Дзіпрасельбуд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзіпрасельбуд
Тып праектны інстытут[d] і навукова-даследчы інстытут[d]
Заснаванне 1945
Скасавана 10 студзеня 2015
Размяшчэнне
Прадукцыя праектна-каштарысная дакументацыя[d]

«Дзіпрасельбуд» — колішняе дзяржаўнае навукова-даследчае прадпрыемства Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Размяшчалася ў будынку па адрасе вуліца Веры Харужай, 29.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1945 годзе ў Мінску як Беларускі дзяржаўны інстытут праектавання сельскага будаўніцтва («Белсельпраект») з мэтай распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі і жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва на вёсцы. З 1958 года Беларускі дзяржаўны інстытут праектавання сельскагаспадарчага будаўніцтва («Белдзіпрасельбуд»). У 1971 пераўтвораны ў навукова-даследчы і праектны інстытут «БелНДІдзіпрасельбуд». 3 1995 года «Дзіпрасельбуд».

Ліквідавана 10 студзеня 2015 года.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя кірункі дзейнасці: правядзенне навуковых даследаванняў і распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі для аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння, вытворчых і невытворчых магутнасцей, жыллёвага будаўніцтва.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]