Аляксандра Ігнацьеўна Смоліч
Аляксандра Ігнацьеўна Смоліч | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 (24) сакавіка 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 жніўня 1974 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Аркадзь Антонавіч Смоліч |
Род дзейнасці | педагог |
Месца працы | |
Альма-матар |
Аляксандра (Алеся) Ігнацьеўна Смоліч (у дзявоцтве Каткоўская; 12 (24) сакавіка 1897, Мінск — 16 жніўня 1974, Украіна) — беларускі педагог, выкладчыца хіміі і біялогіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 12 сакавіка 1897 года па старым стылі ў Мінску. Складальніца беларускага буквара і беларускай граматыкі «Зорка».
Скончыла ў 1914 годзе Мінскія жаночыя педагагічныя двухгадовыя курсы (настаўнік пачатковай школы), у 1916 годзе вучылася ў Народным універсітэце імя А. Л. Шаняўскага ў Маскве, у 1928—1930 гадах на завочным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў Менску выкладчыцай пачатковай школы, пасля статыстыкам у Саўнаргасе БССР.
У 1931 годзе муж Аркадзь Смоліч быў сасланы ў Пермскую, а пасля ў Цюменскую вобласць. Аляксандра Смоліч з’ехала за мужам разам з трыма малымі дзецьмі[1]. Працавала статыстыкам, пасля выкладчыцай школы у г. Ішым. У 1935 годзе скончыла курсы біяхімікаў пры Ленінградскім ІПКНА.
З 1938 года ў горадзе Омску, куды пасля другога арышту быў пераведзены муж. Аркадзь Смоліч быў расстраляны ў Омскай турме 17 чэрвеня 1938 года, аднак Аляксандры паведамілі што ён асуджаны да 10 гадоў ссылкі без права перапіскі. Аляксандра Смоліч увесь час шукала мужа і месца яго ссылкі, толькі ў 1957 годзе ёй у даведцы аб яго рэабілітацыі было паведамлена, што «Аляксандр Смоліч памёр 17 сакавіка 1943 года ў месцах заключэння ад інфаркту міякарда»[1].
У Омску працавала лабаранткай, асістэнткай Омскага педагагічнага інстытута, у 1940 годзе скончыла завочнае аддзяленне біялагічнага факультэта інстытута. Выкладала ў школах № 10 і 11, адначасова з 1947 года — у фізкультурным тэхнікуме. Навуковыя інтарэсы: ужыванне кіно ў выкладанні; пазакласная праца па прыродазнаўстве; працоўнае выхаванне школьніка ў сям’і. У 1949 годзе скончыла вячэрні ўніверсітэт марксізму-ленінізму пры Омскім гаркаме УКП бальшавікоў.
З 1958 года на пенсіі, у 1967 пераехала на Украіну да ўнука. Памерла 16 жніўня 1974 года, пахавана на могілках сяла Мыкулычы Кіеўскай вобласці[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка беларускага географа Аркадзя Антонавіча Смоліча (1891—1938). Пара гадавала траіх дзяцей: Максім (нар. 1918), Ганна (нар. 1919), Марыя (нар. 1928).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в "Казалось, никто не сможет разлучить нас". Полвека семья расстрелянного профессора искала его следы (руск.). Сибирь.Реалии (11 лістапада 2022). Праверана 12 лістапада 2023.