Аляксандр Іванавіч Белавусаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Белавусаў
Дата нараджэння 14 мая 1951(1951-05-14) (72 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
бронзавы медаль ВДНГ

Аляксандр Іванавіч Белавусаў (нар. 14 мая 1951, г. Кулоціна, Наўгародская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1973 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1973 года — архітэктар—кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у БелНДІдзіпрасельбудзе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): эксперыментальны жылы дом з блок-пакояў і клеяфанерных панэляў у саўгасе «Мінскі» (1975), комплекс забудовы Бярэзінскага дзяржаўнага запаведніка (1982), калгаса «Савецкая Беларусь» (1974—1986).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1982).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]