Ігар Яўгенавіч Войніч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ігар Войніч)
Ігар Яўгенавіч Войніч
Дата нараджэння 1965
Краіна Беларусь
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі гітарыст, клавішнік
Гады актыўнасці з 1991
Інструменты гітара, бас-гітара, клавішныя інструменты, віяланчэль
Калектывы «Камэлот»

І́гар Яўге́навіч Во́йніч (нар. 1965) — беларускі музыкант, разам з Алесем Кішкіным, Змітром Сідаровічам і Валянцінам Агеевым заснавальнік гурта «Камэлот».

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Па адукацыі — філолаг. У 2002 годзе абараніў дысертацыю па тэме «Творчасць Сільвестра Косава ў літаратурным працэсе на Беларусі 30-х гг. XVII ст.»[1]. Кандыдат філалагічных навук. Граў на гітары, бас-гітары, клавішных інструментах, а часам сядаў за віяланчэль. Напісаў музыку некалькіх сумесных з іншымі ўдзельнікамі гурта песень, што выйшлі на першым CD, а «Песню Вартавога ратніка» аднаасобна — і музыку, і тэкст. Асноўная роля Войніча ў першым і другім складзе гурта палягала на сачыненні аранжыровак. Пасля творчых разыходжанняў паміж Басаем і Змітром Сідаровічам у 1996 годзе Войніч прыняў бок Басая. Некалькі наступных гадоў Войніч і Басай, набраўшы ў гурт новых музыкантаў, пад назвай «Камелот» далі некалькі дзясяткаў канцэртаў, нават запісалі на дэма новую праграму выключна з песень Войніча. З’ездзілі з канцэртамі ў Польшчу і Данію. Войніч выкладаў польскую літаратуру на філалагічным факультэце БДУ. У 2002 годзе Войнічу не падоўжылі кантракт працы ва ўніверсітэце. Адной з прычын была гістарычная і, адпаведна, палітычная ангажаванасць гурта. «Камелот» канчаткова быў пазбаўлены рэпетыцыйнай базы і перастаў увогуле выступаць.

У 2007 годзе Сідаровічам разам з Войнічам рабілася спроба аднавіць калектыў. Але апошні ў канцы года, згодна з паведамленнямі польскай прэсы, выехаў у Польшчу. Працаваў няштатным аператарам тэлеканала «Белсат».

Ігар Войніч працяглы час выкладаў музыку і інфарматыку ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Творчасць Сільвестра Косава ў літаратурным працэсе на Беларусі 30-х гг. XVII ст. : Аўтарэф. дыс....канд. філал. навук ; Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — Мінск: Б. в., 2002. — 17 с.