Алтуф’ева (станцыя метро)
«Алтуф’ева» руск.: Алтуфьево | |
|---|---|
Серпухаўска-Ціміразеўская лінія | |
| Маскоўскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 15 ліпеня 1994 |
| Архітэктары | Q26776788?, Q24351902? і Leonid Borzenkov[d] |
| Код станцыі | 129 і Ал |
| Суседнія станцыі | Бібірава |
Серпухаўска-Ціміразеўская лінія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
«Алту́ф’ева» (руск.: Алту́фьево) — канцавая станцыя Серпухаўска-Ціміразеўскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Адкрыта 15 ліпеня 1994 года пры прадаўжэнні лініі на поўнач ад станцыі «Бібірава». Глыбіня залажэння — 9 м. З’яўлялася самай паўночнай станцыяй Маскоўскага метрапалітэна да адкрыцця станцыі «Фізтэх» на Люблінска-Дзмітраўскай лініі. Разам са станцыяй «Ліянозава» да гэтага часу з’яўляецца самай паўночнай станцыяй ўнутры МКАД.
Названа ад гістарычнай мясцовасці, у якой знаходзіцца, а таксама па Алтуф’еўскай шашы. Першапачаткова планавалася назваць станцыю «Чарапавецкая», а затым «Алтуф’еўская».
Станцыя даволі загружана — яна размешчана ў буйных спальных раёнах Ліянозава і Бібірава.
За станцыяй размешчаны тупікі для абароту і начнога адстою саставаў. Акрамя таго, у тупіках таксама размешчаны пункт тэхнічнага абслугоўвання для планавага агляду саставаў як з электрадэпо «Уладыкіна», так і з электрадэпо «Варшаўскае».