Аль-Каіда
Выгляд
(Пасля перасылкі з Аль-Каеда)
| «Аль-Каіда» | |
|---|---|
| араб. القاعدة | |
| Сцяг іракскага аддзялення «Аль-Каіды» | |
| Ідэалогія | панісламізм, ісламскі фундаменталізм |
| Лідары | |
| Сфарміравана | 1988 |
Аль-Ка́іда (араб. القاعدة, «аснова», «база», «падмурак», «прынцып») — адна з самых буйных міжнародных тэрарыстычных арганізацый ваххабіцкага напрамку ісламу.
Створана ў 1988 годзе. Пасля вываду войскаў СССР з Афганістана "Аль-Каіда" накіравала вастрыё барацьбы супраць ЗША, краін т. зв. «Заходняга свету» і іх прыхільнікаў у ісламскіх краінах. Мэтай арганізацыі з'яўляецца звяржэнне свецкіх рэжымаў у ісламскіх краінах, стварэнне «Вялікага ісламскага халіфата».