Перайсці да зместу

Брэсцкі вакзал (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брэсцкі вакзал
Краіна
Брэсцкі вакзал у Мінску (1871)

Брэсцкі (Аляксандраўскі) вакзал — назва аднаго з двух вакзалаў у Мінску ў 1871—1928 гадах (Гл. таксама: Віленскі (Лібава-Роменскі) вакзал).

Драўляны будынак закладзены ў нядзелю 23.8(4.9).1870 і ўрачыста адкрыты 16(28).11.1871, пры вялікім сцячэнні народу асвечаны епіскапам Мінскім і Бабруйскім Аляксандрам.

У 1928 закрыты. Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак згарэў у чэрвені 1941, пасля вайны не аднаўляўся. Зараз на гэтым месцы — прыпыначны пункт Інстытут Культуры Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.