Аляксандр Іванавіч Снароў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Снароў
Сцяг Старшыня Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта
24 снежня 2015 — лістапад 2018

Нараджэнне 1966(1966)
Лёзна, Віцебская вобласць, Беларуская ССР
Адукацыя Віцебскі ветэрынарны інстытут

Аляксандр Іванавіч Снароў (1966, Лёзна, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзеяч мясцовага кіравання, старшыня Шумілінскага райвыканкама (2015—2018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «ветэрынарыя». З 1984 па 1986 год служыў у радах Савецкай Арміі. У 1989-м працаваў трэнерам-выкладчыкам па лёгкай атлетыцы ДСШ Віцебскага фізкультурна-спартыўнага таварыства прафсаюзаў. З 1993 па 2000 год Аляксандр Снароў працаваў загадчыкам Лёзненскай участковай ветэрынарнай лячэбніцы Віцебскай вобласці, затым на працягу трох гадоў займаў пасаду дырэктара Лёзненскай раённай ветэрынарнай лабараторыі. З 2003 года — намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна па дыягностыцы захворванняў Лёзненскай раённай ветэрынарнай станцыі, а з 2004 года — першы намеснік начальніка ўпраўлення па жывёлагадоўлі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лёзненскага райвыканкама.

З 2006 па 2011 год Аляксандр Снароў узначальваў сельскагаспадарчы філіял «Кляўцы» камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд», затым працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па жывёлагадоўлі ТАА «Руднянскі жывёлагадоўчы комплекс» у Смаленскай вобласці Расіі. У апошні час займаў пасаду дырэктара камунальнага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Крынкі» Лёзненскага раёна.

З 24 снежня 2015 да лістапада 2018 гг. старшыня Шумілінскага раённага выканкама.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]