Анніна (станцыя метро)
«Анніна» руск.: Аннино | |
|---|---|
Серпухаўска-Ціміразеўская лінія | |
| Маскоўскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 12 снежня 2001 |
| Архітэктары | Alexander Orlov[d] і Alexander Nekrasov[d] |
| Код станцыі | 163 і Ан |
| Суседнія станцыі | Вуліца Акадэміка Янгеля і Бульвар Дзмітрыя Данскога |
Серпухаўска-Ціміразеўская лінія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
«Анніна» (руск.: А́ннино) — станцыя Серпухаўска-Ціміразеўскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Адкрыта 12 снежня 2001 года падчас яе прадаўжэння на адзін перагон ад станцыі «Вуліца Акадэміка Янгеля». Названа ад аднайменнай мясцовасці.
З 12 снежня 2001 года па 27 лютага 2014 года — самая паўднёвая станцыя метро ў межах МКАД.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва пачалося ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Станцыя павінна была быць адкрыта для пасажыраў у 1998 годзе адначасова са станцыямі «Вуліца Акадэміка Янгеля» і «Бульвар Дзмітрыя Данскога». Аднак будаўніцтва зацягнулася больш як на тры гады з-за адсутнасці фінансавання. Будаўніцтва станцыі вялося адкрытым спосабам. Для абароту цягнікоў за станцыяй быў збудаваны пашэрсны з’езд, які быў разабраны пасля падаўжэння лініі на поўдзень.
163-я станцыя Маскоўскага метрапалітэна.
«Анніна» стала першай станцыяй Маскоўскага метрапалітэна, адкрытай у XXI стагоддзі. У цырымоніі адкрыцця бралі ўдзел прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і мэр Масквы Юрый Лужкоў, падчас мерапрыемства ім быў паказаны цягнік «Яўза». Пасля агляду высокімі гасцямі ён адправіўся назад у дэпо «Пячатнікі», прычым да станцыі «Серпухаўская» накіроўваўся з пасажырамі.
16 жніўня 2026 года ў выніку атакі ўкраінскіх БПЛА на Маскву і вобласць былі пашкоджаны выхады са станцыі — моцна пашкоджана шкленне вестыбюляў.