя, 9 гімназій, 3 школ-інтэрнатаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Дзейнічае абласное аб'яднанне пазашкольнай работы.

Акрамя таго працуюць музычнае вучылішча, 4 музычныя школы, 3 школы мастацтваў, мастацкая школа.

У горадзе 12 каледжаў, 11 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, у т.л. Віцебскі станкаінструментальны тэхнікум, Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж, Віцебскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум, Віцебскі індустрыяльна-тэхналагічны тэхнікум, Віцебскі філіял Вышэйшага каледжа сувязі.

У Віцебску 4 дзяржаўныя ВНУ[53]:

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Тамара Лазаковіч (справа)

У Віцебску жыў першы ў Беларусі майстар спорту СССР па шахматах Уладзіслаў Іванавіч Сіліч. Горад даў свету чэмпіёнаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, Еўропы такіх як: Рамуальд Клім (молат), Ларыса Петрык і Тамара Лазаковіч (выхаванцы заслужанага трэнера СССР Вікенція Дзмітрыевіча Дзмітрыева), Аляксандр Туміловіч, Юрый Балабанаў, Таццяна Аржанікава, Аляксей Сінкевіч (спартыўная гімнастыка), Вячаслаў Яноўскі і Сяргей Ляховіч (бокс), Ігар Каныгін (барацьба), Таццяна Івінская (баскетбол), Іван Лапшын і Аляксандр Каваленка (патройны скачок), Аляксандр Паташоў (спартыўная хадзьба), Віктар Куранцоў і Мікалай Кастылёў (цяжкая атлетыка), Ігар Сумнікаў і Зінаіда Стагурская (веласпорт), Таццяна Палюх, Лілія Іванова, Галіна Лебедзева, Дзмітрый Паляруш, Яўген Бяляеў, Мікалай Казак (батут), Вадзім Сашурын, Аляксей Айдараў, Пётр Івашка (біятлон). Паспяхова выступалі на алімпійскіх арэнах А. Паташоў (хадзьба), У. Котаў (марафон), Т. Шляхто (скачкі ў вышыню), Т. Мцута (бег на 400 м з бар'ерамі), Л. Караткевіч (кіданне дыска). Дванаццаці віцяблянам прысвоена званне «Заслужаны майстар спорту СССР».

На XVI Алімпійскіх гульнях, якія адбыліся ў 1956 г. у г. Мельбурн, упершыню ў складзе зборнай СССР па лёгкай атлетыцы выступіў віцяблянін Яўген Сакалоў.

У 1964 г. віцяблянін Рамуальд Клім на XVIII Алімпійскіх гульнях у Токіа заваяваў залаты медаль у кіданні молата[54].

Сёння ў горадзе існуе 21 спецыялізаваная спартыўная школа, дзе займаецца больш за 8 тысяч дзяцей і падлеткаў. Найбольш папулярныя віды спорту ў горадзе — гімнастыка, батут, лёгкая атлетыка, плаванне, біятлон, лыжныя гонкі, футбол, хакей, барацьба, бокс, цяжкая атлетыка. Вядзецца падрыхтоўка больш чым па 30 алімпійскіх відах спорту. Працуе Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву.

Спартыўныя збудаванні горада складаюцца з Цэнтральнага спартыўнага комплексу, Лядовага Палаца спорту, больш за 140 спартыўных залаў, басейнаў, больш за 300 адкрытых пляцовак і іншых спартыўных збудаванняў.

Кожны год у Віцебску праводзіцца больш за 200 спартыўных спаборніцтваў гарадскога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню і 50 відах спорту: міжнародныя турніры на прызы алімпійскіх чэмпіёнаў Т. Івінскай-Белашапка (баскетбол), В. Яноўскага (бокс), І. Каныгіна (грэка-рымская барацьба), Т. Лазаковіч (спартыўная гімнастыка); на прызы Герояў Савецкага Саюза Л. Даватара (барацьба), З. Партновай (скачкі ў вышыню), І. Чарняхоўскага (атлетычная гімнастыка), М. Шмырова (плаванне), М. Сільніцкага (скачкі на батуце) і П. Машэрава (легкая атлетыка)[55].

Футбольны клуб ФК Віцебск удзельнічае ў Вышэйшай лізе Беларусі. У другой лізе горад прадстаўляў ФК Мясакамбінат Віцебск.

Хакейны клуб — ХК Віцебск.

Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]

Функцыянуе 16 асобных лячэбна-прафілактычных устаноў, 5 абласных медыцынскіх дыспансераў, 4 гарадскія бальніцы і бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, два цэнтры санітарна-гігіенічнага і прафілактычнага напрамку, абласны дыягнастычны цэнтр, разгалінаваная сетка дзяржаўных і прыватных аптэк.

Дзейнічае Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў і Віцебскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.[56] Медыцынскія ўстановы горада, акрамя спецыялізаванай медыцынскай дапамогі, ажыццяўляюць санітарную асвету і прапаганду здаровага ладу жыцця, нарыхтоўку донарскай крыві, медэкспертызу, санітарны нагляд за эпідэміялагічнай сітуацыяй і захаваннем санітарных нормаў на вытворчасці.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Выгляд з вул. Пушкіна. Успенскі сабор, Свята-Духаў жаночы манастыр, Пушкінскі мост.

Сёння ў Віцебскай епархіі налічваецца 106 прыходаў, 4 манастыры, дыяканічны цэнтр, 5 брацтваў, 15 сястрыцтваў. У 1996 г. было адкрыта Віцебскае праваслаўнае вучылішча. Працуюць нядзельныя школы пры кожным храме горада[57].

У горадзе існуе чатыры парафіі: пры касцёле Св. Варвары, пры касцёле Св. Антонія Падуанскага (вул. Гагарына), пры касцёле Іісуса Міласэрнага (вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў), пры касцёле Маці Божай Саліцынскай (пр. Чарняхоўскага). Большая колькасць каталіцкіх храмаў (акрамя касцёла Св. Варвары) знаходзіцца ў стадыі перабудовы і рэканструявання.

У Віцебску дзейнічае евангелічна-лютэранскі храм (вул. 1-ая Лінія, д. 15), грэка-каталіцкая царква (вул.2-я Войкава) і сінагога (вул. Калгасная, 4).

У 2009 г. Віцебск наведаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл[58].

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

1838 год стаў годам нараджэння першай віцебскай газеты — «Віцебскія губернскія ведамасці», якая выдавалася да 1918 года. У ёй былі афіцыйны і неафіцыйны аддзелы. Прычым апошні набыў статус самастойнай газеты і ў далейшым, пачынаючы з 1901 года, выдаваўся асобна. У ім асвятляліся мясцовае жыццё, падзеі за мяжой, друкаваліся матэрыялы па пытаннях эканомікі, культуры, народнай асветы.

Прыкметнай з'явай у другой палове XIX стагоддзя стала выданне «Полацкіх епархіяльных ведамасцей» (Віцебск, 1874—1916 гг.). Буржуазны грамадска-палітычны друк прадстаўлялі газеты «Віцебскі лісток» (1898—1899 гг.) і «Віцебскае жыццё» (1906 г.).

У 1916—1917 гг. выдаваўся штотыднёвы грамадска-палітычны часопіс «Віцебскі край». На яго старонках з добразычлівых пазіцый адлюстроўваўся лёс беларускага народа і яго культуры, станаўленне і развіццё роднай мовы і літаратуры.

3 лютага 1916 па ліпень 1919 года ў Віцебску выходзіла прыватная газета «Віцебскі лісток» (у 1917 годзе выдаваўся дадатак да яе — «Вячэрні бюлетэнь»).

У 1917 годзе бальшавікі Віцебска пачалі выдаваць газету «Весткі ваенна-рэвалюцыйнага камітэта горада Віцебска». Яе назва неаднойчы мянялася 1924—1929 гг. — «Заря Запада», 1929—1938 гг. — «Віцебскі пралетарый», з 1938 года — «Віцебскі рабочы».

У 1919—1923 гг. выходзіў часопіс «Камуністычная праца», які з'яўляўся органам губернскага камітэта РКБ(б) і губпрафсаюза, а ў 1920—1921 гг. выдаваўся часопіс «Голас працы», заснавальнікам якога стаў губсавет прафсаюзаў.

У 1924—1927 гг. з'явілася першае выданне для вясковых жыхароў — «Віцебская сялянская газета».

3 1919 па 1921 год у Віцебску дзейнічала аддзяленне РасТА, якое рыхтавала агітплакаты, лістоўкі, брашуры, вусную і светлавую газеты. У 1921 годзе ім быў заснаваны «Часопіс Віцебскага аддзялення РасТА».

У наступныя гады ў розны час выдаваліся часопісы «Мастацтва», «Парус», «Штурм», «Беларуская ветэрынарыя».

У часы гітлераўскай акупацыі выходзіла газета «Беларускае слова». У снежні 1990 года з'явіўся першы нумар абласной газеты «Народнае слова», а ў сакавіку 1991 года пачала выходзіць газета Віцебскага гарвыканкама і гарадскога Савета дэтутатаў «Віцьбічы». Выходзілі таксама незалежныя газеты «Выбар» і «Віцебскі кур'ер» (зачынены).[59].

3 цягам часу ў вобласці сталі працаваць карэспандэнцкія пункты рэспубліканскіх выданняў «Звязда», «Советская Белоруссия», «Народная газета», «Рэспубліка», «Беларуская ніва», інфармацыйнага агенцтва БелТА, АТН, рэспубліканскага радыё. Пасля была створана карэспандэнцкая сетка АНТ, СТБ, агенцтва «Інтэр-факс» і шэрагу іншых рэспубліканскіх СМІ.

3 1927 года пачало вяшчанне віцебскае абласное радыё. У 1998 годзе ўпершыню прагучалі пазыўныя радыёстанцыі «Радыё „Віцебск“».

1960 год стаў годам нараджэння абласнога тэлебачання.

Шэраг газет з'яўляюцца ведамаснымі. Гэта «02» (УУС), «Наша жизнь» (газета ВДУ імя П. М. Машэрава — зараз «Мы і час»), «Медвузовец» (ВДМУ) і інш.

Тэлевізійнае вяшчанне прадстаўлена эфірнымі і кабельнымі праграмамі, колькасць якіх вагаецца ў залежнасці ад рэгіёнаў.

У абласным цэнтры, акрамя 8 эфірных праграм (АНТ, БТ, РТР, НТБ-Беларусь, «Лад», СТБ, «Скіф», «Арт-Відэа»), трансліруецца да 40 праграм кабельнага тэлебачання.

Буйнейшым аператарам кабельнага тэлебачання з'яўляецца ААТ "Тэхна-гандлевы цэнтр «Гарант» (г. Віцебск).

Недзяржаўная тэлекампанія «Скіф» мае свае рэгіянальныя студыі ў гарадах Віцебск, Орша, Полацк[60].

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Карта Віцебска

Горад падзяляецца на 3 раёны:

  • Чыгуначны, размешчаны ў заходняй частцы горада на правым беразе Заходняй Дзвіны.[61]
  • Кастрычніцкі, тэрыторыя якога з’яўляецца гістарычным, культурным і прамысловым цэнтрам горада і ў цяперашні момант займае плошчу звыш за 3500 га.[62]
  • Першамайскі, складаецца з двух вялікіх частак, размешчаных па берагах Заходняй Дзвіны і Лучосы ў паўднёвай частцы горада.[63]

Гарадская планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

У Віцебску больш за 700 вуліц і завулкаў, 7 праспектаў і 7 плошчаў.

У Віцебску 11 мастоў, сярод іх: Кіраўскі мост, Пушкінскі мост, Кастрычніцкі мост, мост Блахіна, Юбілейны мост, мост Тысячагоддзя, мост Баўмана, мост Шмырова.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Першаасновай горада было гарадзішча (Замкавая гара) на высокім узгорку, вакол якога ў IX — пачатку X ст. ўзніклі тры паселішчы. У XXIII стст. горад фармаваўся паводле прынцыпаў старажытнага горадабудаўніцтва: уяўляў сабой умацаваны замак (дзядзінец), да якога далучаўся навакольны горад (пасад). У XII ст. цэнтр Віцебскага княства. Са збудаванняў таго часу вядомы гасціны двор, Дабравешчанская царква. У 2-й палове XIII — пачатку XIV стст. планіровачная структура складалася з двух умацаваных замкаў: Верхні (былы дзядзінец) і Ніжні (былы пасад), да якіх далучаліся неўмацаваныя слабоды — Узгорская (поўнач), Заручаўская (поўдзень), Задунаўская (усход), Задзвінская (захад). У пачатку XVI ст. Узгорская слабада была абкружаная драўлянымі сценамі, пераўтварылася ў трэці замак — Узгорскі. Кожны замак меў замкнёную планіровачную структуру са сваім кампазіцыйным цэнтрам, усе тры замкі былі цесна звязаныя паміж сабой. Уяўленне аб планіроўцы і забудове гораду дае унікальны графічны дакумент — «Чарцёж» 1664 года. Сярод будынкаў XVII ст. вядомы гасціны двор, Святадухаўская царква, Міхайлаўская царква, Сімяонаўская царква, Спаса-Праабражэнская царква, Увядзенская царква, палац Агінскага і інш. У драўляным грамадзянскім і культавым дойлідстве сфармавалася Віцебская школа дойлідства[64].

Рэгулярныя планы для Віцебску распрацоўваліся ў канцы XVIII — пачатку XIX ст., да канца XIX ст. былі часткова рэалізаваныя. Планіровачна горад падзяляўся на тры часткі: Узгорскую (паміж Заходняй Дзвіной і Віцьбай), Заручаўскую (паміж Віцьбай і Ручаём), Задзвінскую (на процілеглым правым беразе Заходняй Дзвіны). Сфармаваўся развіты грамадскі цэнтр горада, які складаўся з дзвюх плошчаў: Рыначнай і Саборнай. У ансамбль Саборнай плошчы ўваходзілі касцёл і калегіум езуітаў, будынак акруговага суда. Рыначную плошчу фарміравалі ратуша, Васкрасенская царква, касцёл і кляштар бернардзінцаў. На высокім беразе Заходняй Дзвіны ў стылі класіцызму пабудаваны палац губернатара. У розных частках гораду знаходзіліся Мікалаеўская царква, Траецкая царква, Успенская царква і манастыр базыльян, Казанская царква, Варварынскі касцёл.

З пракладкай лініі чыгункі была створаная Прывакзальная плошча, дзе ўзведзены будынак чыгуначнага вакзала (1866 г.) і пракладзеная новая вул. Вакзальная (сучасная вул. Кірава), якая падыходзіла да моста (першапачаткова драўлянага, з 1867 г. — мураванага) цераз Заходнюю Дзвіну і звязала левабярэжную і правабярэжную часткі горада. У 1897 г. пабудавана электрастанцыя, у 1898 г. у цэнтры пракладзеныя две лініі трамвая на электрычнай цязе (першы на Беларусі). Новая жылая забудова ўзнікала за лініяй чыгункі, што значна пашырыла Задзвінскую частку. У горадзе былі ўзведзеныя будынкі чыгуналіцейных майстэрняў (1877 г.), фабрык тытунёвай (1878 г.), акулярнай (1892 г.), кардоннай (1898 г.), ільнопрадзільнай «Дзвіна» (1900 г., пабудаваная Бельгійскім акцыянерным таварыствам у слабадзе Маркаўшчына). У 1890 г. пад кіраўніцтвам галоўнага архітэктара горада Ц. В. Кібардзіна быў распрацаваны новы праектны план Віцебска. Сярод грамадскіх будынкаў вылучаліся: мужчынская гімназія (1880 г., разбураная ў 1975 г.), будынак жаночага епархіяльнага вучылішча, будынак пазямельна-сялянскага банка, будынак духоўнага вучылішча. У цэнтральнай частцы горада ў 1912 г. пастаўлены помнік героям Айчыннай вайны 1812 года[64].

Першы генплан рэканструкцыі Віцебска, распрацаваны ў 1938 годзе Дзіпраградам УССР пад кіраўніцтвам архітэктара А. Касьянава, вызначыў перспектывы далейшага развіцця горада з улікам яго гістарычных асаблівасцей. З пачатку 1930-х гадоў вядзецца комплекснае мураванае будаўніцтва — ствараюцца жылыя пасёлкі каля буйных прамысловых прадпрыемстваў (пас. Пралетарская слабада — былая Маркаўшчына, каля фабрыкі імя «КІМ», па вул. Горкага). На галоўных магістралях горада ўзведзеныя чатырохпавярховыя жылыя дамы камунальнага тыпу, дзе ў адным будынку аб’ядноўваліся жылыя і грамадскія памяшканні. Для вядучых спецыялістаў горада пабудаваны жылы дом спецыялістаў, дом-камуна — пошук новага тыпу жылля. Новым тыпам грамадскіх будынкаў з’явіўся клуб металістаў[64].

У 1-я пасляваенныя дзесяцігоддзі горад аднаўляўся і развіваўся па генпланах 1946 г. (аблпраект, г. Харкаў), яго карэкціроўкі 1956 г. (Віцебскі філіял інстытута «Белдзяржпраект»), новым генплане 1966 г. (інстытут «Віцебскграмадзянпраект»). Былі адноўленыя і ўзведзеныя новыя прамысловыя прадпрыемствы такія як станкабудаўнічы завод імя Кірава, фабрыкі панчошна-трыкатажная імя «КІМ», абутковая «Чырвоны Кастрычнік», швейная «Сцяг індустрыялізацыі», хлебазавод, маслазавод, дывановы камбінат, дрэваапрацоўчы камбінат і інш.). Праводзілася рэканструкцыя гарадскога цэнтру — вул. Кірава з Прывакзальнай плошчай; вул. Леніна з плошчамі Леніна, Свабоды, Перамогі. У гэты перыяд узведзеныя: чыгуначны вакзал, гатэль «Дзвіна» (архітэктары В. Ладыгіна, Я. Заслаўскі), Палац культуры на пл. Леніна (архітэктар А. Ефрамянак), будынак Беларускага Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра, Усходні прамысловы вузел на праспекце Фрунзэ і інш. У 1970—80-я гады развіццё горада ажыццяўлялася па генпланам 1975 г. і 1982 г. (Мінскі філіял ЦНДІПгорадабудаўніцтва)[64].

Планіровачную структуру фарміруюць сем планіровачных раёнаў. Асноўным раёнам жылога будаўніцтва з’яўляецца Паўднёва-Усходні (з 1980 г. узводзяцца 5—9—12-павярховыя жылыя дамы і грамадскія будынкі ў мікрараёнах Поўдзень-1, Поўдзень-2, Поўдзень-3 і інш.). У 1974 г. завершаны ансамбль плошчы Перамогі, створаная плошча Тысячагоддзя Віцебска (былая Тэатральная плошча). У 1970—80-я гады ўзведзеныя жылыя дамы: шаснаццаціпавярховы (архітэктары У. Зубкоў, З. Конаш) з кінатэатрам «Беларусь», дзевяціпавярховы з магазінам «Дзіцячы свет», дзесяціпавярховы з рэстаранам «Аўрора» (архітэктары А. Бельскі, А. Расейкін), 8—9-павярховы (архітэктары З. Озерава, Г. Махмутаў) і пяціпавярховы пяцісоткватэрны (архітэктары Махмутаў, П. Панамароў), чатырнаццаціпавярховы (архітэктары В. Данілаў, З. Даўгяла) па Маскоўскім праспекце. Сярод грамадскіх будынкаў: новыя карпусы інстытутаў — медыцынскага (архітэктар Данілаў), педагагічнага (архітэктары Зубкоў, Конаш), ветэрынарнага (архітэктар А. Грачышнікаў), дванаццаціпавярховы гатэль «Віцебск», корпус праектна-канструктарскага бюро АСУ (архітэктары Махмутаў, Л. Ільінаў), будынак філіяла інстытута «Белдзяржпраект» (архітэктары Бельскі, Данілаў), сямнаццаціпавярховы інтэрнат абутковай фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» (архітэктар Грачышнікаў), Палац культуры прафсаюзаў (архітэктары В. Кірылаў, Бельскі), комплекс вышынных будынкаў інтэрнатаў па праспекце Перамогі (архітэктары А. Асяненка, В. Лукомскі), кінатэатр «Брыганціна» і летні амфітэатр (архітэктар В. Бабашкін) і інш. У комплекс грамадскага цэнтра ўваходзіць парк імя М. В. Фрунзэ на берагах р. Віцьба (архітэктары М. Жлабо, Л. Кузняцова, Л. Нардштэйн). Цераз Віцьбу ўзведзеныя новыя пешаходныя масты (Пушкінскі, Баўманскі, Юбілейны), цераз Заходнюю Дзвіну — транспартныя (Блахіна і Новы Мост). У цэнтральнай частцы захавалася гістарычная планіроўка XVI—XVII стст., мураваная забудова і асобныя помнікі гісторыі і дойлідства XVIII — пачатку XX ст[64].



Асноўнымі структурнымі восямі гістарычнага раёна служаць участкі мерыдыянальнага і шыротнага гарадскіх дыяметраў. У большай ступені гістарычная забудова лакалізуецца ўздоўж мерыдыянальнага напрамку — вуліцы Леніна. На перакрыжаванні восяў знаходзіцца тэрыторыя былых адміністрацыйнай і ратушнай плошчаў. Вежа ратушы — адзіная вертыкаль калісьці развітога шматвежавага сілуэта Віцебска. Жылыя і грамадскія будынкі XVIII — пачатку XX ст. фарміруюць забудову вуліц Суворава, Л. Талстога, Крылова, Савецкай, Пушкіна і іншых, на асобных участках размешчаную суцэльным фронтам, а дзе-нідзе — больш рэдка, напрыклад у Задзвінні. Да асноўных помнікаў, якія захаваліся, адносяцца фрагменты Благавешчанскай царкпы, трынітарскі храм з манастырскай пабудовай, карпусы базыльянскага манастыра, Варварынскі касцёл, будынкі акруговага суда і жаночага духоўнага вучылішча і іншыя[65].


У параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі ў Віцебску існуе адносна многа помнікаў эпохі класіцызму[65].

Знішчэнне архітэктурнай спадчыны[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя значных страт архітэктурнай спадчыны трэба адзначыць моцна скажоны сучасным будаўніцтвам культурны пласт Верхняга і Ніжняга замкаў[65].

3 28 культавых будынкаў, якія фарміравалі унікальныя панарамныя віды горада, захаваліся толькі два храмы, «заціснутыя» новай забудовай. Некаторыя разбураны ў 1930-ых гг., многія пацярпелі ў час Вялікай Айчыннай вайны і пасля не былі адноўлены, іншыя — знесены ў працэсе пасляваеннай рэканструкцыі горада. Знішчаны помнікі барока, які складалі ансамбль ратушнай і адміністрацыйнай плошчаў — езуіцкі касцёл і карпусы калегіума, бернардзінскі касцёл з кляштарнымі будынкамі, што існавалі яшчэ ў канцы 1950-ых гг., а таксама Васкрасенская царква. Знішчаны гасціны двор, які прымыкаў да бернардзінскага касцёла. Цалкам разбурана галоўная дамінанта горада — базыльянскі касцёл і размешчаная насупраць, на правым беразе Дзвіны Богаяўленская царква, ад якой засталася толькі магутная падпорная сцяна ў берагавым схіле. Ад своеасаблівай групы з трох храмаў на тэрыторыі Ніжняга замка — Благавешчанскай царквы, парафіяльнага і дамініканскага касцёлаў захаваліся толькі руіны царквы, прыстасаваныя для агляду і падвергнутыя кансервацыі. Да найбольш істотных у горадабудаўнічых адносінах страт адносіцца таксама знос Святадухаўскай царквы на высокім плато, якая цудоўна ўспрымалася з розных бакоў, здвоеных дамінантаў у Задзвінні — Мікалаеўскай царквы і піярскага касцёла. Не зас-талося і праваслаўных і каталіцкіх храмаў — калісьці шматлікіх у розных раёнах горада[65].

У 1970-х гг. знесена вялікая група жылых і грамадскіх будынкаў XVIII — начатку XX ст. паблізу ратушнай плошчы з усходняга боку вуліцы Леніна, чыя недастатковая шырыня ўскладняла рух грамадскага транспарту. Такім чынам традыцыйна замкнёная прастора вуліцы апынулася раскрытай на ландшафтную зону, што неправамерна ва ўмовах гістарычнага горада[65].

Без горадабудаўнічай неабходнасці разбурана група будынкаў XVIII — пачатку XX ст. плошчы Свабоды на рагу вуліцы Леніна і праспекта Фрунзэ, сярод якіх — будынак школы пры езуіцкім калегіуме. Знесены манументальны гістарычны будынак па вуліцы Замкавай, у якім размяшчаўся педагагічны інстытут[65].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Помнікі архітэктуры

Як помнік горадабудаўніцтва 16—18 ст. захоўваецца гісторыка-архітэктурная зона з фрагментамі забудовы вуліц, жылымі дамамі, будынкамі грамадзянскіх устаноў 18 — пач. 20 ст.

10 рымска-каталіцкіх храмаў, з якіх захаваліся касцёл Св. Барбары (у цэнтры), касцёл трынітарыяў і капліца ў Батанічным садзе (правая калонка, трэцяя зверху)

Храмы Віцебска

Страчаная спадчына

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Аб’екты, названыя ў гонар Віцебска[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  2. 2,0 2,1 2,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  4. Хроніка Вартберга.
  5. 5,0 5,1 Лемцюгова В. П. : Прадмова да даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь»
  6. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 53.
  7. Сапунов А. П. Историко-статистический очерк города Витебска / Комис. по работе в архивах Витебской епархии; Подг. интернет-публ. свящ. Владимира Горидовца. — Изд. отд. Витебской епархии. — Витебск, 2006.
  8. B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балтославянские исследования 1987. - М., 1989. - С. 63-64.
  9. Мікола Касьпяровіч // Віцебскі краёвы слоўнік (матар'ялы), Віцебск. 1927, С.364
  10. Шаблон:Крыніцы/Археалогія Беларусі
  11. Русецкий А. В. Художественная культура Витебска с древности до 1917 года / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий; Худ. В. Г. Загородний. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 26
  12. Шишанов В. 974, 947 или 914? // Витебский проспект. 2005. № 45. 10 нояб. С.3.
  13. Вароніч, Т. Крэдытныя ўстановы Віцебска на мяжы ХІХ — ХХ стст. / Т. Вароніч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2004. — № 1. — С. 19-23.
  14. Віцебскі трамвай / аўтары тэкста У. А. Максімаў, Л. І. Пракапенкаў. — Мн., 1990 — 15 с.
  15. Полетаева, Н. И. Купечество Витебска : количественная динамика и социально-демографический состав : (60-я годы ХІХ — начало ХХ в.) / Н. И. Полетаева // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2002. — № 4. — С. 8-13.
  16. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  17. Дзядзюля А. Сапраўдны твар вайны яшчэ трэба намаляваць // Звязда : газета. — 30 чэрвеня 2011. — № 121 (26985). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  18. Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1988. — С. 8-12, 272—273.
  19. Месторождение доломитов Руба // Высоцкий, Э. А. Геология и полезные ископаемые Республики Беларусь / Э. А. Высоцкий [и др.]. — Мн., 1996. — С. 117—119.
  20. Окружающая среда и природные ресурсы Витебской области : статистический сборник / И. Н. Прудникова. — Витебск, 2006. — 26 с.
  21. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — 477 с.
  22. Шаблон:Крыніцы/Рэгіёны Беларусі
  23. 23,0 23,1 Экалагічны бюлетэнь за 2010 год. Глава 10. Зялёныя насаджэнні і прыродныя экасістэмы ў гарадах
  24. 24,0 24,1 24,2 24,3 Кравчук, Л. А. Структурно-функциональная организация ландшафтно-рекреационного комплекса в городах Беларуси / Л. А. Кравчук. — Минск: Беларус. навука, 2011. — 171 с. — ISBN 978-985-08-1264-3. стар. 90-91
  25. Парк центральный культуры и отдыха имени Советской Армии // Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. ISBN 5-85700-004-1
  26. Парки культуры и отдыха // Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. ISBN 5-85700-004-1
  27. В Витебске появится парк Победителей
  28. Шаблон:Крыніцы/Рэгіёны Беларусі
  29. 29,0 29,1 Витебский зоологический парк
  30. Зоопарк на трассе: воскресный фоторепортаж «ННВ»
  31. Экалагічны бюлетэнь за 2009 год. Глава 10. Зялёныя насаджэнні і прыродныя экасістэмы ў гарадах
  32. Народныя навіны Віцебска
  33. 7,22 гектара. История площади Победы в Витебске — самой большой в Беларуси
  34. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 208.
  35. Łabuński J. Witebsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. S. 633.
  36. 36,0 36,1 36,2 36,3 36,4 36,5 36,6 Łabuński J. Witebsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. S. 634.
  37. Віцебск // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  38. Калядзінскі Л., Ткачоў М., Космач В., Сяргеева В. Віцебск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 313.
  39. Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  40. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  41. Прамысловыя прадпрыемствы Віцебска // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 453—460.
  42. Программа социально-экономического развития города Витебска на 2006—2010 годы : утв. Решение Витеб. гор. Совета депутатов 08.12. 2006 № 199 // Национальный Реестр правовых актов Республики Беларусь. — 2007. — № 102. — С. 70-80.
  43. 43,0 43,1 Культурнае жыццё // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2002. — Кн. 1. — С. 260—263.
  44. Саюз творцаў = A Union of creators : фотоальбом / уклад. і аўтар тэксту М. Л. Цыбульскі; рэд. С. У. Пешын. — Мн., 2005. — 146 с.: іл.
  45. Віцебск. Мастацкае жыццё // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 4. — С. 210—211.
  46. Краснянский, В. Краткий очерк музейного строительства в Витебске / В. Краснянский // Віцебскі сшытак. — 2000. — № 4. — С. 206—211.
  47. [Літаратурнае жыццё] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 4. — С. 211.
  48. Віцебск. Тэатральнае жыццё // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 212—214.
  49. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 450.
  50. Адукацыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 1. — С. 63.
  51. Віцебская мужчынская гімназія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. — Мн., 1994. — Т. 2. — С. 326.
  52. Віцебская Марыінская жаночая гімназія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. — Мн., 1994. — Т. 2. — С. 326.
  53. [Витебск. Образование и культура] // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 2. — С. 683—684.
  54. Якаўлеў, Р. Дарога на алімп / Р. Якаўлеў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 474—475.
  55. Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. — Мн., 2005. — 504 с.
  56. Віцебскі гарвыканкам
  57. Храмы и приходы Витебской Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост. А. Матвеев, Н. Дубенецкий. — Витебск, 2002. — С. 6-13, 18-78, 198—213.
  58. Мядзведзева, В. Віцябчане сустрэлі Свяцейшага ўсмешкамі на тварах / В. Мядзведзева // Звязда. — 2009. — 29 верас. — С. 2.
  59. [Перыядычны друк] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 4. — С. 211.
  60. [Печать, радио, телевидение] // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 2. — С. 685.
  61. Віцебскі гарвыканкам. Афіцыйны сайт. — Чыгуначны раён
  62. Віцебскі гарвыканкам. Афіцыйны сайт. — Кастрычніцкі раён
  63. Віцебскі гарвыканкам. Афіцыйны сайт. — Першамайскі раён
  64. 64,0 64,1 64,2 64,3 64,4 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  65. 65,0 65,1 65,2 65,3 65,4 65,5 65,6 Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003.— 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5. Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "СС" вызначана некалькі разоў з розным зместам Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "СС" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  66. Кулагін, А. М. Страчаная спадчына: Свята-Раства Багародзіцкая царква / А. М. Кулагін // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с.: іл. — С.
  67. http://www.vitebsk.gov.by/ru/goroda-pobratimy-ru/

Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "NNV-1", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "NNV-3", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "NNV-4", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. ISBN 5-85700-004-1
  • Віцебск // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Алексеев Л. В. По Западной Двине и Днепру в Белоруссии: [путеводитель] / Л. В. Алексеев. — М.: Искусство, 1974. — 143 с.: ил.
  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля в IX—XIII вв.: (Очерки истории Северной Белоруссии) / Л. В. Алексеев; АН СССР, Институт археологии. — М.: Наука, 1966. — 295 с., 3 л. карт.: ил., карт.
  • Любезный мне город Витебск…. Мемуары и документы. Конец XVIII — начало XIX в. / Вступ. ст., науч., коммент., сост., публ. В. А. Шишанова. Мн.: Асобны Дах, 2005. 40 с.[1]
  • Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 1-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 648 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0246-6.
  • Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0257-1.
  • Сцяпунін І. Г. І. Успенкі шў Віцебску // Помнікі гісторыі і культуры БЕларусі. — 1971. — № 1.
  • Шибеко З. Из истории Витебских археологических «курсов» // Неман. — 1980. — № 6.
  • Шишанов В. А. Витебский музей современного искусства история создания и коллекции. 1918—1941. — Минск: Медисонт, 2007. — 144 с.[2]
  • Шишанов В. Основание Витебска: ещё одна версия // Витебский курьер. 1998. № 33. 5 мая. С.1. Текст на сайте http://www.oli-art.com
  • Шишанов В. 974, 947 или 914? // Витебский проспект. 2005. № 45. 10 нояб. С.3.[3]
  • Шишанов В. Последний император на Витебщине // Витебский проспект. 2008. № 27. 4 июля. С.3. [4].
  • Изобразительное искусство Витебска 1918—1923 гг. в местной периодической печати : библиограф. указ. и тексты публ. / сост. В. А. Шишанов. — Минск : Медисонт,2010. — 264 с.[5]
  • Чарняўская Т. І. Архітэктура Віцебска: З гісторыі і планіроўкі забудовы горада — Мн.: Навука і тэхніка, 1980. — 112 с. — 3100 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]