Хезбала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хезбала
ﺣﺰﺏﺍﻟﻠﻪ
Лідар: Хасан Насрала
Дата заснавання: 1982
Штаб-кватэра: Бейрут
Ідэалогія: Арабскі нацыяналізм, ісламізм
Саюзнікі і блокі: Амаль
Сайт: moqawama.org
Commons-logo.svg Хезбала на Вікісховішчы

Хезбала, Хезбалах, Хізбала, Хізбалах (араб. ‮ حزب الله ‬ «партыя Алаха», выраз ўзяты з Карана (5:56): «Бо партыя Алаха - яны перамогуць») — ваенізаваная ліванская шыіцкая арганізацыя і палітычная партыя, якая выступае за стварэнне ў Ліване ісламскай дзяржавы па ўзоры Ірана. У аснове ідэалогіі ляжыць ідэалогія Рухолы Хамейні, створаная лідарам ісламскай рэвалюцыі ў Іране. Лічыцца тэрарыстычнай арганізацыяй у Канадзе, Нідэрландах, Ізраілі, ЗША і Егіпце, а таксама часткова ў Аўстраліі і Вялікабрытаніі.

Карыстаецца фінансавай і ваеннай падтрымкай Ірана і Сірыі.

У сваім маніфесце 1985 года арганізацыя абвясціла трыма сваімі асноўнымі мэтамі: «выправаджэнне любых каланіяльных устаноў з Лівана», «прывядзенне фалангістаў да адказу за іх злачынствы», і ўстанаўленне ў краіне ісламскага рэжыму.

Іншыя радыкальныя ісламскія арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]