Аляксандра Вадзімаўна Нікалаенка
| Аляксандра Вадзімаўна Нікалаенка | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1976 (49 гадоў) ці 1976[1] |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменніца, мастачка, дзеяч выяўленчага мастацтва, ілюстратарка |
Аляксандра Вадзімаўна Нікалаенка (руск.: Алекса́ндра Вади́мовна Никола́енко; 8 кастрычніка 1976, Масква, СССР) — руская пісьменніца, мастачка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 8 кастрычніка 1976 года ў Маскве, дзе і скончыла сярэднюю школу[2]. Бацька — доктар фізічных навук, супрацоўнік Курчатовскага інстытута, маці — мастачка.
Два гады працавала лабаранткай, пасля ў 18 гадоў паступіла ва ўніверсітэт[3]. Скончыла факультэт манументальнага жывапісу Маскоўскага дзяржаўнага мастацка-прамысловага універсітэта імя. С. Р. Строганава (кіраўнік курса Ігар Абросаў). Працавала мастаком, з 2002 года — член Маскоўскага саюза мастакоў. Работы Нікалаенка прадстаўлены ў прыватных калекцыях Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі.
Вядомая як ілюстратар твораў Паўла Санаева, Ірыны Віткоўскай, Ірыны Гаруновай і іншых пісьменнікаў; таксама ілюструе свае ўласныя творы.
Жыве ў Маскве, мае сына Максіма[3].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Нога судьбы, пешки и собачонка Марсельеза. М.: РИПОЛ классик, 2016.
- Светофор, шушера и другие граждане. М.: РИПОЛ классик, 2016. 2-е выданне: М.: РИПОЛ классик, 2018.
- Убить Бобрыкина. История одного убийства. М.: Русский Гулливер, 2016; 2-е выданне: М.: РИПОЛ классик, 2018.
- Небесный почтальон Федя Булкин. М.: Издательство АСТ: Редакция Елены Шубиной, 2019. — 348 с.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- прэмія «Рускі Букер» (2017) за раман «Забіць Бабрыкіна. Гісторыя аднаго забойства»[4].
Зноскі
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 25 кастрычніка 2025.
- ↑ Александра Вадимовна Николаенко(недаступная спасылка)
- ↑ а б История Успеха – Александра Николаенко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 8 сакавіка 2021.
- ↑ Объявлен лауреат литературной премии «Русский Букер»