Алесандрыя (правінцыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Правінцыя Алесандрыя
Provincia di Alessandria
Краіна

 Італія

Уваходзіць у

П'емонт

Уключае

190 камун

Адміністрацыйны цэнтр

Алесандрыя

Глава

Paolo Filippi

Насельніцтва

414 384

Шчыльнасць

116 чал./км²

Плошча

3 561 км²

Правінцыя Алесандрыя на карце

Часавы пояс

UTC+1 і UTC+2

Код ISO 3166-2

IT-AL

ISTAT

006

Тэлефонны код

010, 019, 0131, 0141, 0142, 0143, 0144

Паштовыя індэксы

15010—15013, 15015—15018, 15020—15036, 15038—15046, 15048—15053, 15055—15079, 15100

Код аўтам. нумароў

AL

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Правінцыя Алесандрыя на Вікісховішчы

Алеса́ндрыя (італ.: Provincia di Alessandria, п’ем.: Provincia ëd Lissandria) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне П'емонт.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта правінцыі

Тры чвэрці тэрыторыі правінцыі занята горамі. На поўначы нізіна Манферата характарызуецца вялікай колькасцю ўзгоркаў і далін, па якіх працякаюць рэкі По і Танара. У цэнтры правінцыі знаходзіцца ўрадлівая раўніна, перасечаная рэкамі Танара, Барміда і іх прытокамі. На паўднёвым захадзе Алесандрыя заканчваецца ўзгоркамі Валь Барміда, Валь д’Эро і Валь д’Орба, якія працягваючыся злучаюцца з Апенінамі.

На захадзе Алесандрыя мяжуе з правінцыяй Асці, на поўначы з Верчэлі, на ўсходзе з рэгіёнам Ламбардыя а на поўдні з Лігурыяй.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле каралеўскага дэкрэта 23 кастрычніка 1859 года быў заснаваны саюз камун Алесандрыі, Тартоны і Касале, якія ўжо належылі да дэпартамента Алесандрыі; і Асці, Акуі-Тэрмэ і Нові, аддзеленых ад дэпартамента Генуі. У 1935 годзе ад Алесандрыі аддзялілася правінцыя Асці.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя прамысловыя цэнтры размешчаны вакол гарадоў Алесандрыя, Тартона, Нові Лігурэ і Казале Манферата. Асноўныя вытворчыя сектары — металаапрацоўчая і ювелірная прамысловасць. У Алесандрыі таксама развіты турызм.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У камуне Варала знаходзіцца рэлігійны цэнтр Сакра Монтэ дзі Крэа (італ.: Sacro Monte di Crea), дзе захавалася базіліка, якая захоўвае шэдэўры шматлікіх вядомых майстроў і некалькі дзясяткаў капэл, прызначаных для хрысціянскіх паломніцтваў. У кожнай з гэтых капэл, прысвечанай асобнаму эпізоду са Старога і Новага запаветаў, фрэскавыя роспісы злучаны ў адно цэлае з размаляванай скульптурай з дрэва, стука і тэракоты. Сакра Монтэ дзі Крэа ўваходзіць у комплекс Сакра Монтэ (Святыя горы) у П'емонце і Ламбардыі, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Правінцыя Алесандрыя падзелена на 190 камун.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]