Аль-Каіда ў Іраку
| Аль-Каіда ў Іраку | |
|---|---|
| З'яўляецца часткай | Аль-Каіда |
| Ідэалогія | ісламізм |
| Лідары | Абу Мусаб аз-Заркаві †, Абу Аюб аль-Масры |
| Штаб-кватэра | |
| Актыўная ў | |
| Сфарміравана | 2004 |
| Расфарміравана | 15 кастрычніка 2006 |
| Адлучылася ад | Армія адзінабожжа і джыхаду |
| Была реарганізавана ў | Ісламская дзяржава Ірак |
| Удзел у канфліктах | Вайна ў Іраку |
Аль-Каіда ў Іраку (араб. قاعدة الجهاد في بلاد الرافدين, Ка’іда аль-Джыхад фі білад ар-рафідайн — «База джыхаду ў Двурэччы») — аддзяленне міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Каіда, якое існавала ў Іраку ў 2004—2006 гадах. Першапачаткова група насіла назву «Армія адзінабожжа і джыхаду», але змяніла імя пасля таго, як аз-Заркаві (стваральнік групы) у сваім лісце да Бен Ладэна восенню 2004 года прапанаваў далучыцца да Аль-Каіды. Пасля гібелі аз-Заркаві ў 2006 годзе Аль-Каіда ў Іраку без згоды асноўнага кіраўніцтва стварыла «Ісламскую дзяржаву Ірак», якая пазней ператварылася ў «Ісламскую дзяржаву Ірака і Леванта». Аль-Каіда ў Іраку спыніла існаванне пасля стварэння ІДІЛ, а ў лютым 2014 года кіраўніцтва Аль-Каіды афіцыйна адмежавалася ад ІДІЛ і заявіла, што не нясе адказнасці за дзеянні групоўкі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аль-Каида в Ираке Архівавана 22 мая 2010. // Agentura.ru