Алена Якаўлеўна Ленсу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алена Якаўлеўна Ленсу
Дата нараджэння: 1 мая 1914(1914-05-01)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2005
Месца працы:
Альма-матар:

Алена Якаўлеўна Ленсу (1 мая 1914, Санкт-Пецярбург — 2005) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1945).

Скончыла Ленінградскі ўніверсітэт (1940). У 1951—1980 гадах дацэнт, загадчык кафедры рускай і замежнай літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута, у 1980—1985 гадах узначальвала аддзел методыкі выкладання літаратуры НДІ педагогікі (г. Мінск).

Навуковыя інтарэсы: ранняя творчасць Л. М. Талстога; дакастрычніцкая творчасць Я. Купалы; мастацкая ідэя і вобразны свет літаратурнага твора; вывучэнне рускай літаратуры ва ўзаемасувязі з беларускай і інш. Даследавала творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча. Суаўтар слоўніка літаратуразнаўчых тэрмінаў, навучальнага дапаможніка па ўвядзенні ў літаратуразнаўства.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы
  • «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (Да пытання аб жанры п’есы)» («Полымя», 1956, № 9)
  • «Да праблемы горкаўскіх традыцый у дакастрычніцкай творчасці Я.Купалы» (у зб. «Даклады міжвузаўскай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння А.М. Горкага», 1968, на рус. мове)
  • «Верш заклікальны, страсны» («Советская Белоруссия», 15.6. 1968)
  • «3 зямлёй і небам звязвае ніць... Пра асаблівасці рамантызму Янкі Купалы ў дакастрычніцкі перыяд» («Неман», 1969, № 12)
  • «Дакастрычніцкая творчасць Купалы і Някрасаў» («Полымя», 1971, № 12)
  • «Мастацкі час у дакастрычніцкай паэзіі Я.Купалы» (у зб. «Жанр і стыль мастацкага твора», 1980, на рус. мове)
  • «Янка Купала і творчасць Тараса Шаўчэнкі» (у кн. «Янка Купала і Якуб Колас: Некаторыя аспекты творчасці», 1982)
Кнігі
  • «Станаўленне метаду сацыялістычнага рэалізму ў творчасці Янкі Купалы» (1962)
  • «Фальклорныя традыцыі ў дакастрычніцкай творчасці Янкі Купалы» (1965, на рус. мове)
  • «Дакастрычніцкая творчасць Я.Купалы ў святле літаратурных сувязей і традыцый» (1976, на рус. мове)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]