Аляксандра Ігараўна Шаўчэнка
Выгляд
(Пасля перасылкі з Аляксандра Шаўчэнка)
| Нарадзілася |
1 чэрвеня 1999[1] (26 гадоў) |
||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства | |||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
Аляксандра Ігараўна Шаўчэнка (нар. 1 чэрвеня 1999, Бяроза, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цэнтравая. Выступала за моладзевую зборную Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачынала займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан. Навучалася ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай[2].
У 2016 годзе перайшла ў мінскія «Цмокі», дзе правяла 4 гульнявых года[3]. У ліпені 2020 года папоўніла склад «Растоў-Дона-ПФУ»[4]. У жніўні 2024 года перайшла ў клуб «ЧДУ-Атланта» (Чэбаксары)[5].
Выступала за зборную U-20 (2017—2019)[6].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2014—2016 — РДВАР (Мінск)
- 2016—2020 — Цмокі-Мінск
- 2020—2021 — Растоў-Дон-ПФУ (Растоў-на-Доне, Расія)
- 2021—2024 — Перасвет-ПФУ (Растоў-на-Доне, Расія)
- з 2024 — ЧДУ-Атланта (Чэбаксары, Расія)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіёнка Беларусі (4): 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020.
Чэмпіёнка Расійскай Суперлігі (1): 2020/2021.
Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2016, 2017, 2018, 2019.
Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (1): 2017/2018.
Сярэбраны прызёр Еўрапейскай лігі (1): 2018/2019.
Зноскі
- ↑ а б Aliaksandra Shauchenka // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ СПИСОЧНЫЙ СОСТАВ национальной и сборной команд РБ по баскетболу (женщины) на 2018 год. Сборная команда - стажёрский состав (постоянный)
- ↑ Шевченко покидает «Цмоки-Минск»
- ↑ «Ростов-Дон-ЮФУ» подписал соглашение с игроком из Беларуси
- ↑ Александра Шевченко в «ЧГУ-Атланте»
- ↑ Александра Шевченко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2023. Праверана 22 ліпеня 2023.