Алесь Кішкін
Appearance
Алесь Кішкін | |
---|---|
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, спявак |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Алесь Кішкін — беларускі музыкант, адзін з заснавальнікаў гурта «Камэлот» (разам з Ігарам Войнічам, Змітром Сідаровічам і Валікам Агеевым). Граў на сола-гітары, разнастайных духавых інструментах (дудкі, флейты, кларнет), а таксама на экзатычных, кшталту кокле (іх чуваць у песні «Дуда, Лютня ды Бубен»). Скончыў журналісцкі факультэт БДУ. Напісаў музыку да найбольш рамантычных песень гурта. Пасля запісу першага альбома гурта і сваркі Сідаровіча з Басаем заявіў, што граць разам адказваецца. Усе гэтыя гады трымаў сваё слова, нягледзячы на многія прапановы іншых удзельнікаў гурта сыграць разам ці зрабіць які-небудзь музычны праект.